https://bel.sputnik.by/20220404/admena-covid-abmezhavannya-yak-zaraz-perasyakats-myazhu-belarus-1061812172.html
Адмена COVID-абмежаванняў: як зараз перасякаць мяжу Беларусі?
Адмена COVID-абмежаванняў: як зараз перасякаць мяжу Беларусі?
Sputnik Беларусь
З 3 красавіка адменены абмежаванні на перасячэнні беларускай мяжы, уведзеныя яшчэ ў снежні 2020 года. 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T11:50+0300
2022-04-04T11:50+0300
2023-02-23T14:07+0300
каронавірус covid-19
абмежаванне
мяжа
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057777741_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_73a734d27b8620a2a7388f1f4d336238.jpg
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Уезд і выезд праз наземныя межы для беларусаў з 3 красавіка зараз абмежаваны не будуць. Ці патрэбны пры гэтым ПЦР-тэсты і як цяпер трапіць у Беларусь у эфіры АНТ расказаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка.Да гэтага пакінуць Беларусь праз наземныя пункты пропуску можна было толькі ў выключных выпадках, не часцей чым раз на тры месяцы. Цяпер такія правілы здымаюцца.Пры гэтым іншаземцы, якія прыбываюць у Беларусь, пры ўездзе павінны будуць прад'явіць адмоўны ПЦР-тэст на каронавірус. Беларусаў такая норма не будзе датычыць. Акрамя таго, ПЦР не спатрэбіцца для грамадзян Расіі і Украіны, якія прыбываюць у Беларусь па гуманітарных калідорах.Закрытыя межы29 кастрычніка 2020 года Беларусь часова абмежавала ўезд у краіну праз наземныя межы з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Пазней, 10 снежня 2020-га стала вядома, што Беларусь мае намер закрыць наземныя межы на выезд, тлумачачы гэта сітуацыяй з каронавірусам. Рашэнне набыло моц праз 10 дзён.З таго часу пакінуць краіну можна было толькі ў выключных выпадках, напрыклад, з-за хваробы ці смерці сваяка за мяжой, для атрымання медыцынскай дапамогі. Можна было выехаць да месца пастаяннага пражывання (пры наяўнасці віду на жыхарства ў іншай краіне), для навучання, працы і камандзіроўкі (пры наяўнасці адпаведных дакументаў), але ў гэтых выпадках не часцей за адзін раз за шэсць месяцаў (у верасні мінулага года перасякаць мяжу наземным транспартам урад дазволіла раз у тры месяцы). Не распаўсюджваліся абмежаванні на выезд на дыпламатаў, членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў-міжнароднікаў, а таксама не датычыліся авіяпералётаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/0b/09/1057777741_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_39810288cf33cfca8d8fdafb3dcbc5a1.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, абмежаванне, мяжа, беларусь
каронавірус covid-19, абмежаванне, мяжа, беларусь
Адмена COVID-абмежаванняў: як зараз перасякаць мяжу Беларусі?
11:50 04.04.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023) З 3 красавіка адменены абмежаванні на перасячэнні беларускай мяжы, уведзеныя яшчэ ў снежні 2020 года.
МІНСК, 4 кра – Sputnik. Уезд і выезд праз наземныя межы для беларусаў з 3 красавіка зараз абмежаваны не будуць. Ці патрэбны пры гэтым ПЦР-тэсты і як цяпер трапіць у Беларусь у эфіры АНТ расказаў намеснік міністра аховы здароўя - галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Беларусі Аляксандр Тарасенка.
Да гэтага пакінуць Беларусь праз наземныя пункты пропуску можна было толькі ў выключных выпадках, не часцей чым раз на тры месяцы. Цяпер такія правілы здымаюцца.
"Не будзе абмежаванняў у часовым параметры, як гэта існавала раней, што грамадзянін мог перасякаць мяжу не часцей за адзін раз на тры месяцы, або ж існаваў пэўны пералік асоб, якія маглі бесперашкодна - гэта значыць па-за гэтай пастановай перасякаць мяжу", - растлумачыў Аляксандр Тарасенка.
Пры гэтым іншаземцы, якія прыбываюць у Беларусь, пры ўездзе павінны будуць прад'явіць адмоўны ПЦР-тэст на каронавірус. Беларусаў такая норма не будзе датычыць. Акрамя таго, ПЦР не спатрэбіцца для грамадзян Расіі і Украіны, якія прыбываюць у Беларусь па гуманітарных калідорах.
29 кастрычніка 2020 года Беларусь часова абмежавала ўезд у краіну праз наземныя межы з Латвіі, Літвы, Польшчы і Украіны. Пазней, 10 снежня 2020-га стала вядома, што Беларусь мае намер закрыць наземныя межы на выезд, тлумачачы гэта сітуацыяй з каронавірусам. Рашэнне набыло моц праз 10 дзён.
З таго часу пакінуць краіну можна было толькі ў выключных выпадках, напрыклад, з-за хваробы ці смерці сваяка за мяжой, для атрымання медыцынскай дапамогі. Можна было выехаць да месца пастаяннага пражывання (пры наяўнасці віду на жыхарства ў іншай краіне), для навучання, працы і камандзіроўкі (пры наяўнасці адпаведных дакументаў), але ў гэтых выпадках не часцей за адзін раз за шэсць месяцаў (у верасні мінулага года перасякаць мяжу наземным транспартам урад дазволіла раз у тры месяцы). Не распаўсюджваліся абмежаванні на выезд на дыпламатаў, членаў афіцыйных дэлегацый, вадзіцеляў-міжнароднікаў, а таксама не датычыліся авіяпералётаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь