Увезці без пошліны можна ў два разы больш тавараў - але толькі да канца верасня

© Sputnik / Виктор ТолочкоНадгляд багажу на кантрольна-прапускным пункце праз мяжу
Надгляд багажу на кантрольна-прапускным пункце праз мяжу
 - Sputnik Беларусь, 1920, 18.04.2022
Падпісацца
Савет ЕЭК павысіў бяспошлінны парог увозу тавараў для асабістага карыстання ў Беларусь і іншыя краіны ЕАЭС.
МІНСК, 18 кра – Sputnik. У ЕЭК зацвердзілі новы пакет мер у частцы мытна-тарыфнага рэгулявання. Мера заклікана скараціць дэфіцыт некаторых тавараў на тэрыторыі ЕАЭС. Пра гэта падчас відэамоста Масква - Мінск - Ерэван - Нур-Султан распавёў міністр Еўразійскай эканамічнай камісіі па гандлі Андрэй Сляпнёў.
Паводле слоў міністра, размова ідзе аб так званым суправаджаемым багажы, які перамяшчаецца на ўсіх відах транспарту акрамя паветранага. Раней бяспошлінны парог быў арганічны сумай 500 еўра.
"Парог павышаны да 1000 еўра, вагавая характарыстыка павялічана з 20 да 31 кг. У нас усе такія меры ўвязаны з адзіным тэрмінам - да канца верасня", - сказаў міністр Сляпнёў.
Калі кошт тавараў перавысіць максімальна дапушчальныя нормы, то давядзецца заплаціць пошліну. Яна складзе 30 працэнтаў ад кошту тавару, але не менш як 4 еўра за 1 кг.
"Гэта мера дасць магчымасць нарасціць магчымасць увозу тавараў самымі рознымі каналамі пачынаючы ад суправаджанага багажу так і электроннага гандлю. Галоўная мэта - не дапусціць нейкіх дэфіцытаў", - сказаў Сляпнёў.
Па словах міністра, на рашэнне не распаўсюджваюцца нейкія часовыя нормы. Перамяшчаць тавар праз межы ЕАЭС можна хоць кожны дзень.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
ЕАЭС зменіць правілы гандлю ва ўмовах санкцый - відэа
Малкіна: ЕАЭС не плануе пераходзіць у разліках на расійскія рублі
Стужка навiн
0