https://bel.sputnik.by/20220323/kasacho-vysylka-rasyskkh-dyplamata-zamarozts-adnosny-maskvy--varshavy-1061530859.html
Касачоў: высылка расійскіх дыпламатаў замарозіць адносіны Масквы і Варшавы
Касачоў: высылка расійскіх дыпламатаў замарозіць адносіны Масквы і Варшавы
Sputnik Беларусь
Польшча заявіла аб высылцы 45 расійскіх дыпламатаў з краіны нібыта па абвінавачанні ў шпіянажы. 23.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-23T16:16+0300
2022-03-23T16:16+0300
2023-07-24T16:22+0300
варшава
дыпламатычныя адносіны
шпіянаж
масква
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0d/1046902362_0:0:3000:1688_1920x0_80_0_0_4c749ac17fd2baad176d1542790c7d19.jpg
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Высылка расійскіх дыпламатаў з Польшчы замарозіць адносіны Масквы і Варшавы, пагаршаць іх далей няма куды, заявіў віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў, яго цытуе РІА Навіны.Пры гэтым, паводле слоў Касачова, калі застанецца прастора для прамых кантактаў людзей, "перш за ўсё ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва, гэту прастору, пакуль ёсць магчымасць, трэба было б захоўваць".Што вядома аб высылцы дыпламатаў з ПольшчыПасол Расіі Сяргей Андрэеў пацвердзіў атрыманне ноты МЗС Польшчы з патрабаваннем аб выдварэнні 45 расійскіх дыпламатаў па абвінавачанні ў шпіянажы. Па словах кіраўніка пасольства, дыпламаты павінны пакінуць Польшчу ў розныя тэрміны, але максімум за пяць дзён.Расійскі пасол назваў рашэнне польскіх улад безпадстаўным і дадаў, што яго прозвішча ў спісе выдвараных не значыцца, Польшча не патрабуе яго ад'езду.Скандал з украінскімі дыпламатамі ў МінскуНапярэдадні ў КДБ Беларусі заявілі, што ў краіне ліквідаваная рэзідэнтура Украіны, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём, пра гэта паведаміў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.Паводле яго слоў, КДБ у апошнія гады фіксаваў актыўную разведвальную дзейнасць з пазіцыі пасольства Украіны ў Беларусі, а таксама ўкраінскага консульства ў горадзе Брэсце."Пры агульнай колькасці дыпламатычнай місіі Украіны крыху больш за два дзясяткі чалавек, не менш за палову з іх з'яўляліся кадравымі супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны", - сказаў Бычак у эфіры "Беларусь 1".>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
варшава
масква
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0d/1046902362_200:0:2867:2000_1920x0_80_0_0_4ed274c160fd82990d658e10f3410a02.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
варшава, дыпламатычныя адносіны, шпіянаж, масква
варшава, дыпламатычныя адносіны, шпіянаж, масква
Касачоў: высылка расійскіх дыпламатаў замарозіць адносіны Масквы і Варшавы
16:16 23.03.2022 (абноўлена: 16:22 24.07.2023) Польшча заявіла аб высылцы 45 расійскіх дыпламатаў з краіны нібыта па абвінавачанні ў шпіянажы.
МІНСК, 23 сак - Sputnik. Высылка расійскіх дыпламатаў з Польшчы замарозіць адносіны Масквы і Варшавы, пагаршаць іх далей няма куды, заявіў віцэ-спікер Савета Федэрацыі РФ Канстанцін Касачоў, яго цытуе РІА Навіны.
"Замарозіць адносіны, пагаршаць далей няма куды", - пракаментаваў сітуацыю Касачоў.
Пры гэтым, паводле слоў Касачова, калі застанецца прастора для прамых кантактаў людзей, "перш за ўсё ў рамках прыгранічнага супрацоўніцтва, гэту прастору, пакуль ёсць магчымасць, трэба было б захоўваць".
Што вядома аб высылцы дыпламатаў з Польшчы
Пасол Расіі Сяргей Андрэеў пацвердзіў атрыманне ноты МЗС Польшчы з патрабаваннем аб выдварэнні 45 расійскіх дыпламатаў па абвінавачанні ў шпіянажы. Па словах кіраўніка пасольства, дыпламаты павінны пакінуць Польшчу ў розныя тэрміны, але максімум за пяць дзён.
Расійскі пасол назваў рашэнне польскіх улад безпадстаўным і дадаў, што яго прозвішча ў спісе выдвараных не значыцца, Польшча не патрабуе яго ад'езду.
Ён таксама адзначыў, што "Расія прыме рашэнні ў адказ на высылку з Польшчы дыпламатаў па прынцыпу ўзаемнасці".
Скандал з украінскімі дыпламатамі ў Мінску
Напярэдадні ў КДБ Беларусі заявілі, што ў краіне ліквідаваная рэзідэнтура Украіны, якая дзейнічала пад дыпламатычным прыкрыццём, пра гэта паведаміў у эфіры дзяржаўнага тэлебачання намеснік начальніка Следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак.
Паводле яго слоў, КДБ у апошнія гады фіксаваў актыўную разведвальную дзейнасць з пазіцыі пасольства Украіны ў Беларусі, а таксама ўкраінскага консульства ў горадзе Брэсце.
"Пры агульнай колькасці дыпламатычнай місіі Украіны крыху больш за два дзясяткі чалавек, не менш за палову з іх з'яўляліся кадравымі супрацоўнікамі Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны і Службы знешняй разведкі Украіны", - сказаў Бычак у эфіры "Беларусь 1".
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь