https://bel.sputnik.by/20220331/yak-zhyvuts-medzvedzyanyaty-yakkh-knula-mama---vdea-1061728779.html
Як жывуць медзведзяняты, якіх кінула мама - відэа
Як жывуць медзведзяняты, якіх кінула мама - відэа
Sputnik Беларусь
У Віцебскім заапарку папаўненне - двое мядзведзікаў Глаша і Дуняша, якіх прывезлі леснікі. Як малыя сябе адчуваюць і ці змаглі адаптавацца да новых умоў... 31.03.2022, Sputnik Беларусь
2022-03-31T11:22+0300
2022-03-31T11:22+0300
2022-03-31T11:22+0300
відэа
заапарк
мядзведзь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061694721_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_ea1d8168a233c65b33d55e88720c3fb3.jpg
"Глашу і Дуняшу прывезлі да нас працоўныя лясгаса. На ўчастку, дзе яны вялі высечку, знаходзілася бярлога, і мядзведзіца, спалохаўшыся шуму, уцякла, кінуўшы сваіх дзяцей. Зразумеўшы, што мама больш не вернецца, леснікі прывезлі мядзведзікаў да нас", - паведаміла Sputnik дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова.Яна адзначыла, што калі малых прывезлі, яны былі вельмі слабымі і нават не маглі стаяць на нагах. Зараз мядзведзікі адужэлі, іх увесь час выгульваюць, а штодзённы рацыён у зверанят складае адзін літр малака і паўлітра вяршкоў.Паводле слоў Ірыны Арловай, пасля блізкага знаёмства з людзьмі мядзведзікаў нельга адпускаць назад у дзікую прыроду, таму было вырашана пакінуць малых у заапарку. Для камфортнага жыцця ім неабходны вальер плошчай мінімум 60 квадратных метраў, але ў заапарка на такое будаўніцтва няма грошай."Пакуль на заклік аб дапамозе адгукнуліся валанцёры, якія будуць таксама дапамагаць шукаць грошы на будаўніцтва", - адзначыла субяседніца.Паводле яе слоў, нават калі фінансаванне на новы вальер знайсці не ўдасца, медзведзяняты не застануцца без дома - работнікі заапарка пастараюцца самі "скінуцца" на будаўніцтва."Цяпер мы рыхтуемся да першага публічнага выгулу мядзведзікаў, які пройдзе 31 сакавіка. Першы раз мы правядзем малых на прагулку з 12:10 да 12:30, а другі раз з 15:10 да 15:30. Каб паглядзець на мішак дастаткова будзе заплаціць чатыры з паловай рублі, гэта кошт уваходу ў заапарк", - адзначыла суразмоўца.Ірына Арлова таксама паведаміла, што вывесці малых на прагулку вырашылі пасля таго, як навіна аб мядзведзіках распаўсюдзілася па горадзе і ў заапарк пачалі прыходзіць гараджане з пытаннямі, калі малых вывядуць пагуляць. Акрамя таго, медзведзяням трэба прывыкаць да людзей.Суразмоўніца падкрэсліла, што гэта будзе пробны выгул, падчас якога работнікі заапарка будуць глядзець не толькі за паводзінамі малых, але і за тым наколькі гараджане выконваюць правілы зносін са звяратамі. Калі ўсё пройдзе добра, то падобныя выгулы могуць праводзіць часцей, а атрыманыя ад іх грошы пойдуць на будаўніцтва вальера.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Мама бросила двоих медвежат, теперь они живут в Витебском зоопарке
Sputnik Беларусь
Мама бросила двоих медвежат, теперь они живут в Витебском зоопарке
2022-03-31T11:22+0300
true
PT0M56S
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1d/1061694721_254:0:1694:1080_1920x0_80_0_0_3d5e3ed4f3f01d202ef884e51be7c209.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
заапарк, мядзведзь, видео
заапарк, мядзведзь, видео
Як жывуць медзведзяняты, якіх кінула мама - відэа
У Віцебскім заапарку папаўненне - двое мядзведзікаў Глаша і Дуняша, якіх прывезлі леснікі. Як малыя сябе адчуваюць і ці змаглі адаптавацца да новых умоў, глядзіце на відэа.
"Глашу і Дуняшу прывезлі да нас працоўныя лясгаса. На ўчастку, дзе яны вялі высечку, знаходзілася бярлога, і мядзведзіца, спалохаўшыся шуму, уцякла, кінуўшы сваіх дзяцей. Зразумеўшы, што мама больш не вернецца, леснікі прывезлі мядзведзікаў да нас", - паведаміла Sputnik дырэктар Віцебскага заапарка Ірына Арлова.
Яна адзначыла, што калі малых прывезлі, яны былі вельмі слабымі і нават не маглі стаяць на нагах. Зараз мядзведзікі адужэлі, іх увесь час выгульваюць, а штодзённы рацыён у зверанят складае адзін літр малака і паўлітра вяршкоў.
Паводле слоў Ірыны Арловай, пасля блізкага знаёмства з людзьмі мядзведзікаў нельга адпускаць назад у дзікую прыроду, таму было вырашана пакінуць малых у заапарку. Для камфортнага жыцця ім неабходны вальер плошчай мінімум 60 квадратных метраў, але ў заапарка на такое будаўніцтва няма грошай.
"Пакуль на заклік аб дапамозе адгукнуліся валанцёры, якія будуць таксама дапамагаць шукаць грошы на будаўніцтва", - адзначыла субяседніца.
Паводле яе слоў, нават калі фінансаванне на новы вальер знайсці не ўдасца, медзведзяняты не застануцца без дома - работнікі заапарка пастараюцца самі "скінуцца" на будаўніцтва.
"Цяпер мы рыхтуемся да першага публічнага выгулу мядзведзікаў, які пройдзе 31 сакавіка. Першы раз мы правядзем малых на прагулку з 12:10 да 12:30, а другі раз з 15:10 да 15:30. Каб паглядзець на мішак дастаткова будзе заплаціць чатыры з паловай рублі, гэта кошт уваходу ў заапарк", - адзначыла суразмоўца.
Ірына Арлова таксама паведаміла, што вывесці малых на прагулку вырашылі пасля таго, як навіна аб мядзведзіках распаўсюдзілася па горадзе і ў заапарк пачалі прыходзіць гараджане з пытаннямі, калі малых вывядуць пагуляць. Акрамя таго, медзведзяням трэба прывыкаць да людзей.
Суразмоўніца падкрэсліла, што гэта будзе пробны выгул, падчас якога работнікі заапарка будуць глядзець не толькі за паводзінамі малых, але і за тым наколькі гараджане выконваюць правілы зносін са звяратамі. Калі ўсё пройдзе добра, то падобныя выгулы могуць праводзіць часцей, а атрыманыя ад іх грошы пойдуць на будаўніцтва вальера.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Гродзенскі заапарк распавёў
"лаўсторы" палярных соўПаласаты год: як жывуць
тыгры ў Мінскім заапарку – відэа