https://bel.sputnik.by/20220321/stadler-u-belarus-mae-namer-skaratsts-chastku-pratsanko-shto-kh-chakae-1061475257.html
Stadler у Беларусі мае намер скараціць частку працаўнікоў: што іх чакае
Stadler у Беларусі мае намер скараціць частку працаўнікоў: што іх чакае
Sputnik Беларусь
Старшыня савета дырэктараў канцэрна Stadler Rail напярэдадні ў інтэрв'ю заявіў, што частку вытворчасці пад Мінскам перанясуць у Польшчу і Швейцарыю, пры гэтым... 21.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-21T15:22+0300
2022-03-21T15:22+0300
2022-03-21T15:22+0300
завод
цягнік
працаўнік
эканоміка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102460/13/1024601362_0:17:2000:1142_1920x0_80_0_0_133ca4f685e467497959ef84df7bbf00.jpg
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Прыватнае прадпрыемства з замежным капіталам Stadler Minsk, якое вырабляе чыгуначны транспарт, перавяло частку супрацоўнікаў на рэжым няпоўнай занятасці, заявілі Sputnik у камітэце эканомікі Мінаблвыканкама."Тая інфармацыя, якая ў нас ёсць на пятніцу, гэта аб тым, што частка работнікаў - гэта адзін цэх, можа быць, чалавек 100 - пераведзены на рэжым работы няпоўнай занятасці", - адзначылі ў абласным камітэце эканомікі.Закрытае прадпрыемстваЦі збіраецца прадпрыемства падтрымліваць супрацоўнікаў, якія патрапяць пад скарачэнне, невядома. Аднак беларускія ўлады акажуць любую падтрымку ў межах дзейнага заканадаўства, падкрэслілі ў аблвыканкаме."Як будзе Stadler падтрымліваць гэтых работнікаў, я за яго вам не адкажу. Гэта арганізацыя дастаткова закрытая, статыстыку па якой мы не ведаем, таму што яна закрытага характару. Пакуль падтрымка ў рамках таго заканадаўства, якое ёсць у нас зараз. У сераду будзе пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў па сітуацыі ў эканоміцы, будуць прапаноўвацца нейкія меры праз фонды сацабароны па падтрымцы такіх прадпрыемстваў. Цяпер гэтыя прапановы разглядаюцца", - распавялі ў Мінскам АВК.Перанос вытворчасціПра тое, што частка вытворчасці ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён) будзе перанесена ў Польшчу і Швейцарыю, заявіў раней у інтэрв'ю рэсурсу swissinfo.ch старшыня савета дырэктараў швейцарскага канцэрна Stadler Rail Петэр Шпулер.Паводле яго слоў, з-за гэтага беларускае прадпрыемства будзе скарочана: замест 1150 чалавек, якія зараз там працуюць, застанецца 700-800. Аптымізацыя адбудзецца на працягу трох месяцаў.Пры гэтым Шпулер падкрэсліў, што завод у Беларусі зачыняць не будуць.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102460/13/1024601362_142:0:1866:1293_1920x0_80_0_0_2fca1631a39590627a4c45123bc60722.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
завод, цягнік, працаўнік, эканоміка
завод, цягнік, працаўнік, эканоміка
Stadler у Беларусі мае намер скараціць частку працаўнікоў: што іх чакае
Старшыня савета дырэктараў канцэрна Stadler Rail напярэдадні ў інтэрв'ю заявіў, што частку вытворчасці пад Мінскам перанясуць у Польшчу і Швейцарыю, пры гэтым завод у Беларусі зачыняць не будуць.
МІНСК, 21 сак - Sputnik. Прыватнае прадпрыемства з замежным капіталам Stadler Minsk, якое вырабляе чыгуначны транспарт, перавяло частку супрацоўнікаў на рэжым няпоўнай занятасці, заявілі Sputnik у камітэце эканомікі Мінаблвыканкама.
"Тая інфармацыя, якая ў нас ёсць на пятніцу, гэта аб тым, што частка работнікаў - гэта адзін цэх, можа быць, чалавек 100 - пераведзены на рэжым работы няпоўнай занятасці", - адзначылі ў абласным камітэце эканомікі.
Ці збіраецца прадпрыемства падтрымліваць супрацоўнікаў, якія патрапяць пад скарачэнне, невядома. Аднак беларускія ўлады акажуць любую падтрымку ў межах дзейнага заканадаўства, падкрэслілі ў аблвыканкаме.
"Як будзе Stadler падтрымліваць гэтых работнікаў, я за яго вам не адкажу. Гэта арганізацыя дастаткова закрытая, статыстыку па якой мы не ведаем, таму што яна закрытага характару. Пакуль падтрымка ў рамках таго заканадаўства, якое ёсць у нас зараз. У сераду будзе пасяджэнне прэзідыума Савета міністраў па сітуацыі ў эканоміцы, будуць прапаноўвацца нейкія меры праз фонды сацабароны па падтрымцы такіх прадпрыемстваў. Цяпер гэтыя прапановы разглядаюцца", - распавялі ў Мінскам АВК.
Пра тое, што частка вытворчасці ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён) будзе перанесена ў Польшчу і Швейцарыю, заявіў раней у інтэрв'ю рэсурсу swissinfo.ch старшыня савета дырэктараў швейцарскага канцэрна Stadler Rail Петэр Шпулер.
Паводле яго слоў, з-за гэтага беларускае прадпрыемства будзе скарочана: замест 1150 чалавек, якія зараз там працуюць, застанецца 700-800. Аптымізацыя адбудзецца на працягу трох месяцаў.
Пры гэтым Шпулер падкрэсліў, што завод у Беларусі зачыняць не будуць.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь ВУП Беларусі з пачатку года вырас усяго на 1,2%
Агенцтва Moody's панізіла
крэдытны рэйтынг Беларусі на чатыры ступені
Нацбанк расказаў, як плануе захаваць
банкаўскі сектар Беларусі