https://bel.sputnik.by/20220411/lukashenka-mozha-sustretstsa-z-s-tsznpnam-u-verasn-1061948504.html
Лукашэнка можа сустрэцца з Сі Цзіньпінам у верасні
Лукашэнка можа сустрэцца з Сі Цзіньпінам у верасні
Sputnik Беларусь
Раней беларускі прэзідэнт зазначаў, што падзеі, якія складваюцца ў рэгіёне, вымушаюць абмеркаваць з кітайскім бокам дадатковыя меры супрацоўніцтва. 11.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-11T10:34+0300
2022-04-11T10:34+0300
2022-04-11T10:37+0300
беларусь
палітыка
аляксандр лукашэнка
сі цзіньпін
кітай
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103592/47/1035924734_0:93:1000:656_1920x0_80_0_0_455ea3db7d7cf8d8af05c8670edf9964.jpg
МІНСК, 11 крас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін плануюць сустрэцца ў верасні на палях саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько ў эфіры тэлеканала ОНТ.Паводле яго слоў, дамоўленасць аб вочнай сустрэчы паміж лідарамі дзвюх краін ёсць. Ён дадаў, што старшыня КНР неаднаразова запрашаў Лукашэнку наведаць Кітай. Беларускі лідар у сваю чаргу таксама запрашаў з візітам свайго кітайскага калегу."Але, на жаль, з-за каранавірусных абмежаванняў вочная сустрэча пакуль не адбылася. Але бягучы год будзе важны тым, што ў верасні ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва плануецца сустрэча нашых кіраўнікоў", - сказаў Сянько.Прадугледжваецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін. Як падкрэсліў пасол, гэта будзе вельмі важная размова. Беларускі бок да гэтай сустрэчы ўжо рыхтуецца, Сянько перакананы, што адбудзецца ён у верасні гэтага года.Пастаўкі калійных угнаенняўНа думку пасла, найбліжэйшым часам Мінск зможа вырашыць лагістычныя пытанні, каб пастаўляць КНР калійныя ўгнаенні ў аб'ёмах мінулых гадоў."Але для гэтага спатрэбіцца пэўны час", - заявіў амбасадар.Цяпер, паводле слоў Сянько, большая частка аб'ёму прадукцыі, якая раней пастаўлялася на кітайскі рынак, ужо закантрактавана і па чыгуначных маршрутах накіроўваецца ў КНР.Тэмай экспарту ў Кітай зараз заняты 47 лагістычных кампаній.Знайсці мадэль супрацоўніцтваРаней Лукашэнка на сустрэчы з паслом КНР Се Сяоюнам выказаўся аб тым, што Беларусі і Кітаю трэба знайсці мадэль супрацоўніцтва, якая адпавядае інтарэсам дзвюх краін.Паводле слоў беларускага лідара, падзеі, якія складваюцца ў рэгіёне, вымушаюць абмеркаваць з кітайскім бокам дадатковыя меры супрацоўніцтва.Лукашэнка адзначыў, што ў існуючай сітуацыі дзвюм дзяржавам трэба выбудаваць і знайсці тую мадэль узаемаадносін і супрацоўніцтва, якая б адпавядала інтарэсам дзвюх краін.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
кітай
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103592/47/1035924734_63:0:964:676_1920x0_80_0_0_6e63e51084669ab1b37e7eeaa68902b4.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, сі цзіньпін, кітай
беларусь, палітыка, аляксандр лукашэнка, сі цзіньпін, кітай
Лукашэнка можа сустрэцца з Сі Цзіньпінам у верасні
10:34 11.04.2022 (абноўлена: 10:37 11.04.2022) Раней беларускі прэзідэнт зазначаў, што падзеі, якія складваюцца ў рэгіёне, вымушаюць абмеркаваць з кітайскім бокам дадатковыя меры супрацоўніцтва.
МІНСК, 11 крас - Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і старшыня КНР Сі Цзіньпін плануюць сустрэцца ў верасні на палях саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведаміў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ў КНР Юрый Сянько ў эфіры тэлеканала ОНТ.
Паводле яго слоў, дамоўленасць аб вочнай сустрэчы паміж лідарамі дзвюх краін ёсць. Ён дадаў, што старшыня КНР неаднаразова запрашаў Лукашэнку наведаць Кітай. Беларускі лідар у сваю чаргу таксама запрашаў з візітам свайго кітайскага калегу.
"Але, на жаль, з-за каранавірусных абмежаванняў вочная сустрэча пакуль не адбылася. Але бягучы год будзе важны тым, што ў верасні ў рамках Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва плануецца сустрэча нашых кіраўнікоў", - сказаў Сянько.
Прадугледжваецца, што кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць пытанні двухбаковых адносін. Як падкрэсліў пасол, гэта будзе вельмі важная размова. Беларускі бок да гэтай сустрэчы ўжо рыхтуецца, Сянько перакананы, што адбудзецца ён у верасні гэтага года.
Пастаўкі калійных угнаенняў
На думку пасла, найбліжэйшым часам Мінск зможа вырашыць лагістычныя пытанні, каб пастаўляць КНР калійныя ўгнаенні ў аб'ёмах мінулых гадоў.
"Але для гэтага спатрэбіцца пэўны час", - заявіў амбасадар.
Цяпер, паводле слоў Сянько, большая частка аб'ёму прадукцыі, якая раней пастаўлялася на кітайскі рынак, ужо закантрактавана і па чыгуначных маршрутах накіроўваецца ў КНР.
Тэмай экспарту ў Кітай зараз заняты 47 лагістычных кампаній.
Знайсці мадэль супрацоўніцтва
Раней Лукашэнка на сустрэчы з паслом КНР Се Сяоюнам выказаўся аб тым, што Беларусі і Кітаю трэба знайсці мадэль супрацоўніцтва, якая адпавядае інтарэсам дзвюх краін.
Паводле слоў беларускага лідара, падзеі, якія складваюцца ў рэгіёне, вымушаюць абмеркаваць з кітайскім бокам дадатковыя меры супрацоўніцтва.
Лукашэнка адзначыў, што ў існуючай сітуацыі дзвюм дзяржавам трэба выбудаваць і знайсці тую мадэль узаемаадносін і супрацоўніцтва, якая б адпавядала інтарэсам дзвюх краін.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь РФ прапанавала ўключыць Мінск у
лік краін-гарантаў пагаднення па Украіне
Беларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка
Пажыццёвы сенатар: пачалася распрацоўка
праекту закона аб статуcе прэзідэнта