https://bel.sputnik.by/20220418/pry-agres-kran-zakhadu-razburenn-buduts--na-kh-terytory---savet-byaspek-1062084858.html
Пры агрэсіі краін Захаду разбурэнні будуць і на іх тэрыторыі - Савет бяспекі
Пры агрэсіі краін Захаду разбурэнні будуць і на іх тэрыторыі - Савет бяспекі
Sputnik Беларусь
У сумежных з Беларуссю краінах павялічылася колькасць вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі, вялікія сродкі выдзяляюцца на абаронны сектар. 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T09:26+0300
2022-04-18T09:26+0300
2022-04-18T09:26+0300
ваенная спецаперацыя рф у данбасе
савет бяспекі беларусі
аляксандр вальфовіч
захад
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061743110_0:0:3073:1728_1920x0_80_0_0_1d9c315527bae4e4db74db02b4bd6182.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Беларускае войска рыхтуецца адказаць на магчымую правакацыю з боку суседніх заходніх краін, аб гэтым заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".Ён таксама падкрэсліў, што пры агрэсіі ў дачыненні да Мінска з іх боку, разбурэнні і выбухі будуць і на іх тэрыторыі.Па ягоных словах, жыхары Літвы і Польшчы бачыць тое, што адбываецца ва Украіне, і не захочуць такіх падзей."Таму што не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў адносінах да Беларусі і ваенныя дзеянні будуць праходзіць толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі", - сказаў дзяржсакратар.Ён таксама расказаў, што Беларусь разумна накіроўвае грошы на развіццё сваёй арміі, каб "у выпадку неабходнасці і правакацыі быць гатовымі даць дастойны адказ". Так, краіна рыхтуе свае ўзброеныя сілы, праводзіць планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі.Не забываецца Беларусь і пра свае межы.Правакацыі супраць БеларусіРаней у Савеце Бяспекі заяўлялі, што беларускі бок прааналізаваў рызыкі і выклікі для бяспекі рэспублікі ў ваеннай вобласці, якія могуць узнікнуць у выніку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны.Па гэтай прычыне плануецца прыняць дадатковыя меры, закліканыя ўмацаваць дзяржмяжу з Украінай.Як паведаміў Вальфовіч, у прыватнасці, абстаноўка можа пагоршыцца канкрэтна на Ровенскім напрамку. Тут могуць быць зроблены правакацыі, каб уцягнуць Беларусь у канфлікт.Дзяржсакратар Савета бяспекі выказаў меркаванне, што гэта можа прычыніцца не толькі для "ўзмацнення інфармацыйнага, эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь, але і можа разглядацца Захадам як падстава для прыняцця адпаведнага палітычнага рашэння, не выключаючы магчымае прымяненне ваеннай сілы супраць беларускай дзяржавы".Спецаперацыя і перамовыПрэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расія пачала спецыяльную ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.Бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў яшчэ ў першы дзень спецаперацыі, аднак арганізаваць іх удалося не адразу. Першы раўнд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.Чацвёрты вочны раўнд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у аўторак, 29 сакавіка, у Стамбуле. Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай.Аднак 7 красавіка кіраўнік МЗС РФ заявіў, што Кіеў адышоў ад асноўных стамбульскіх палажэнняў.>>> Больш актуальных навін – у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/1f/1061743110_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_8785e38c631cf6aa044d8dcf5dc07d3c.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, захад
савет бяспекі беларусі, аляксандр вальфовіч, захад
Пры агрэсіі краін Захаду разбурэнні будуць і на іх тэрыторыі - Савет бяспекі
У сумежных з Беларуссю краінах павялічылася колькасць вайскоўцаў і ваеннай тэхнікі, вялікія сродкі выдзяляюцца на абаронны сектар.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Беларускае войска рыхтуецца адказаць на магчымую правакацыю з боку суседніх заходніх краін, аб гэтым заявіў дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".
Ён таксама падкрэсліў, што пры агрэсіі ў дачыненні да Мінска з іх боку, разбурэнні і выбухі будуць і на іх тэрыторыі.
"Яны сваю інфраструктуру прыводзяць у адпаведнасць незразумела чаму, напэўна, развязванню, падрыхтоўцы агрэсіі", - сказаў дзяржсакратар.
Па ягоных словах, жыхары Літвы і Польшчы бачыць тое, што адбываецца ва Украіне, і не захочуць такіх падзей.
"Таму што не атрымаецца так, што яны развяжуць агрэсію ў адносінах да Беларусі і ваенныя дзеянні будуць праходзіць толькі ў Беларусі. Не, на іх тэрыторыі таксама будуць разбурэнні, гібель, выбухі", - сказаў дзяржсакратар.
Ён таксама расказаў, што Беларусь разумна накіроўвае грошы на развіццё сваёй арміі, каб "у выпадку неабходнасці і правакацыі быць гатовымі даць дастойны адказ". Так, краіна рыхтуе свае ўзброеныя сілы, праводзіць планавыя мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі.
Не забываецца Беларусь і пра свае межы.
"Сёння частка сіл і сродкаў выйшла на паўднёвыя і заходнія межы, прыкрываюць асабліва небяспечныя напрамкі магчымых правакацый з тэрыторыі сумежных краін", - сказаў Вальфовіч.
Правакацыі супраць Беларусі
Раней у Савеце Бяспекі заяўлялі, што беларускі бок прааналізаваў рызыкі і выклікі для бяспекі рэспублікі ў ваеннай вобласці, якія могуць узнікнуць у выніку правядзення спецыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны.
Па гэтай прычыне плануецца прыняць дадатковыя меры, закліканыя ўмацаваць дзяржмяжу з Украінай.
Як паведаміў Вальфовіч, у прыватнасці, абстаноўка можа пагоршыцца канкрэтна на Ровенскім напрамку. Тут могуць быць зроблены правакацыі, каб уцягнуць Беларусь у канфлікт.
Дзяржсакратар Савета бяспекі выказаў меркаванне, што гэта можа прычыніцца не толькі для "ўзмацнення інфармацыйнага, эканамічнага і палітычнага ціску на Беларусь, але і можа разглядацца Захадам як падстава для прыняцця адпаведнага палітычнага рашэння, не выключаючы магчымае прымяненне ваеннай сілы супраць беларускай дзяржавы".
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 лютага аб'явіў аб прызнанні незалежнасці Луганскай і Данецкай народных рэспублік. Праз трое сутак Расія пачала спецыяльную ваенную аперацыю, мэтай якой Пуцін назваў "дэмілітарызацыю і дэнацыфікацыю" Украіны.
Бакі пачалі гаварыць аб неабходнасці правядзення перагавораў яшчэ ў першы дзень спецаперацыі, аднак арганізаваць іх удалося не адразу. Першы раўнд адбыўся 28 лютага, за ім рушылі ўслед яшчэ два - 3 і 7 сакавіка. Усе яны прайшлі на тэрыторыі Беларусі.
Потым перамовы праводзіліся ў фармаце відэаканферэнцсувязі.
Чацвёрты вочны раўнд перагавораў Расіі і Украіны прайшоў у аўторак, 29 сакавіка, у Стамбуле. Уладзімір Мядзінскі адзначыў, што яны прайшлі канструктыўна, расійскі бок атрымаў шэраг прапаноў ад украінскай.
Аднак 7 красавіка кіраўнік МЗС РФ заявіў, што Кіеў адышоў ад асноўных стамбульскіх палажэнняў.