https://bel.sputnik.by/20220225/es-pratsyagnu-dzeyanne-persanalnykh-sanktsyy-suprats-belarus-1060774361.html
ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
Sputnik Беларусь
У санкцыйным спіску Бруселя знаходзяцца амаль 190 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў. 25.02.2022, Sputnik Беларусь
2022-02-25T11:11+0300
2022-02-25T11:11+0300
2022-02-26T12:53+0300
савет ес
санкцыі
беларусь
зша
вялікабрытанія
спецаперацыя
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
бяспека
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_0:30:3077:1761_1920x0_80_0_0_13f51135bacbcfabe07216080cb80710.jpg
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Еўрасаюз яшчэ на год прадоўжыў персанальныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пад якія трапілі чыноўнікі і сілавікі, гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу афіцыйным дакуменце Еўрасаюза.Санкцыі будуць дзейнічаць да 28 лютага 2023 года.Беларускія чыноўнікі, прадпрыемствы і арганізацыі папалі пад cанкцыі пасля 9 жніўня 2020 года.З таго часу санкцыйны спісак ЕС у адносінах да беларускіх чыноўнікаў і кампаній папаўняўся некалькі разоў, у тым ліку пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу на мяжы.Пад еўрапейскімі санкцыямі цяпер знаходзіцца шэраг беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці, "Гродна Азот" і "Беларусьнафта", кампаніі "Белавія" і сірыйская Cham Wings, заводы "Белшына", "Беларуснафта".У канцы мінулага года афіцыйны Мінск заявіў, што таксама ўводзіць санкцыі ў адказ у дачыненні ЕС - цяпер на шэраг тавараў з краін, якія падтрымалі абмежаванні, на працягу паўгода дзейнічае эмбарга.Санкцыі ЗШАНапярэдадні стала вядома, што міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 24 фізічных і юрыдычных асоб Беларусі "за падтрымку расійскай ваеннай аперацыі".Рэстрыкцыі накіраваны на абаронны сектар Беларусі і фінансавыя інстытуты. Яны закранулі шэраг банкаў, у прыватнасці, "Белінвестбанк" і "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі". Пад новыя амерыканскія санкцыі трапілі прадстаўнікі сілавых ведамстваў: міністр абароны Віктар Хрэнін, а таксама Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама некаторыя бізнесмены.Акрамя таго, брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан заявіў, што санкцыі, уведзеныя Вялікабрытаніяй супраць Расіі, накладзены таксама і на Беларусь – за "ролю ў нападзенні на Украіну".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
зша
вялікабрытанія
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104037/74/1040377446_346:0:3077:2048_1920x0_80_0_0_b05ab48ad3ffcce6cc57700c9e48d170.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет ес, санкцыі, беларусь, зша, вялікабрытанія, спецаперацыя, бяспека, данбас
савет ес, санкцыі, беларусь, зша, вялікабрытанія, спецаперацыя, бяспека, данбас
ЕС працягнуў дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
11:11 25.02.2022 (абноўлена: 12:53 26.02.2022) У санкцыйным спіску Бруселя знаходзяцца амаль 190 беларускіх чыноўнікаў і сілавікоў.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Еўрасаюз яшчэ на год прадоўжыў персанальныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, пад якія трапілі чыноўнікі і сілавікі, гаворыцца ў распаўсюджаным у пятніцу афіцыйным дакуменце Еўрасаюза.
Санкцыі будуць дзейнічаць да 28 лютага 2023 года.
Беларускія чыноўнікі, прадпрыемствы і арганізацыі папалі пад cанкцыі пасля 9 жніўня 2020 года.
З таго часу санкцыйны спісак ЕС у адносінах да беларускіх чыноўнікаў і кампаній папаўняўся некалькі разоў, у тым ліку пасля экстранай пасадкі самалёта Ryanair і міграцыйнага крызісу на мяжы.
Пад еўрапейскімі санкцыямі цяпер знаходзіцца шэраг беларускіх прадпрыемстваў, у прыватнасці, "Гродна Азот" і "Беларусьнафта", кампаніі "Белавія" і сірыйская Cham Wings, заводы "Белшына", "Беларуснафта".
У канцы мінулага года афіцыйны Мінск заявіў, што таксама ўводзіць санкцыі ў адказ у дачыненні ЕС - цяпер на шэраг тавараў з краін, якія падтрымалі абмежаванні, на працягу паўгода дзейнічае эмбарга.
Напярэдадні стала вядома, што міністэрства фінансаў ЗША ўвяло санкцыі супраць 24 фізічных і юрыдычных асоб Беларусі "за падтрымку расійскай ваеннай аперацыі".
Рэстрыкцыі накіраваны на абаронны сектар Беларусі і фінансавыя інстытуты. Яны закранулі шэраг банкаў, у прыватнасці, "Белінвестбанк" і "Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі". Пад новыя амерыканскія санкцыі трапілі прадстаўнікі сілавых ведамстваў: міністр абароны Віктар Хрэнін, а таксама Аляксандр Вальфовіч, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі, а таксама некаторыя бізнесмены.
Акрамя таго, брытанскі прэм’ер-міністр Барыс Джонсан заявіў, што санкцыі, уведзеныя Вялікабрытаніяй супраць Расіі, накладзены таксама і на Беларусь – за "ролю ў нападзенні на Украіну".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Заходнія межы Саюзнай дзяржавы
пад надзейнай абаронай – Галоўчанка