https://bel.sputnik.by/20220319/polshcha-zayavla-ab-rekordnay-kolkasts-nelegala-z-belarus-1061440660.html
Польшча заявіла аб рэкорднай колькасці нелегалаў з Беларусі
Польшча заявіла аб рэкорднай колькасці нелегалаў з Беларусі
Sputnik Беларусь
Раней суседняя краіна на мяжы з Беларуссю пачала будаўніцтва агароджы даўжынёй 186 кіламетраў і вышынёй пяць метраў. 19.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-19T14:44+0300
2022-03-19T14:44+0300
2023-07-21T15:12+0300
калючая загарода еўрасаюза
нелегальныя мігранты
беларусь
польшча
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060280612_0:78:1200:753_1920x0_80_0_0_447d747b3c4bbcd7167d3b569645cedd.jpg
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Пагранічная служба Польшчы заявіла аб рэкорднай колькасці нелегалаў з пачатку бягучага года, якія спрабуюць пранікнуць у краіну з беларускай тэрыторыі.У прыватнасці, 19 чалавек былі затрыманы на ўчастку "Баброўнікі" - пры пераходзе ракі Свіслач.Па дадзеных польскай памежслужбы, былі затрыманыя грамадзяне Ірака, Йемена, Нігерыі і Сірыі.Акрамя таго, былі затрыманы тры чалавекі - грамадзяне Літвы, Узбекістана і Украіны - якія дапамагалі нелегалам у незаконным перасячэнні мяжы.У мінулым годзе польскія памежнікі зафіксавалі 39,7 тысячы спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.Мігранты на мяжыПольскія ўлады працягваюць фіксаваць спробы пераходу мяжы і абвінавачваюць Беларусь, Мінск абвінавачванні абвяргае.У сваю чаргу, Дзяржпагранкамітэт Беларусі заяўляе аб правакацыях з боку Польшчы, якія накіраваны на "эскалацыю напружанасці", а таксама ствараюць бачнасць супрацьстаяння гібрыдным пагрозам.Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі, у Еўрасаюзе не вырашаюць пытанне бежанцаў цывілізавана, а прымяняюць у дачыненні да мігрантаў "грубую фізічную сілу".Акрамя таго, паводле яго слоў, у краінах Еўропы, асабліва ў Польшчы, мясцовыя ўлады і СМІ распаўсюджваюць заведама ілжывую інфармацыю аб нібыта правакацыях з боку Мінска.Па дадзеных ДПК, гэта робіцца наўмысна для абвастрэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
польшча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060280612_136:0:1200:798_1920x0_80_0_0_35af5d7c7c3b7c5a37a3f1efc2ec8895.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
нелегальныя мігранты, беларусь, польшча
нелегальныя мігранты, беларусь, польшча
Польшча заявіла аб рэкорднай колькасці нелегалаў з Беларусі
14:44 19.03.2022 (абноўлена: 15:12 21.07.2023) Раней суседняя краіна на мяжы з Беларуссю пачала будаўніцтва агароджы даўжынёй 186 кіламетраў і вышынёй пяць метраў.
МІНСК, 19 сак - Sputnik. Пагранічная служба Польшчы заявіла аб рэкорднай колькасці нелегалаў з пачатку бягучага года, якія спрабуюць пранікнуць у краіну з беларускай тэрыторыі.
"18 сакавіка на тэрыторыю Польшчы спрабавала нелегальна пракрасціся з Беларусі 86 замежнікаў - гэта найбольшая колькасць з пачатку гэтага года", - гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы Twitter.
У прыватнасці, 19 чалавек былі затрыманы на ўчастку "Баброўнікі" - пры пераходзе ракі Свіслач.
Па дадзеных польскай памежслужбы, былі затрыманыя грамадзяне Ірака, Йемена, Нігерыі і Сірыі.
Акрамя таго, былі затрыманы тры чалавекі - грамадзяне Літвы, Узбекістана і Украіны - якія дапамагалі нелегалам у незаконным перасячэнні мяжы.
У мінулым годзе польскія памежнікі зафіксавалі 39,7 тысячы спроб незаконнага перасячэння польска-беларускай мяжы.
Польскія ўлады працягваюць фіксаваць спробы пераходу мяжы і абвінавачваюць Беларусь, Мінск абвінавачванні абвяргае.
У сваю чаргу, Дзяржпагранкамітэт Беларусі заяўляе аб правакацыях з боку Польшчы, якія накіраваны на "эскалацыю напружанасці", а таксама ствараюць бачнасць супрацьстаяння гібрыдным пагрозам.
Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі, у Еўрасаюзе не вырашаюць пытанне бежанцаў цывілізавана, а прымяняюць у дачыненні да мігрантаў "грубую фізічную сілу".
Акрамя таго, паводле яго слоў, у краінах Еўропы, асабліва ў Польшчы, мясцовыя ўлады і СМІ распаўсюджваюць заведама ілжывую інфармацыю аб нібыта правакацыях з боку Мінска.
Па дадзеных ДПК, гэта робіцца наўмысна для абвастрэння сітуацыі на мяжы з Беларуссю.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь ЕС распаўсюджвае ілжывую інфармацыю аб правакацыях з боку Беларусі - ДПК