https://bel.sputnik.by/20220418/stala-vyadoma-kal-z-mnska-paeduts-tsyagnk--krym-1062097964.html
Стала вядома, калі з Мінска паедуць цягнікі ў Крым
Стала вядома, калі з Мінска паедуць цягнікі ў Крым
Sputnik Беларусь
Да нядаўняга часу адпачынак у Крыму быў адным з самых папулярных у турыстаў з Беларусі, аднак з-за пандэміі і лагістыкі попыт на яго ўпаў. 18.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-18T15:14+0300
2022-04-18T15:14+0300
2022-07-01T15:05+0300
крым
мінск
цягнік
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045302478_0:340:3037:2048_1920x0_80_0_0_4ebbf6bd988ea8ebb3acf8985607993e.jpg
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Штодзённы цягнік Масква - Сімферопаль, які едзе праз Смаленск, будзе рабіць прыпынак у Мінску, паведаміў Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.Паводле яго інфармацыі, цягнік праз беларускую сталіцу ў напрамку паўвострава будзе хадзіць пачынаючы з 26 мая. У Мінску будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка павінны паступіць у продаж."Так увасобілася заява пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова і міністра Крыма Вадзіма Волчанкі, зробленая ў Мінску ў час выстаўкі "Адпачынак 2022", - сказаў Гулы.Паляцяць самалёты, паедуць цягнікіНаведваючы мінскую турыстычную выставу "Адпачынак 2022" у сакавіку, Барыс Грызлоў выказаў меркаванне, што цягнік з Мінска ў Сімферопаль мог бы стаць самым зручным варыянтам даехаць да Крыма."Мы бачым на выставе вялікую цікавасць да стэнда Рэспублікі Крым. Многія жыхары Беларусі з задавальненнем і раней адпачывалі ў Крыму", - заявіў ён.Па словах расійскага пасла, летась 9,5 мільёны чалавек наведалі Крым з мэтай адпачынку.Раней кіраўнік крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што Крым зацікаўлены ў пашырэнні інтэграцыйных сувязей з Беларуссю, у тым ліку і шляхам адкрыцця прамых чыгуначных і авіязносін."Беларускія турысты заўсёды былі традыцыйныя для Крыма. Крым заўсёды быў для іх месцам адпачынку. Я абсалютна перакананы, што ў бліжэйшы час паляцяць самалёты і цягнікі паедуць", - сказаў Канстанцінаў.>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
крым
мінск
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e4/07/1e/1045302478_0:0:2731:2048_1920x0_80_0_0_0aec0c71f70a373ed61eb3104d43bbcb.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
крым, мінск, цягнік, расія
крым, мінск, цягнік, расія
Стала вядома, калі з Мінска паедуць цягнікі ў Крым
15:14 18.04.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Да нядаўняга часу адпачынак у Крыму быў адным з самых папулярных у турыстаў з Беларусі, аднак з-за пандэміі і лагістыкі попыт на яго ўпаў.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. Штодзённы цягнік Масква - Сімферопаль, які едзе праз Смаленск, будзе рабіць прыпынак у Мінску, паведаміў Sputnik старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.
Паводле яго інфармацыі, цягнік праз беларускую сталіцу ў напрамку паўвострава будзе хадзіць пачынаючы з 26 мая. У Мінску будуць прычапляцца два пасажырскія вагоны. Білеты ўжо хутка павінны паступіць у продаж.
"Так увасобілася заява пасла Расіі ў Беларусі Барыса Грызлова і міністра Крыма Вадзіма Волчанкі, зробленая ў Мінску ў час выстаўкі "Адпачынак 2022", - сказаў Гулы.
Паляцяць самалёты, паедуць цягнікі
Наведваючы мінскую турыстычную выставу "Адпачынак 2022" у сакавіку, Барыс Грызлоў выказаў меркаванне, што цягнік з Мінска ў Сімферопаль мог бы стаць самым зручным варыянтам даехаць да Крыма.
"Мы бачым на выставе вялікую цікавасць да стэнда Рэспублікі Крым. Многія жыхары Беларусі з задавальненнем і раней адпачывалі ў Крыму", - заявіў ён.
Па словах расійскага пасла, летась 9,5 мільёны чалавек наведалі Крым з мэтай адпачынку.
Раней кіраўнік крымскага парламента Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што Крым зацікаўлены ў пашырэнні інтэграцыйных сувязей з Беларуссю, у тым ліку і шляхам адкрыцця прамых чыгуначных і авіязносін.
"Беларускія турысты заўсёды былі традыцыйныя для Крыма. Крым заўсёды быў для іх месцам адпачынку. Я абсалютна перакананы, што ў бліжэйшы час паляцяць самалёты і цягнікі паедуць", - сказаў Канстанцінаў.
>>> Самая актуальная інфармацыя аб сітуацыі вакол Украіны - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Міністр:
танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Сімферопаль і Мінск можа звязаць цягнік - Грызлоў