https://bel.sputnik.by/20220418/kasmanata-dlya-paltu--kosmas-adabral--belarus-1062084465.html
Касманаўтаў для палёту ў космас адабралі ў Беларусі
Касманаўтаў для палёту ў космас адабралі ў Беларусі
Sputnik Беларусь
Палёт прадстаўніка Беларусі ў космас можа адбыцца ўжо восенню 2023 года, прэтэндэнта і яго дублёра чакае напружаная навукова-даследчая праграма з наведваннем... 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T08:55+0300
2022-04-18T08:55+0300
2023-02-23T14:07+0300
космас
касманаўт
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062084031_0:0:3071:1728_1920x0_80_0_0_cd57537a98f1cd8170d0a3dfe7029a42.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. У Беларусі падабрана група касманаўтаў, якія могуць адправіцца ў космас па прапанове расійскіх калег, паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у эфіры "Беларусь 1".Раней, паводле слоў Гусакова, расійскі бок "асцярожнічаў" у гэтым плане, а цяпер такая дамоўленасць дасягнута на найвышэйшым узроўні.Па інфармацыі старшыні прэзідыума, навукова-даследчая праграма з наведваннем міжнароднай касмічнай станцыі будзе напружаная. Але беларускі бок удзячны калегам з Расіі за гэтую магчымасць і за тое, што ўдалося дамовіцца па ўсіх пытаннях.Даручэнне ПуцінаРасія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў Уладзімір Пуцін, наведваючы на мінулым тыдні з Аляксандрам Лукашэнкам касмадром Усходні."Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў расійскі прэзідэнт.Гэта, паводле слоў Пуціна, стане чарговым важным крокам супрацоўніцтва дзвюх краін у асваенні і вывучэнні космасу.Асноўны касманаўт і дублёрГенеральны дырэктар "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін раней расказаў, што 15 чэрвеня Беларусь прадставіць для адбору не менш як дваццаць кандыдатаў на палёт у космас."Гэта будуць маладыя мужчыны і маладыя жанчыны, нехта з іх будзе ваенным лётчыкам, нехта грамадзянскім пілотам, нехта будзе проста вучоным", - удакладніў дырэктар "Раскосмасу".Паводле яго слоў, вучонаму будзе прадастаўлена магчымасці правесці "цікавы эксперымент" у новым расійскім шматфункцыянальным лабараторным модулі "Навука". Будуць адабраны двое - асноўны касманаўт і дублёр.Па словах Рагозіна, расійскі бок прыкладзе намаганні да таго, каб хутка падрыхтаваць беларускага касманаўта - палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года.Рашэнне аб палёце грамадзяніна Беларусі ў рамках Федэральнай касмічнай праграмы прынята ўпершыню.Больш актуальных навін - у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/12/1062084031_147:0:2878:2048_1920x0_80_0_0_d13e689a599918cc3c989814855f012a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
космас, касманаўт, беларусь
космас, касманаўт, беларусь
Касманаўтаў для палёту ў космас адабралі ў Беларусі
08:55 18.04.2022 (абноўлена: 14:07 23.02.2023) Палёт прадстаўніка Беларусі ў космас можа адбыцца ўжо восенню 2023 года, прэтэндэнта і яго дублёра чакае напружаная навукова-даследчая праграма з наведваннем міжнароднай касмічнай станцыі.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. У Беларусі падабрана група касманаўтаў, якія могуць адправіцца ў космас па прапанове расійскіх калег, паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў у эфіры "Беларусь 1".
Раней, паводле слоў Гусакова, расійскі бок "асцярожнічаў" у гэтым плане, а цяпер такая дамоўленасць дасягнута на найвышэйшым узроўні.
"І мы цяпер публічна адкрываем конкурс аб удзеле. Пакуль трэба будзе адабраць аднаго асноўнага прэтэндэнта на палёт і аднаго дублёра", - расказаў ён.
Па інфармацыі старшыні прэзідыума, навукова-даследчая праграма з наведваннем міжнароднай касмічнай станцыі будзе напружаная. Але беларускі бок удзячны калегам з Расіі за гэтую магчымасць і за тое, што ўдалося дамовіцца па ўсіх пытаннях.
Расія і Беларусь будуць разам фарміраваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, заявіў Уладзімір Пуцін, наведваючы на мінулым тыдні з Аляксандрам Лукашэнкам касмадром Усходні.
"Я даручыў "Раскосмасу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі", - расказаў расійскі прэзідэнт.
Гэта, паводле слоў Пуціна, стане чарговым важным крокам супрацоўніцтва дзвюх краін у асваенні і вывучэнні космасу.
Асноўны касманаўт і дублёр
Генеральны дырэктар "Раскосмасу" Дзмітрый Рагозін раней расказаў, што 15 чэрвеня Беларусь прадставіць для адбору не менш як дваццаць кандыдатаў на палёт у космас.
"Гэта будуць маладыя мужчыны і маладыя жанчыны, нехта з іх будзе ваенным лётчыкам, нехта грамадзянскім пілотам, нехта будзе проста вучоным", - удакладніў дырэктар "Раскосмасу".
Паводле яго слоў, вучонаму будзе прадастаўлена магчымасці правесці "цікавы эксперымент" у новым расійскім шматфункцыянальным лабараторным модулі "Навука". Будуць адабраны двое - асноўны касманаўт і дублёр.
Па словах Рагозіна, расійскі бок прыкладзе намаганні да таго, каб хутка падрыхтаваць беларускага касманаўта - палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года.
Рашэнне аб палёце грамадзяніна Беларусі ў рамках Федэральнай касмічнай праграмы прынята ўпершыню.
Беларусь падпіша дарожную карту аб падрыхтоўцы свайго касманаўта ў Расіі