https://bel.sputnik.by/20220317/zdymayutstsa-se-abmezhavann-na-peramyashchenne-pamzh-rasyay--belarussyu-1061381585.html
Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю
Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю
Sputnik Беларусь
Гэта рашэнне абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін - Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна. 17.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-17T14:02+0300
2022-03-17T14:02+0300
2023-02-23T14:06+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
абмежаванне
турызм
расія
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_0:68:1200:743_1920x0_80_0_0_78dad3f7d121b0fd86bfc62673b2492c.jpg
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін."З 00:00 па маскоўскім часе 18 сакавіка здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі", - заявіў Мішусцін у чацвер на пасяджэнні ўрада.Паводле яго слоў, гэтае рашэнне было ўзгоднена з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным.Кіраўнік кабміна нагадаў, што раней гаварыў аб гэтым з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.Паводле яго слоў, гэтае рашэнне асабліва важнае, улічваючы санкцыйны ціск з боку Захаду."Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане лепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расіі і Беларусі", - сказаў Мішусцін.Прайшло два гадыРасія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года. Гэта было зроблена падчас пандэміі каронавіруса для таго, каб зменшыць рызыку заражэння грамадзян.Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі". Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
расія
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104420/67/1044206709_60:0:1140:810_1920x0_80_0_0_ebfa803e2390441df556c85ad21a0230.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
абмежаванне, турызм, расія, беларусь
абмежаванне, турызм, расія, беларусь
Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне паміж Расіяй і Беларуссю
14:02 17.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Гэта рашэнне абмяркоўвалася падчас сустрэчы прэм'ер-міністраў дзвюх краін - Рамана Галоўчанкі і Міхаіла Мішусціна.
МІНСК, 17 сак - Sputnik. Здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян паміж Расіяй і Беларуссю, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр РФ Міхаіл Мішусцін.
"З 00:00 па маскоўскім часе 18 сакавіка здымаюцца ўсе абмежаванні на перамяшчэнне грамадзян у рамках Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі", - заявіў Мішусцін у чацвер на пасяджэнні ўрада.
Паводле яго слоў, гэтае рашэнне было ўзгоднена з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным.
"Узгаднілі з прэзідэнтам гэтае рашэнне", - сказаў Мішусцін.
Кіраўнік кабміна нагадаў, што раней гаварыў аб гэтым з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
Паводле яго слоў, гэтае рашэнне асабліва важнае, улічваючы санкцыйны ціск з боку Захаду.
"Перакананы, што ўмацаванне інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве стане лепшым адказам на санкцыйны прэсінг супраць Расіі і Беларусі", - сказаў Мішусцін.
Расія закрыла межы з Беларуссю для перамяшчэння грамадзян 16 сакавіка 2020 года. Гэта было зроблена падчас пандэміі каронавіруса для таго, каб зменшыць рызыку заражэння грамадзян.
Паступова абмежаванні здымаліся - былі запушчаны цягнікі ў розныя гарады Беларусі і Расіі, уключаючы хуткасныя "ластаўкі". Аднавіліся і авіязносіны паміж краінамі. Адзінай праблемай заставаўся аўтамабільны рух - трапіць у Расію беларусу на аўтамабілі можна было толькі з пэўных прычын.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь