https://bel.sputnik.by/20220316/vkontakte-stavts-novyya-rekordy-aktynasts-karystalnka-1061354996.html
"ВКонтакте" ставіць новыя рэкорды актыўнасці карыстальнікаў
"ВКонтакте" ставіць новыя рэкорды актыўнасці карыстальнікаў
Sputnik Беларусь
Платформа запусціла праграму падтрымкі, якая дазваляе як дасведчаным, так і пачынаючым аўтарам развіваць свой кантэнт. 16.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-16T15:42+0300
2022-03-16T15:42+0300
2022-07-01T15:05+0300
вконтакте
рэкорды
сацсеткі
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/84/1031158466_0:159:3079:1890_1920x0_80_0_0_7d11e42e1a58ab989614e22f42dd8986.jpg
МІНСК, 16 сак - Sputnik. Сацыяльная сетка ВКонтакте фіксуе рэкордную актыўнасць аўдыторыі, якая стварае кліпы, гісторыі і пасты, пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе сацсеткі.14 сакавіка сацсетка ўстанавіла некалькі рэкордаў актыўнасці. За суткі карыстальнікі паглядзелі ролікі больш за 715 млн разоў - гэта на 19% больш папярэдняга рэкорду за 10 сакавіка."Карыстальнікі актыўна не толькі глядзяць, але і размяшчаюць кантэнт: аўтары апублікавалі на платформе ў 10 разоў больш кліпаў, чым у сярэднім за папярэдні месяц", – гаворыцца ў рэлізе.За два папярэднія дні было апублікавана на 95% больш гісторый, чым за ўвесь мінулы тыдзень, колькасць аўтараў павялічылася на 71%, прагляды выраслі больш чым удвая. А колькасць створаных за сем дзён суполак вырасла на 369%.Развіццё кантэнтуНа рост актыўнасці кліпераў паўплывала новая праграма падтрымкі, якую платформа запусціла 11 сакавіка. Платформа дазваляе як дасведчаным, так і пачынаючым аўтарам развіваць свой кантэнт і прэтэндаваць на выплаты з агульнага бюджэту 100 мільёнаў рублёў. Для гэтага на платформе з'явіцца рэйтынг найлепшых аўтараў, які будзе фармавацца па агульнай колькасці праглядаў кліпаў.Таксама ВКонтакте запусціла найбуйную праграму падтрымкі блогераў у гісторыі кампаніі. Аўтары атрымліваюць максімум даходу ад інструментаў манетызацыі - такім чынам кампанія вырашыла падтрымаць прафесійных аўтараў.Новы рэкордАпошнія тыдні ВКонтакте адзначае бурны рост розных паказчыкаў. Цяпер ёю карыстаюцца больш за 50 млн чалавек у дзень, гэта таксама стала новым рэкордам па дзённай аўдыторыі ў Расіі. Расце спажыванне кантэнту, у тым ліку відэафармату - за апошні месяц колькасць штодзённых праглядаў павялічылася на 15,5%.Колькасць праглядаў стужкі вырасла на 25% у суткі, зараз карыстальнікі праглядаюць на мільярды запісаў больш. Па дадзеных Brand Analytics, у лютым і сакавіку 2022 года ВКонтакте стала самай папулярнай пляцоўкай па актыўнасці аўтараў і колькасці публікацый.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103115/84/1031158466_173:0:2904:2048_1920x0_80_0_0_471b9a9c3df5f531ee33ae769638bc85.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
вконтакте, рэкорды, сацсеткі, расія
вконтакте, рэкорды, сацсеткі, расія
"ВКонтакте" ставіць новыя рэкорды актыўнасці карыстальнікаў
15:42 16.03.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Платформа запусціла праграму падтрымкі, якая дазваляе як дасведчаным, так і пачынаючым аўтарам развіваць свой кантэнт.
МІНСК, 16 сак - Sputnik. Сацыяльная сетка ВКонтакте фіксуе рэкордную актыўнасць аўдыторыі, якая стварае кліпы, гісторыі і пасты, пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе сацсеткі.
14 сакавіка сацсетка ўстанавіла некалькі рэкордаў актыўнасці. За суткі карыстальнікі паглядзелі ролікі больш за 715 млн разоў - гэта на 19% больш папярэдняга рэкорду за 10 сакавіка.
"Карыстальнікі актыўна не толькі глядзяць, але і размяшчаюць кантэнт: аўтары апублікавалі на платформе ў 10 разоў больш кліпаў, чым у сярэднім за папярэдні месяц", – гаворыцца ў рэлізе.
За два папярэднія дні было апублікавана на 95% больш гісторый, чым за ўвесь мінулы тыдзень, колькасць аўтараў павялічылася на 71%, прагляды выраслі больш чым удвая. А колькасць створаных за сем дзён суполак вырасла на 369%.
"Рэкордныя паказчыкі звязаны як з прыходам новых карыстальнікаў з іншых платформ, так і ростам актыўнасці аўтараў, якія ўжо даўно публікуюць кантэнт", - адзначае прэс-служба ВКонтакте.
На рост актыўнасці кліпераў паўплывала новая праграма падтрымкі, якую платформа запусціла 11 сакавіка. Платформа дазваляе як дасведчаным, так і пачынаючым аўтарам развіваць свой кантэнт і прэтэндаваць на выплаты з агульнага бюджэту 100 мільёнаў рублёў. Для гэтага на платформе з'явіцца рэйтынг найлепшых аўтараў, які будзе фармавацца па агульнай колькасці праглядаў кліпаў.
Таксама ВКонтакте запусціла найбуйную праграму падтрымкі блогераў у гісторыі кампаніі. Аўтары атрымліваюць максімум даходу ад інструментаў манетызацыі - такім чынам кампанія вырашыла падтрымаць прафесійных аўтараў.
Апошнія тыдні ВКонтакте адзначае бурны рост розных паказчыкаў. Цяпер ёю карыстаюцца больш за 50 млн чалавек у дзень, гэта таксама стала новым рэкордам па дзённай аўдыторыі ў Расіі. Расце спажыванне кантэнту, у тым ліку відэафармату - за апошні месяц колькасць штодзённых праглядаў павялічылася на 15,5%.
Колькасць праглядаў стужкі вырасла на 25% у суткі, зараз карыстальнікі праглядаюць на мільярды запісаў больш. Па дадзеных Brand Analytics, у лютым і сакавіку 2022 года ВКонтакте стала самай папулярнай пляцоўкай па актыўнасці аўтараў і колькасці публікацый.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Ніякага экстрэмізму:
Мінінфарм папярэдзіў Facebook і Instagram
Актыўнасць карыстальнікаў
"ВКонтакте" б'е рэкорды