https://bel.sputnik.by/20220307/pryznanne-kryma-chastkay-ras-nepazbezhna--ulady-pavostrava-1061112680.html
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава
Sputnik Беларусь
Крым стаў расійскім рэгіёнам у 2014 годзе па выніках рэферэндуму – за ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі выказаліся больш за 95% выбаршчыкаў у Крыме і... 07.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-07T12:12+0300
2022-03-07T12:12+0300
2022-03-07T12:12+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
данбас
крым
спецаперацыя
украіна
у свеце
бяспека
расія
расійская федэрацыя
севастопаль
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/01/1058379453_0:130:3071:1857_1920x0_80_0_0_9710a89b909d407166f31295a3558647.jpg
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Прызнанне ўкраінскімі ўладамі Крыма як часткі Расійскай Федэрацыі непазбежна, аб гэтым заявіў першы віцэ-спікер крымскага парламента Яфім Фікс.Раней удзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах Украіны і Расіі, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія заявіў, што адзіныя пытанні, па якіх "практычна немагчыма" згода паміж бакамі – гэта Крым, а таксама прызнанне Луганскай і Данецкай народных рэспублік.Пазіцыя РасііРаней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пазначыў, што ёсць і пытанні, абмяркоўваць якія Масква не будзе, адзін з іх – гэта тэма Крыма.Паводле яго слоў, "прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дакладна выказаў нашу пазіцыю, якую прывезла наша дэлегацыя на перагаворы з украінцамі ў Беларусі. Крым – гэта частка Расіі".Што да ДНР і ЛНР, яны, паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, павінны быць прызнаны ў межах Данецкай і Луганскай абласцей.Пазіцыя БеларусіРаней у вялікім інтэрв’ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйным прызнаннем Крыма беларускім бокам стане яго будучы візіт на паўвостраў. Лукашэнка таксама нагадаў, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму 2014 года.У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідара, сказаў, што ў зручны момант прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Крым разам.Спецаперацыя ў ДанбасеПрэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а тры дні пасля аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.Першыя перагаворы паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны прайшлі 28 лютага, на іх бакі ўзгаднілі пазіцыі, дамоўленасць аб арганізацыі гуманітарных калідораў была дасягнута на другой сустрэчы, якая адбылася ў чацвер, 3 сакавіка.Як чакаецца, чарговы раунд перагавораў бакоў пройдзе ў панядзелак, 7 сакавіка.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
данбас
крым
украіна
расія
расійская федэрацыя
севастопаль
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0c/01/1058379453_340:0:3071:2048_1920x0_80_0_0_36ad02363c889a5835bfb0ce2e10d155.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
данбас, крым, спецаперацыя, украіна, у свеце, бяспека, расія, расійская федэрацыя, севастопаль, рэферэндум
данбас, крым, спецаперацыя, украіна, у свеце, бяспека, расія, расійская федэрацыя, севастопаль, рэферэндум
Прызнанне Крыма часткай Расіі непазбежна – улады паўвострава
Крым стаў расійскім рэгіёнам у 2014 годзе па выніках рэферэндуму – за ўваходжанне ў склад Расійскай Федэрацыі выказаліся больш за 95% выбаршчыкаў у Крыме і Севастопалі.
МІНСК, 7 сак – Sputnik. Прызнанне ўкраінскімі ўладамі Крыма як часткі Расійскай Федэрацыі непазбежна, аб гэтым заявіў першы віцэ-спікер крымскага парламента Яфім Фікс.
"Крым з'яўляецца расійскай тэрыторыяй. Данецкая і Луганская рэспублікі аб'яўлены незалежнымі дзяржавамі і знаходзяцца пад гарантыямі забеспячэння бяспекі Расіі", - сказаў ён.
Раней удзельнік украінскай дэлегацыі на перамовах Украіны і Расіі, кіраўнік фракцыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе Давід Арахамія заявіў, што адзіныя пытанні, па якіх "практычна немагчыма" згода паміж бакамі – гэта Крым, а таксама прызнанне Луганскай і Данецкай народных рэспублік.
Раней кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў пазначыў, што ёсць і пытанні, абмяркоўваць якія Масква не будзе, адзін з іх – гэта тэма Крыма.
Паводле яго слоў, "прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін дакладна выказаў нашу пазіцыю, якую прывезла наша дэлегацыя на перагаворы з украінцамі ў Беларусі. Крым – гэта частка Расіі".
Што да ДНР і ЛНР, яны, паводле слоў кіраўніка расійскага знешнепалітычнага ведамства, павінны быць прызнаны ў межах Данецкай і Луганскай абласцей.
Раней у вялікім інтэрв’ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што афіцыйным прызнаннем Крыма беларускім бокам стане яго будучы візіт на паўвостраў. Лукашэнка таксама нагадаў, што Крым дэ-факта і дэ-юрэ стаў расійскім пасля рэферэндуму 2014 года.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву беларускага лідара, сказаў, што ў зручны момант прэзідэнты Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка наведаюць Крым разам.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін 21 лютага заявіў аб прызнанні незалежнасці ЛНР і ДНР, а тры дні пасля аб’явіў аб пачатку ваеннай спецаперацыі ў Данбасе.
Першыя перагаворы паміж дэлегацыямі Расіі і Украіны прайшлі 28 лютага, на іх бакі ўзгаднілі пазіцыі, дамоўленасць аб арганізацыі гуманітарных калідораў была дасягнута на другой сустрэчы, якая адбылася ў чацвер, 3 сакавіка.
Як чакаецца, чарговы раунд перагавораў бакоў пройдзе ў панядзелак, 7 сакавіка.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Эвакуіраваныя з-пад Марыупаля – пра тое, як ім удалося пакінуць горад (відэа)
Вытокі расійска-ўкраінскага канфлікту