https://bel.sputnik.by/20220324/nadvore-sapsuetstsa-snoptyk-paabyatsal-mokry-sneg-dozhdzh--vetser-1061556484.html
Надвор'е сапсуецца: сіноптыкі паабяцалі мокры снег, дождж і вецер
Надвор'е сапсуецца: сіноптыкі паабяцалі мокры снег, дождж і вецер
Sputnik Беларусь
У пачатку наступнага тыдня днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, а раніцай і ноччу прагназуецца галалёдзіца на асобных участках дарог. 24.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-24T13:30+0300
2022-03-24T13:30+0300
2022-03-24T13:30+0300
надвор'е
прырода
мокры снег
дождж
вецер
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103831/54/1038315452_0:7:3141:1774_1920x0_80_0_0_5a220d5d34dfdb47e2c65ca316608a97.jpg
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра, а таксама начныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуецца ў бліжэйшую пятніцу, на выхадныя ў начны час на поўначы чакаецца да мінус 5 градусаў."Заўтра, у пятніцу на большай частцы краіны чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, але ноччу па паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу", - паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4 да плюс 3, у днём 10 - 17 градусаў цяпла.Надвор'е на выхадныяНа выхадных надвор'е абумовіць халодная паветраная маса са Скандынавіі."У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ападкаў практычна не будзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе кароткачасовы дождж", - сказалі сіноптыкі.Вецер раніцай і дзённымі гадзінамі месцамі будзе моцны і парывісты, тэмпература паветра ноччу прагназуецца 0.. +5, днём ад сямі цяпла па поўначы да 16 градусаў па поўдні рэспублікі.Сіноптыкі паведамілі, што 27 сакавіка, у нядзелю, чакаецца мокры снег і дождж, галалёдзіца на асобных участках дарог. Уначы прагназуецца ўзмацненне ветра да 15 - 20 метраў за секунду. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень не больш за 1-8 цяпла, па паўднёвым захадзе да 10 градусаў.Надвор'е на пачатку тыдня28 сакавіка, у панядзелак, ноччу месцамі, а днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, раніцай і ноччу прагназуецца галалёдзіца, паведамілі ў Белгідрамеце.У многіх раёнах у гэтыя суткі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15 - 22 метраў за секунду, ноччу будзе мінус 1- плюс 6, максімальная тэмпература днём - 8-15 цяпла, па поўначы - не больш за 5-7 градусаў цяпла.У аўторак у начны час таксама не абыдзецца без мокрага снегу і дажджу, сказалі сіноптыкі. Па іх словах, тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад мінус 2 да 5 цяпла, па поўначы ноччу да мінус 5 градусаў.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103831/54/1038315452_410:0:3141:2048_1920x0_80_0_0_1ab01ce6b940b23dc088f08416f3b938.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
надвор'е, прырода, мокры снег, дождж, вецер
надвор'е, прырода, мокры снег, дождж, вецер
Надвор'е сапсуецца: сіноптыкі паабяцалі мокры снег, дождж і вецер
У пачатку наступнага тыдня днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі, а раніцай і ноччу прагназуецца галалёдзіца на асобных участках дарог.
МІНСК, 24 сак - Sputnik. Паніжэнне тэмпературы паветра, а таксама начныя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу прагназуецца ў бліжэйшую пятніцу, на выхадныя ў начны час на поўначы чакаецца да мінус 5 градусаў.
"Заўтра, у пятніцу на большай частцы краіны чакаецца пераменная воблачнасць, будзе пераважна без ападкаў, але ноччу па паўднёвым усходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу", - паведамілі Sputnik у Белгідрамеце.
Па словах сіноптыкаў, тэмпература паветра ўначы будзе ад мінус 4 да плюс 3, у днём 10 - 17 градусаў цяпла.
На выхадных надвор'е абумовіць халодная паветраная маса са Скандынавіі.
"У суботу будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ападкаў практычна не будзе, а раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдзе кароткачасовы дождж", - сказалі сіноптыкі.
Вецер раніцай і дзённымі гадзінамі месцамі будзе моцны і парывісты, тэмпература паветра ноччу прагназуецца 0.. +5, днём ад сямі цяпла па поўначы да 16 градусаў па поўдні рэспублікі.
Сіноптыкі паведамілі, што 27 сакавіка, у нядзелю, чакаецца мокры снег і дождж, галалёдзіца на асобных участках дарог. Уначы прагназуецца ўзмацненне ветра да 15 - 20 метраў за секунду. Уначы будзе ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень не больш за 1-8 цяпла, па паўднёвым захадзе да 10 градусаў.
Надвор'е на пачатку тыдня
28 сакавіка, у панядзелак, ноччу месцамі, а днём на большай частцы краіны чакаюцца кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, раніцай і ноччу прагназуецца галалёдзіца, паведамілі ў Белгідрамеце.
У многіх раёнах у гэтыя суткі прагназуецца ўзмацненне ветру да 15 - 22 метраў за секунду, ноччу будзе мінус 1- плюс 6, максімальная тэмпература днём - 8-15 цяпла, па поўначы - не больш за 5-7 градусаў цяпла.
У аўторак у начны час таксама не абыдзецца без мокрага снегу і дажджу, сказалі сіноптыкі. Па іх словах, тэмпература паветра на працягу сутак будзе ад мінус 2 да 5 цяпла, па поўначы ноччу да мінус 5 градусаў.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Рэдкія арланы-белахвосты патрапілі на відэа ў Белавежскай пушчы