https://bel.sputnik.by/20220318/dzen-uzyadnannya-kryma-z-rasyay-adznachaetstsa--pyatntsu-1061401782.html
Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй адзначаецца ў пятніцу
Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй адзначаецца ў пятніцу
Раней улады паўвострава запрашалі беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прыехаць з нагоды святкавання восьмай гадавіны ўз'яднання Крыма з Расіяй. 18.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-18T09:56+0300
2022-03-18T09:56+0300
2022-03-18T09:56+0300
крым
расія
аляксандр лукашэнка
/html/head/meta[@name='og:title']/@content
/html/head/meta[@name='og:description']/@content
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061400918_0:0:3133:1762_1920x0_80_0_0_a121423bd1bca4e7d247379a1597d5d6.jpg
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй святкуецца 18 сакавіка.Гэты дзень стаў афіцыйным святам і выхадным днём, ён штогод адзначаецца як Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй пасля таго, як Дзяржаўны савет паўвострава ў 2015 годзе ўнесла змены ў закон "Аб святах і памятных датах Рэспублікі Крым".У Севастопалі дата 18 сакавіка называецца Днём вяртання горада Севастопаля ў Расію і таксама лічыцца непрацоўным днём.У Дзень уваходжання Крыма ў склад Расіі традыцыйна праходзяць мітынгі, канцэрты, масавыя гулянні і іншыя святочныя мерапрыемствы, якія завяршаюцца святочным салютам.У 2022 годзе восьмая гадавіна ўз'яднання Крыма з Расіяй пройдзе пад дэвізам "Крымская вясна - разам назаўжды".Пасля рэферэндумуКрым і Севастопаль ізноў сталі расійскімі рэгіёнамі пасля рэферэндуму, праведзенага 16 сакавіка 2014 года. На ім большасць жыхароў (96,77% крымчан і 95,6% севастопальцаў) выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўніцтва Крыма і мэр горада Севастопаля падпісалі дамову аб уваходжанні Рэспублікі Крым і Севастопаля ў склад Расіі 18 сакавіка 2014 года.Па дамове аб далучэнні ўсе жыхары Крыма прызнаюцца грамадзянамі Расіі, аднак могуць пры жаданні пакінуць сабе грамадзянства Украіны.Супрацоўніцтва з БеларуссюРаней улады паўвострава паведамлялі, што Крым гатовы да маштабнага супрацоўніцтва з Беларуссю і абмену дэлегацыямі."Калі ў восьмую гадавіну Крымскай вясны да нас прыедзе прэзідэнт Беларусі, мы, вядома, з вялікай павагай і цікавасцю паставімся да гэтай падзеі", - аб гэтым заявіў кіраўнік крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў, адзначыўшы, што "нам будзе пра што пагаварыць".Акрамя таго, запрашэнне ў адрас беларускага прэзідэнта было накіравана і рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Крыма".Магчымы візітРаней у вялікім інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйным прызнаннем беларускім бокам стане яго візіт на паўвостраў.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідэра, сказаў, што ў зручны момант прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Крым разам.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
крым
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061400918_402:0:3133:2048_1920x0_80_0_0_d9cde8dc4558950786422822abf1a4b3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rosiya Segodnya“
крым, расія, аляксандр лукашэнка
Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй адзначаецца ў пятніцу
Раней улады паўвострава запрашалі беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку прыехаць з нагоды святкавання восьмай гадавіны ўз'яднання Крыма з Расіяй.
МІНСК, 18 сак - Sputnik. Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй святкуецца 18 сакавіка.
Гэты дзень стаў афіцыйным святам і выхадным днём, ён штогод адзначаецца як Дзень уз'яднання Крыма з Расіяй пасля таго, як Дзяржаўны савет паўвострава ў 2015 годзе ўнесла змены ў закон "Аб святах і памятных датах Рэспублікі Крым".
У Севастопалі дата 18 сакавіка называецца Днём вяртання горада Севастопаля ў Расію і таксама лічыцца непрацоўным днём.
У Дзень уваходжання Крыма ў склад Расіі традыцыйна праходзяць мітынгі, канцэрты, масавыя гулянні і іншыя святочныя мерапрыемствы, якія завяршаюцца святочным салютам.
У 2022 годзе восьмая гадавіна ўз'яднання Крыма з Расіяй пройдзе пад дэвізам "Крымская вясна - разам назаўжды".
Пасля рэферэндуму
Крым і Севастопаль ізноў сталі расійскімі рэгіёнамі пасля рэферэндуму, праведзенага 16 сакавіка 2014 года. На ім большасць жыхароў (96,77% крымчан і 95,6% севастопальцаў) выказаліся за ўваходжанне ў склад Расіі.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўніцтва Крыма і мэр горада Севастопаля падпісалі дамову аб уваходжанні Рэспублікі Крым і Севастопаля ў склад Расіі 18 сакавіка 2014 года.
Па дамове аб далучэнні ўсе жыхары Крыма прызнаюцца грамадзянамі Расіі, аднак могуць пры жаданні пакінуць сабе грамадзянства Украіны.
Супрацоўніцтва з Беларуссю
Раней улады паўвострава паведамлялі, што Крым гатовы да маштабнага супрацоўніцтва з Беларуссю і абмену дэлегацыямі.
"Калі ў восьмую гадавіну Крымскай вясны да нас прыедзе прэзідэнт Беларусі, мы, вядома, з вялікай павагай і цікавасцю паставімся да гэтай падзеі", - аб гэтым заявіў кіраўнік крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў, адзначыўшы, што "нам будзе пра што пагаварыць".
Акрамя таго, запрашэнне ў адрас беларускага прэзідэнта было накіравана і рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі "Беларусы Крыма".
Магчымы візіт
Раней у вялікім інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйным прызнаннем беларускім бокам стане яго візіт на паўвостраў.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідэра, сказаў, што ў зручны момант прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Крым разам.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава