https://bel.sputnik.by/20220318/bolsh-za-2-tysyachy-bezhantsa-z-ukrany-prybyl--belarus-1061410002.html
Больш за 2 тысячы бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь
Больш за 2 тысячы бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь
Sputnik Беларусь
Пункты пропуску рэспублікі працягваюць працаваць і прымаць грамадзян. Людзям аказваюць дапамогу ў размяшчэнні і кансультацыі па афармленні дакументаў. 18.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-18T13:33+0300
2022-03-18T13:33+0300
2023-02-23T14:06+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
бежанцы
украіна
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0d/1061275392_0:0:3099:1744_1920x0_80_0_0_ecc713e62d2204c74638281ba815bb8a.jpg
МІНСК, 18 сак - Sputnik. У Беларусь з 24 лютага прыбылі 2 305 украінцаў, у тым ліку - транзітам праз межы з ЕС. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.Праз украінска-беларускую мяжу праехала 1480 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 776, праз Літву - 45, Латвію - 4 чалавекі. За апошнія суткі ў рэспубліку прыбылі 421 украінец.Больш за два мільёны бежанцаўПаводле ацэнкі ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Паводле ацэнак ААН, не менш за два мільёны ўкраінцаў пакінулі свае дамы, каб перабрацца ў іншыя краіны, распавёў камісар.Ён назваў падзеі ва Украіне "адным з самых сур'ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны". У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.Ваенная спецаперацыя РФПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.Праз трое сутак, у адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб супрацьстаянні агрэсіі ўкраінскіх узброеных сіл, была аб'яўлена расійская ваенная спецаперацыя на Украіне.Расийскі лідэр назваў мэтай спецаперацыі дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны і падкрэсліў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму. Уладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/0d/1061275392_92:0:2823:2048_1920x0_80_0_0_9cbbb55893eb70c095d4b2dca7573974.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
бежанцы, украіна, беларусь
бежанцы, украіна, беларусь
Больш за 2 тысячы бежанцаў з Украіны прыбылі ў Беларусь
13:33 18.03.2022 (абноўлена: 14:06 23.02.2023) Пункты пропуску рэспублікі працягваюць працаваць і прымаць грамадзян. Людзям аказваюць дапамогу ў размяшчэнні і кансультацыі па афармленні дакументаў.
МІНСК, 18 сак - Sputnik. У Беларусь з 24 лютага прыбылі 2 305 украінцаў, у тым ліку - транзітам праз межы з ЕС. Аб гэтым паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.
Праз украінска-беларускую мяжу праехала 1480 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 776, праз Літву - 45, Латвію - 4 чалавекі. За апошнія суткі ў рэспубліку прыбылі 421 украінец.
"Беларускі бок аказвае неабходную дапамогу грамадзянам, якія прыбылі з Украіны. Пункты пропуску працуюць у штатным рэжыме", - заявілі ў ДПК.
Больш за два мільёны бежанцаў
Паводле ацэнкі ААН, больш за 12 мільёнаў украінцаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, заявіў вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Паводле ацэнак ААН, не менш за два мільёны ўкраінцаў пакінулі свае дамы, каб перабрацца ў іншыя краіны, распавёў камісар.
Ён назваў падзеі ва Украіне "адным з самых сур'ёзных гуманітарных крызісаў у Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны". У асноўным бежанцы з Украіны імкнуцца ў Еўропу, аднак ёсць і тыя, хто накіроўваецца ў Беларусь - тут таксама дзейнічаюць гуманітарныя калідоры.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні суверэнітэту Данецкай і Луганскай народных рэспублік і падпісаў адпаведныя ўказы.
Праз трое сутак, у адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб супрацьстаянні агрэсіі ўкраінскіх узброеных сіл, была аб'яўлена расійская ваенная спецаперацыя на Украіне.
Расийскі лідэр назваў мэтай спецаперацыі дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны і падкрэсліў, што ўся адказнасць за кровапраліцце будзе на сумленні кіруючага ва Украіне рэжыму. Уладзімір Пуцін заклікаў украінскіх вайскоўцаў скласці зброю.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Пешшу з чатырма дзецьмі:
украінка прайшла праз пекла, эвакуіруючыся ў Беларусь