https://bel.sputnik.by/20220201/latvya-pratsyagnula-rezhym-ns-na-myazhy-z-belarussyu-da-tranya-1059945182.html
Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю да мая
Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю да мая
Sputnik Беларусь
Каб пакрыць дадатковыя выдаткі ў сувязі з працягам рэжыму НС спатрэбіцца каля 3,88 млн еўра. 01.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-01T17:08+0300
2022-02-01T17:08+0300
2022-03-19T12:02+0300
калючая загарода еўрасаюза
у свеце
беларусь
латвія
нелегальныя мігранты
мяжа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059942640_0:0:3067:1725_1920x0_80_0_0_27e800090a46dba8ff669a93ba944bf2.jpg
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Урад Латвіі прыняў рашэнне прадоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю, паведамляюць мясцовыя СМІ.Нагадаем, рэжым НС уступіў у сілу 11 жніўня 2021 года, прычынай стала абвастрэнне міграцыйнага крызісу. Першапачаткова меркавалася, што ён будзе дзейнічаць тры месяцы, аднак у лістападзе было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін.Цяпер урад вырашыў, што рэжым НС на мяжы Беларусі і Латвіі трэба захаваць да 10 траўня.Адзначым, што суседняя Літва рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ўвяла пазней – 10 лістапада 2021 года – і адмяніла раней – з 15 студзеня тэрмін яго дзеяння скончыўся і падаўжаць не сталі: прэзідэнт краіны Науседа заявіў, што праблема з мігрантамі вырашана, а калі сітуацыя зноў ускладніцца, дык рэжым надзвычайнай сітуацыі зноў можна будзе ўвесці. Аднак узмоцнены рэжым аховы на мяжы пакінулі.Як сведчыць МУС краіны, з 10 жніўня мінулага года да 20 студзеня цяперашняга былі прадухілены спробы 4 962 чалавек незаконна перайсці латвійска-беларускую мяжу. Пры гэтым пагранічнікі Латвіі адзначаюць, што з сярэдзіны снежня колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю ўзрастае. Па дадзеных ведамства, каб пакрыць дадатковыя выдаткі ў сувязі з працягам на тры месяцы рэжыму НС спатрэбіцца каля 3,88 млн еўра.Чытайце таксама:
https://bel.sputnik.by/20220106/ltva-zakhovae-zmotsneny-rezhym-akhovy-myazhy-z-belarussyu-1059307436.html
беларусь
латвія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/01/1059942640_226:0:2955:2047_1920x0_80_0_0_c1a15e0b056c91b7830958d1512d4a99.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у свеце, беларусь, латвія, нелегальныя мігранты, мяжа
у свеце, беларусь, латвія, нелегальныя мігранты, мяжа
Латвія працягнула рэжым НС на мяжы з Беларуссю да мая
17:08 01.02.2022 (абноўлена: 12:02 19.03.2022) Каб пакрыць дадатковыя выдаткі ў сувязі з працягам рэжыму НС спатрэбіцца каля 3,88 млн еўра.
МІНСК, 1 лют – Sputnik. Урад Латвіі прыняў рашэнне прадоўжыць рэжым НС на мяжы з Беларуссю, паведамляюць мясцовыя СМІ.
Нагадаем, рэжым НС уступіў у сілу 11 жніўня 2021 года, прычынай стала абвастрэнне міграцыйнага крызісу. Першапачаткова меркавалася, што ён будзе дзейнічаць тры месяцы, аднак у лістападзе было прынята рашэнне падоўжыць тэрмін.
Цяпер урад вырашыў, што рэжым НС на мяжы Беларусі і Латвіі трэба захаваць да 10 траўня.
Адзначым, што суседняя Літва рэжым надзвычайнага становішча на мяжы з Беларуссю ўвяла пазней – 10 лістапада 2021 года – і адмяніла раней – з 15 студзеня тэрмін яго дзеяння скончыўся і падаўжаць не сталі: прэзідэнт краіны Науседа заявіў, што праблема з мігрантамі вырашана, а калі сітуацыя зноў ускладніцца, дык рэжым надзвычайнай сітуацыі зноў можна будзе ўвесці. Аднак узмоцнены рэжым аховы на мяжы пакінулі.
Як сведчыць МУС краіны, з 10 жніўня мінулага года да 20 студзеня цяперашняга былі прадухілены спробы 4 962 чалавек незаконна перайсці латвійска-беларускую мяжу. Пры гэтым пагранічнікі Латвіі адзначаюць, што з сярэдзіны снежня колькасць спроб незаконнага перасячэння мяжы з Беларуссю ўзрастае. Па дадзеных ведамства, каб пакрыць дадатковыя выдаткі ў сувязі з працягам на тры месяцы рэжыму НС спатрэбіцца каля 3,88 млн еўра.
Новую хвалю міграцыйнага крызісу
прадказваюць спецслужбы ПольшчыЛідары Еўрасаюза дамовіліся лепш
абараняць свае межы ад мігрантаў