https://bel.sputnik.by/20220319/lukashenka-ne-planue-razmyashchats-u-belarus-yadzernuyu-zbroyu-1061436124.html
Лукашэнка не плануе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю
Лукашэнка не плануе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю
Sputnik Беларусь
Беларускі лідар паведаміў, што ў кіраўніцтва краіны такіх планаў ніколі не было. 19.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-19T09:31+0300
2022-03-19T09:31+0300
2023-03-29T18:43+0300
аляксандр лукашэнка
ядзерная зброя
беларусь
ядзерная зброя ў беларусі
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102626/88/1026268872_0:160:3073:1888_1920x0_80_0_0_b824da64fe1816a57ab8d2a359bc900a.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларусь не плануе размяшчаць на ўласнай тэрыторыі якія-небудзь віды ядзерных узбраенняў, заявіў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.Паводле яго слоў, такую зброю краіна таксама не збіраецца вырабляць і выкарыстоўваць супраць кагосьці.Ён таксама адказаў на пытанне, ці можа ўзнікнуць сітуацыя, калі рэспубліцы давядзецца размясціць ракеты."Не, такой сітуацыі, я думаю, не будзе. Я думаю, што і ў Амерыцы, і на Захадзе яшчэ не ўсе ашалелі да такой ступені, каб мы вырашалі гэту праблему праз ядзерную зброю", - паведаміў прэзідэнт.Ці не?Пры гэтым беларускі лідэр усё ж дапусціў магчымасць з'яўлення ў рэспубліцы зброі масавага паражэння."Калі амерыканцы, Францыя, Брытанія размесцяць ядзерную зброю ў непасрэднай блізкасці да Беларусі, дапусцім, у Польшчы, Літве ці той жа Украіне, то я запатрабую ад Пуціна вярнуць нам тую ядзерную зброю, якую мы калісьці перадалі Расіі", – заявіў ён.Гісторыя з ракетаміНагадаем, раней Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў рэспубліку. Падобнае рашэнне можа быць прынята ў якасці кроку ў адказ на размяшчэнне зброі масавага паражэння на ўсход ад тэрыторыі Германіі.Пазней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што знаходжанне ў рэспубліцы такіх відаў узбраенняў можа стаць адным з адказаў на дзеянні НАТА ў Польшчы.Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года. Урачыстая цырымонія развітання адбылася на чыгуначнай станцыі пад Лідай.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102626/88/1026268872_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_f1028dd7f2d29eb141bb8b305683e469.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, ядзерная зброя, беларусь
аляксандр лукашэнка, ядзерная зброя, беларусь
Лукашэнка не плануе размяшчаць у Беларусі ядзерную зброю
09:31 19.03.2022 (абноўлена: 18:43 29.03.2023) Беларускі лідар паведаміў, што ў кіраўніцтва краіны такіх планаў ніколі не было.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Беларусь не плануе размяшчаць на ўласнай тэрыторыі якія-небудзь віды ядзерных узбраенняў, заявіў у інтэрв'ю японскаму тэлеканалу TBS прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Паводле яго слоў, такую зброю краіна таксама не збіраецца вырабляць і выкарыстоўваць супраць кагосьці.
"Я не планую размяшчаць тут ядзерную зброю, вырабляць тут ядзерную зброю, ствараць і выкарыстоўваць гэтую ядзерную зброю супраць каго б там ні было. Такога ніколі не было ў планах беларускага кіраўніцтва і ў маіх планах", - сказаў Лукашэнка.
Ён таксама адказаў на пытанне, ці можа ўзнікнуць сітуацыя, калі рэспубліцы давядзецца размясціць ракеты.
"Не, такой сітуацыі, я думаю, не будзе. Я думаю, што і ў Амерыцы, і на Захадзе яшчэ не ўсе ашалелі да такой ступені, каб мы вырашалі гэту праблему праз ядзерную зброю", - паведаміў прэзідэнт.
Пры гэтым беларускі лідэр усё ж дапусціў магчымасць з'яўлення ў рэспубліцы зброі масавага паражэння.
"Калі амерыканцы, Францыя, Брытанія размесцяць ядзерную зброю ў непасрэднай блізкасці да Беларусі, дапусцім, у Польшчы, Літве ці той жа Украіне, то я запатрабую ад Пуціна вярнуць нам тую ядзерную зброю, якую мы калісьці перадалі Расіі", – заявіў ён.
Нагадаем, раней Лукашэнка ў інтэрв'ю генеральнаму дырэктару МІА "Россия сегодня" Дзмітрыю Кісялёву расказаў, што Беларусь гатова прапанаваць РФ вярнуць ядзерную зброю ў рэспубліку. Падобнае рашэнне можа быць прынята ў якасці кроку ў адказ на размяшчэнне зброі масавага паражэння на ўсход ад тэрыторыі Германіі.
Пазней кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей заявіў, што знаходжанне ў рэспубліцы такіх відаў узбраенняў можа стаць адным з адказаў на дзеянні НАТА ў Польшчы.
Беларусь у пачатку 1990-х гадоў падпісала міжнародную дамову паводле якой абавязалася вывесці ядзерную зброю з уласнай тэрыторыі. Апошнія ядзерныя боегалоўкі пакінулі рэспубліку ў лістападзе 1996 года. Урачыстая цырымонія развітання адбылася на чыгуначнай станцыі пад Лідай.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Лукашэнка і Пуцін назіралі з Крамля за пускамі балістычных ракет
МЗС РФ назвала домысламі
заявы аб размяшчэнні ядзернай зброі ў Беларусі
Перамовы аб размяшчэнні ядзерных сіл Расіі ў Беларусі не вядуцца – Джабараў