https://bel.sputnik.by/20220420/eek-nazvala-magchymuyu-dolyu-razlka-u-natsvalyutakh-da-kantsa-goda-1062157876.html
ЕЭК назвала магчымую долю разлікаў у нацвалютах да канца года
ЕЭК назвала магчымую долю разлікаў у нацвалютах да канца года
Sputnik Беларусь
Пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі - адна з мер па павышэнню ўстойлівасці эканомік краін ЕАЭС. 20.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-20T14:47+0300
2022-04-20T14:47+0300
2022-04-20T14:47+0300
еак
валюта
эканоміка
еаэс
ія малкіна
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101732/62/1017326281_0:138:2049:1290_1920x0_80_0_0_e5974c13cc9bc67b71b66ad831310ec4.jpg
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Доля разлікаў у нацыянальных валютах ва ўзаемным гандлі паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза можа павялічыцца да канца 2022 года да 85% і вышэй, паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна.Паводле яе інфармацыі, ва ўнутраных узаемных разліках плацяжы ў нацыянальных валютах паступова павялічваюцца: з 63% у 2013 годзе да 74% паводле апошніх справаздачных звестак. Пры гэтым доля долара знізілася з 30% у 2013 годзе да 19% у 2021 годзе. Большая частка разлікаў прыпадае на расійскі рубель.Прадстаўнік камісіі таксама паведаміла, што шэраг практычных крокаў ужо зроблены па пераходзе ў разліках да выкарыстання нацвалют. Так, напрыклад, Арменія ўжо пачала плаціць за расійскі газ у рублях, аб пераходзе на разлікі за нафту і газ у рублях таксама заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.Пераход у разліках на расійскі рубельРаней Малкіна заявіла, што Еўразійскі эканамічны саюз не плануе пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і поўнасцю пераходзіць у разліках на расійскі рубель.Цяпер, паводле яе інфармацыі, перад краінамі ЕАЭС стаіць задача пашырыць і прастымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/101732/62/1017326281_72:0:1975:1427_1920x0_80_0_0_6c6c32bfcfda4c9624a867b1b9d24fd9.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
еак, валюта, эканоміка, еаэс, ія малкіна
еак, валюта, эканоміка, еаэс, ія малкіна
ЕЭК назвала магчымую долю разлікаў у нацвалютах да канца года
Пашырэнне выкарыстання нацыянальных валют ва ўзаемным гандлі - адна з мер па павышэнню ўстойлівасці эканомік краін ЕАЭС.
МІНСК, 20 кра – Sputnik. Доля разлікаў у нацыянальных валютах ва ўзаемным гандлі паміж краінамі Еўразійскага эканамічнага саюза можа павялічыцца да канца 2022 года да 85% і вышэй, паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна.
Паводле яе інфармацыі, ва ўнутраных узаемных разліках плацяжы ў нацыянальных валютах паступова павялічваюцца: з 63% у 2013 годзе да 74% паводле апошніх справаздачных звестак. Пры гэтым доля долара знізілася з 30% у 2013 годзе да 19% у 2021 годзе. Большая частка разлікаў прыпадае на расійскі рубель.
Прадстаўнік камісіі таксама паведаміла, што шэраг практычных крокаў ужо зроблены па пераходзе ў разліках да выкарыстання нацвалют. Так, напрыклад, Арменія ўжо пачала плаціць за расійскі газ у рублях, аб пераходзе на разлікі за нафту і газ у рублях таксама заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка.
"Энергетычныя рэсурсы займаюць адчувальную долю ва ўзаемным гандлі. Калі пераход на разлікі ў нацыянальных валютах апынецца паспяховым, то, паводле ацэнкі камісіі, можна чакаць росту іх долі да 85% або вышэй", – падзялілася прагнозамі Ія Малкіна.
Пераход у разліках на расійскі рубель
Раней Малкіна заявіла, што Еўразійскі эканамічны саюз не плануе пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і поўнасцю пераходзіць у разліках на расійскі рубель.
Цяпер, паводле яе інфармацыі, перад краінамі ЕАЭС стаіць задача пашырыць і прастымуляваць выкарыстанне пры разліках паміж сабой нацыянальных валют.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Беларусам абяцаюць
знізіць цэны на газПяскоў - пра санкцыі, аплату за газ і будучыню долара