https://bel.sputnik.by/20220405/rasya-gatova-da-dyyalogu-z-zakhadam-ale-bez-kh-kraplenykh-kart---laro-1061835016.html
Расія гатова да дыялогу з Захадам, але без іх "крапленых карт" - Лаўроў
Расія гатова да дыялогу з Захадам, але без іх "крапленых карт" - Лаўроў
Sputnik Беларусь
Масква імкнецца да сумленнай размовы, аднак Захад, узвялічваючы сябе, усё зводзіць да гульні ў прызначэнне вінаватых, падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ. 05.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-05T09:33+0300
2022-04-05T09:33+0300
2022-07-01T15:05+0300
захад
сяргей лаўроў
дыялог
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060638086_0:0:1836:1034_1920x0_80_0_0_1b0602ca59e109eed023f5c5a9ba083e.jpg
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да размовы з Захадам, але толькі сумленнай, аднак там па-ранейшаму працягваюць прад'яўляць "крапленыя карты"."Мы гатовы да сумленнай размовы, але менавіта да сумленнай. А калі нашы партнёры прад'яўляюць нам кропленыя карты, ну мы да гэтага прывыклі, гэта ўжо несур'ёзна, гэта звычайная гульня ў прызначэнне вінаватых і пацвярджэнне ўласнай велічы", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі у панядзелак па выніках перамоваў з кантактнай групай ЛАД па Украіне.Пагардлівасць ЗШАПры гэтым кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што фанабэрыстасць захліснула Злучаныя Штаты Амерыкі, і гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Прычым, звярнуў увагу Сяргей Лаўроў, фанабэрыстасць Вашынгтона праяўляецца ўсюды і працуе супраць інтарэсаў народаў свету."Гэта фанабэрыстасць, якая захліснула ўсе магчымыя ўзроўні, яна да дабра не давядзе, я вам шчыра кажу, што гэта не ў інтарэсах якіх-небудзь народаў свету, у тым ліку гэта не ў інтарэсах народаў саміх краін Захаду", - сказаў Лаўроў.Аб выказваннях Байдэна аб ПуцінеМіністр замежных спраў РФ таксама закрануў тэму адносін расійскага і амерыканскага лідэраў на фоне расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.Нагадаем, прэзідэнт ЗША апошнім часам нярэдка дазваляе сабе недыпламатычна выказвацца пра Уладзіміра Пуціна. Так, нядаўна, наведваючы лагер украінскіх бежанцаў на мяжы Польшчы і Украіны, ён назваў кіраўніка расійскай дзяржавы "ваенным злачынцам".Па словах Сяргея Лаўрова, гэта сведчыць аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў не ўсё ў парадку з сумленнем."Перш за ўсё, аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў, якія стаялі ля вытокаў іракскай вайны пад вядомымі падставамі, якія развалілі Лівію разам з партнёрамі па НАТА, якія ўварваліся ў Сірыю, - што ў гэтых палітыкаў з сумленнем не ўсё добра". - адказаў Лаўроў на адпаведнае пытанне журналіста.Пры гэтым ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Расіі ў першую чаргу цікавіць тое, як ацэньвае сітуацыю са спецаперацыяй, ды і любую іншую, расійскі народ.Расійская спецаперацыяРасія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму".Для гэтага, паводле яго слоў, плануецца правесці "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны", здаць суду ўсіх ваенных злачынцаў, адказных за "крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў" Данбаса.Пасля гэтага краіны Захаду і ЗША заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/16/1060638086_75:0:1795:1290_1920x0_80_0_0_798f4e67271b2cf2e86df3ae2d2c1f91.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
захад, сяргей лаўроў, дыялог, расія
захад, сяргей лаўроў, дыялог, расія
Расія гатова да дыялогу з Захадам, але без іх "крапленых карт" - Лаўроў
09:33 05.04.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Масква імкнецца да сумленнай размовы, аднак Захад, узвялічваючы сябе, усё зводзіць да гульні ў прызначэнне вінаватых, падкрэсліў кіраўнік МЗС РФ.
МІНСК, 5 кра – Sputnik. Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Масква гатова да размовы з Захадам, але толькі сумленнай, аднак там па-ранейшаму працягваюць прад'яўляць "крапленыя карты".
"Мы гатовы да сумленнай размовы, але менавіта да сумленнай. А калі нашы партнёры прад'яўляюць нам кропленыя карты, ну мы да гэтага прывыклі, гэта ўжо несур'ёзна, гэта звычайная гульня ў прызначэнне вінаватых і пацвярджэнне ўласнай велічы", - сказаў Лаўроў на прэс-канферэнцыі у панядзелак па выніках перамоваў з кантактнай групай ЛАД па Украіне.
Пры гэтым кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства адзначыў, што фанабэрыстасць захліснула Злучаныя Штаты Амерыкі, і гэта ні да чаго добрага не прывядзе. Прычым, звярнуў увагу Сяргей Лаўроў, фанабэрыстасць Вашынгтона праяўляецца ўсюды і працуе супраць інтарэсаў народаў свету.
"Гэта фанабэрыстасць, якая захліснула ўсе магчымыя ўзроўні, яна да дабра не давядзе, я вам шчыра кажу, што гэта не ў інтарэсах якіх-небудзь народаў свету, у тым ліку гэта не ў інтарэсах народаў саміх краін Захаду", - сказаў Лаўроў.
Аб выказваннях Байдэна аб Пуціне
Міністр замежных спраў РФ таксама закрануў тэму адносін расійскага і амерыканскага лідэраў на фоне расійскай ваеннай спецаперацыі ва Украіне.
Нагадаем, прэзідэнт ЗША апошнім часам нярэдка дазваляе сабе недыпламатычна выказвацца пра Уладзіміра Пуціна. Так, нядаўна, наведваючы лагер украінскіх бежанцаў на мяжы Польшчы і Украіны, ён назваў кіраўніка расійскай дзяржавы "ваенным злачынцам".
Па словах Сяргея Лаўрова, гэта сведчыць аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў не ўсё ў парадку з сумленнем.
"Перш за ўсё, аб тым, што ў многіх амерыканскіх палітыкаў, якія стаялі ля вытокаў іракскай вайны пад вядомымі падставамі, якія развалілі Лівію разам з партнёрамі па НАТА, якія ўварваліся ў Сірыю, - што ў гэтых палітыкаў з сумленнем не ўсё добра". - адказаў Лаўроў на адпаведнае пытанне журналіста.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што кіраўніцтва Расіі ў першую чаргу цікавіць тое, як ацэньвае сітуацыю са спецаперацыяй, ды і любую іншую, расійскі народ.
Расія пачала ваенную аперацыю ва Украіне 24 лютага. Прэзідэнт Уладзімір Пуцін назваў яе мэтай "абарону людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзекам, генацыду з боку кіеўскага рэжыму".
Для гэтага, паводле яго слоў, плануецца правесці "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю Украіны", здаць суду ўсіх ваенных злачынцаў, адказных за "крывавыя злачынствы супраць мірных жыхароў" Данбаса.
Пасля гэтага краіны Захаду і ЗША заявілі аб увядзенні санкцый у дачыненні да Расійскай Федэрацыі. Рэстрыкцыі закранулі і Беларусь.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Крэмль заклікаў не спяшацца з агульнымі абвінавачваннямі па сітуацыі ў Бучы
Мінабароны РФ агучыла сваю
версію здарэння ў Бучы