https://bel.sputnik.by/20220404/zakhvorvanne-na-covid-19-u-belarus-pratsyagvae-padats-1061825606.html
Захворванне на COVID-19 у Беларусі працягвае падаць
Захворванне на COVID-19 у Беларусі працягвае падаць
Sputnik Беларусь
Беларускія медыкі ў канцы сакавіка паведамілі аб выяўленні на тэрыторыі рэспублікі "стэлс-амікрона" - новай мутацыі каронавіруса: ён больш заразны, але ўсё... 04.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-04T17:15+0300
2022-04-04T17:15+0300
2023-02-23T14:07+0300
каронавірус covid-19
захворванне
амікрон
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126884_0:129:3000:1817_1920x0_80_0_0_756aac3cd403ca6e621ae97b6e9a0f7a.jpg
МІНСК, 4 кра – Sptunik. За мінулыя суткі ў Беларусі выявілі 332 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.З пачатку пандэміі ў рэспубліцы ўсяго зарэгістравана 965.654 чалавекі з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. За гэты час акрыялі 962688 пацыентаў (з бальніц за суткі выпісаны 55 чалавек).Усяго ад каронавіруса ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памерлі 6 849 чалавек, за мінулыя суткі памерлі 5 пацыентаў з дыягназам COVID-19.За час пандэміі ў Беларусі праведзена амаль 13 млн ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - амаль 6 тысяч даследаванняў.Новая мутацыяАб выяўленні ў рэспубліцы новага падвіда каронавіруса - "стэлс-амікрона" - Міністэрства аховы здароўя паведаміла 31 сакавіка.Мутацыя была выяўлена ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: падчас лабараторных даследаванняў выяўлены ўзоры з наборам мутацый у геноме віруса, характэрныя для варыянту ВА.2 - "стэлс-амікрона".Новы штам каронавіруса ўпершыню быў знойдзены ў ПАР і Батсване ў 2021 годзе, ён атрымаў абазначэнне B.1.1.529. Тады ж выявілі тры падвіда "амікрона" – ВА.1, ВА.2 і ВА.3. Цяпер фіксуецца рост выпадкаў захворвання COVID-19 у краінах Азіі і Еўропы з-за высокай заразнасці "стэлса". Навукоўцы чакаюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.Спецыялісты пакуль адзначаюць, што цяжар праходжання варыянту каронавіруса "стэлс" не адрозніваецца ад звычайнага "амікрона".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/07/1060126884_204:0:2797:1945_1920x0_80_0_0_e8af7416f1c90995d296e708bf51bf5d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
каронавірус covid-19, захворванне, амікрон, беларусь
каронавірус covid-19, захворванне, амікрон, беларусь
Захворванне на COVID-19 у Беларусі працягвае падаць
17:15 04.04.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023) Беларускія медыкі ў канцы сакавіка паведамілі аб выяўленні на тэрыторыі рэспублікі "стэлс-амікрона" - новай мутацыі каронавіруса: ён больш заразны, але ўсё яшчэ "лёгкі".
МІНСК, 4 кра – Sptunik. За мінулыя суткі ў Беларусі выявілі 332 новыя выпадкі захворвання на каронавірус, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
З пачатку пандэміі ў рэспубліцы ўсяго зарэгістравана 965.654 чалавекі з пацверджанай каронавіруснай інфекцыяй. За гэты час акрыялі 962688 пацыентаў (з бальніц за суткі выпісаны 55 чалавек).
Усяго ад каронавіруса ў Беларусі, паводле афіцыйных звестак, памерлі 6 849 чалавек, за мінулыя суткі памерлі 5 пацыентаў з дыягназам COVID-19.
За час пандэміі ў Беларусі праведзена амаль 13 млн ПЦР-тэстаў, за мінулыя суткі - амаль 6 тысяч даследаванняў.
Аб выяўленні ў рэспубліцы новага падвіда каронавіруса - "стэлс-амікрона" - Міністэрства аховы здароўя паведаміла 31 сакавіка.
Мутацыя была выяўлена ў лабараторыі РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі: падчас лабараторных даследаванняў выяўлены ўзоры з наборам мутацый у геноме віруса, характэрныя для варыянту ВА.2 - "стэлс-амікрона".
Новы штам каронавіруса ўпершыню быў знойдзены ў ПАР і Батсване ў 2021 годзе, ён атрымаў абазначэнне B.1.1.529. Тады ж выявілі тры падвіда "амікрона" – ВА.1, ВА.2 і ВА.3. Цяпер фіксуецца рост выпадкаў захворвання COVID-19 у краінах Азіі і Еўропы з-за высокай заразнасці "стэлса". Навукоўцы чакаюць, што ён можа стаць пераважным у свеце.
Спецыялісты пакуль адзначаюць, што цяжар праходжання варыянту каронавіруса "стэлс" не адрозніваецца ад звычайнага "амікрона".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь