Ізраіль пачне пускаць усіх турыстаў – але ёсць некалькі ўмоў

© AFP 2024 / JACK GUEZПасажыры з багажом у ізраільскім міжнародным аэрапорце Бен-Гурыён
Пасажыры з багажом у ізраільскім міжнародным аэрапорце Бен-Гурыён - Sputnik Беларусь, 1920, 21.02.2022
Падпісацца
Нягледзячы на пандэмію каронавіруса, якая працягваецца, ізраільскія ўлады прынялі прынцыповае рашэнне, каб падтрымаць турыстычную галіну.
МІНСК, 21 лют – Sputnik. Ізраіль з 1 сакавіка будзе пускаць як прышчэпленых, так і не прышчэпленых турыстаў, але з двума ПЦР-тэстамі, гаворыцца ў заяве канцылярыі прэм’ер-міністра краіны.
Прэм’ер Ізраіля Нафталі Бенет і міністр аховы здароўя Ніцан Гаровіц прынялі рашэнне аб паслабленні абмежаванняў, звязаных з пандэміяй каронавіруса.
Цяпер пачынаючы з 1 сакавіка ў Ізраіль змогуць уехаць турысты любога ўзросту, як прышчэпленыя, так і непрышчэпленыя. У другім выпадку неабходна будзе зрабіць два ПЦР-тэсты: перад вылетам і пасля прылёту.
Раней у студзені гэтага года стала вядома, што ізраільскія ўлады адкрылі межы для тых турыстаў, хто прышчапіўся і перанёс каронавірус. Гэтае рашэнне тычыцца, у тым ліку, і падарожнікаў, якія прышчэплены расійскай вакцынай "Спутник V".

Іншыя турыстычныя напрамкі

Пасля таго, як еўрапейскія краіны і Украіна закрылі сваю паветраную прастору для беларускіх авіяперавозчыкаў і ўвялі фактычную забарону на палёты сваім кампаніям у Беларусь, нашым турыстам стала больш складана падарожнічаць.
Варыянт вылету ў еўрапейскія дзяржавы праз Маскву – не заўсёды зручны: транзітам можна трапіць у любую краіну, куды лятаюць самалёты, а вось вярнуцца ў Расію атрымаецца не адусюль. Умовы рэгламентуе распараджэнне расійскага ўрада №1291 ад 18 мая 2021 года, якое абнавіла дакумент ад 16 сакавіка 2020 года.
У спісак краін, адкуль можна вярнуцца праз расійскія аэрапорты, зараз уваходзяць Швейцарыя, Егіпет, Мальдывы, ААЭ, Казахстан, Кыргызстан, Рэспубліка Карэя, Куба, Сербія, Японія, Сейшэльскія Астравы, Эфіопія, В’етнам, Індыя, Катар, Фінляндыя, Азербайджан, Арменія, Грэцыя, Сінгапур, Венесуэла, Германія, Сірыя, Таджыкістан, Узбекістан, Шры-Ланка, Ісландыя, Мальта, Мексіка, Партугалія, Саудаўская Аравія.
У выніку атрымліваецца, што Масква на сёння актуальна, калі ёсць жаданне і магчымасці адпачыць у аддаленых краінах – на Кубе, Мальдывах, Сейшэлах.
Адзіны паветраны шлях у Еўропу ў беларусаў захоўваецца праз Стамбул. Зрэшты, і перад выбарам "Турэцкіх авіяліній" лепш вывучаць актуальную інфармацыю аб зменах, звязаных з COVID-19.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Замкі з прывядзеннямі і эліксір маладосці: чым яшчэ здзівяць турыстаў
Падзейны турызм становіцца новым трэндам у Беларусі - відэа
Альтэрнатыва Егіпту: тураператар арганізуе чартары з Мінска ў Іарданію
Беларусь і Дамінікана абмяркоўваюць бязвіз: калі паляцім?
Турфірмы распавялі падрабязнасці пра "прышчэпачныя" туры для беларусаў
Стужка навiн
0