https://bel.sputnik.by/20220325/zatsverdzhana-pershaya-abaronnaya-strategya-erasayuza-1061602541.html
Зацверджана першая абаронная стратэгія Еўрасаюза
Зацверджана першая абаронная стратэгія Еўрасаюза
Sputnik Беларусь
Дакументам прадугледжана фарміраванне еўрапейскіх сіл хуткага рэагавання колькасцю пяць тысяч чалавек. 25.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-25T16:58+0300
2022-03-25T16:58+0300
2022-03-25T16:58+0300
еўрасаюз
армія
ната
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0c/1046901475_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_14441ec9ceed8f957b0d7de42b8a6fcd.jpg
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Еўрапейскія лідэры ў пятніцу зацвердзілі першую агульную стратэгію ў галіне абароны і бяспекі Еўрасаюза, паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.Раней стратэгія была ўзгоднена міністрамі замежных спраў ЕС. Яна разлічана на найбліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў і называецца "Стратэгічны компас".У прадмове да дакумента зазначаецца, што змяненні, якія назіраюцца ў геапалітыцы і канфлікт на Украіне ў прыватнасці паставілі пад сумненне "здольнасць ЕС адстойваць сваё бачанне і абараняць свае інтарэсы".У стратэгіі падкрэсліваецца, што Еўрасаюз павінен мець магчымасць самастойна ці сумесна з партнёрамі адказваць на крызісы, якія ўзнікаюць. У сувязі з гэтым "Стратэгічны компас" прадугледжвае фарміраванне еўрапейскіх сіл хуткага рэагавання, іх колькасць складзе пяць тысяч чалавек.У рамках новай абароннай стратэгіі дзяржавы Еўрасаюза павінны будуць праводзіць рэгулярна сумесныя вучэнні - і на сушы, і на моры. Акрамя таго, прадугледжана павышэнне ваеннай мабільнасці, умацаванне грамадзянскіх і ваенных місій у рамках агульнай палітыкі абароны і бяспекі.Не адзіная еўрапейская арміяАднак, як падкрэсліў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, пад кіраўніцтвам якога распрацоўвалася канцэпцыя, размова не ідзе аб стварэнні адзінай еўрапейскай арміі."Размова не ідзе аб стварэнні еўрапейскай арміі. Арміі еўрапейскіх краін прадоўжаць існаваць самастойна, але нам трэба будзе больш цесна ўзаемадзейнічаць, каардынаваць нашы намаганні, асабліва ў пытаннях бюджэтаў", - растлумачыў Жазэп Барэль.У дадатак да НАТАЗ дакумента вынікае, што "Стратэгічны компас" не накіраваны на зніжэнне ролі Паўночнаатлантычнага альянсу."Больш моцны і дзеяздольны ў галіне абароны і бяспекі Еўрасаюз унясе пазітыўны ўклад у глабальную і трансатлантычную бяспеку, будзе дапаўняць НАТА, якая застаецца асновай калектыўнай абароны для яе членаў", - гаворыцца ў стратэгіі.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/02/0c/1046901475_213:0:1920:1280_1920x0_80_0_0_57260f3010b101b35b80070e9548429d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еўрасаюз, армія, ната, бяспека
еўрасаюз, армія, ната, бяспека
Зацверджана першая абаронная стратэгія Еўрасаюза
Дакументам прадугледжана фарміраванне еўрапейскіх сіл хуткага рэагавання колькасцю пяць тысяч чалавек.
МІНСК, 25 сак - Sputnik. Еўрапейскія лідэры ў пятніцу зацвердзілі першую агульную стратэгію ў галіне абароны і бяспекі Еўрасаюза, паведаміў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль.
Раней стратэгія была ўзгоднена міністрамі замежных спраў ЕС. Яна разлічана на найбліжэйшыя пяць-дзесяць гадоў і называецца "Стратэгічны компас".
"Мы адобрылі "Стратэгічны компас", які будзе нашым правадніком да мацнейшай абароннай палітыкі і ўмацуе нашы абаронныя здольнасці", - напісаў Шарль Мішэль у Twitter.
У прадмове да дакумента зазначаецца, што змяненні, якія назіраюцца ў геапалітыцы і канфлікт на Украіне ў прыватнасці паставілі пад сумненне "здольнасць ЕС адстойваць сваё бачанне і абараняць свае інтарэсы".
У стратэгіі падкрэсліваецца, што Еўрасаюз павінен мець магчымасць самастойна ці сумесна з партнёрамі адказваць на крызісы, якія ўзнікаюць. У сувязі з гэтым "Стратэгічны компас" прадугледжвае фарміраванне еўрапейскіх сіл хуткага рэагавання, іх колькасць складзе пяць тысяч чалавек.
У рамках новай абароннай стратэгіі дзяржавы Еўрасаюза павінны будуць праводзіць рэгулярна сумесныя вучэнні - і на сушы, і на моры. Акрамя таго, прадугледжана павышэнне ваеннай мабільнасці, умацаванне грамадзянскіх і ваенных місій у рамках агульнай палітыкі абароны і бяспекі.
Не адзіная еўрапейская армія
Аднак, як падкрэсліў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль, пад кіраўніцтвам якога распрацоўвалася канцэпцыя, размова не ідзе аб стварэнні адзінай еўрапейскай арміі.
"Размова не ідзе аб стварэнні еўрапейскай арміі. Арміі еўрапейскіх краін прадоўжаць існаваць самастойна, але нам трэба будзе больш цесна ўзаемадзейнічаць, каардынаваць нашы намаганні, асабліва ў пытаннях бюджэтаў", - растлумачыў Жазэп Барэль.
З дакумента вынікае, што "Стратэгічны компас" не накіраваны на зніжэнне ролі Паўночнаатлантычнага альянсу.
"Больш моцны і дзеяздольны ў галіне абароны і бяспекі Еўрасаюз унясе пазітыўны ўклад у глабальную і трансатлантычную бяспеку, будзе дапаўняць НАТА, якая застаецца асновай калектыўнай абароны для яе членаў", - гаворыцца ў стратэгіі.
ЕС унёс у
санкцыйныя спіскі некалькі беларускіх вайскоўцаў
ЕС працягнуў
дзеянне персанальных санкцый супраць Беларусі
Вальфовіч: антыбеларускія цэнтры хочуць
сарваць рэферэндум