https://bel.sputnik.by/20220426/mnenerga-ab-fzpusku-drugoga-energabloka-belaes-yashche-shmat-pratsy-1062297312.html
Мінэнерга аб фізпуску другога энергаблока БелАЭС: яшчэ шмат працы
Мінэнерга аб фізпуску другога энергаблока БелАЭС: яшчэ шмат працы
Sputnik Беларусь
"Расатам" заявіў аб фізічным пуску другога энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы. Аднак гэтаму папярэднічае працяглы перыяд выпрабаванняў, і ён усё яшчэ... 26.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-26T15:49+0300
2022-04-26T15:49+0300
2022-04-26T15:49+0300
белаэс
расатам
міністэрства энергетыкі рб
энергаблок
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_0:67:1280:787_1920x0_80_0_0_fe81dfa39e184755a09b39826fee2dfc.jpg
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Міністэрства энергетыкі Беларусі пракаменціравала раней зробленую заяву "Расатама" аб фізічным пуску другога энергаблока БелАЭС.Так, у ведамстве падкрэслілі, што праграма работ у рамках этапа фізічнага пуску блока - працэс працяглы, і ён усё яшчэ працягваецца.Гэты працэс прадугледжвае шырокі спектр розных выпрабаванняў тэхналагічных сістэм. "Бо галоўная задача этапа - пацвердзіць працаздольнасць усяго абсталявання энергаблока і пераканацца ў тым, што ён будзе працаваць бяспечна. У спецыялістаў яшчэ шмат работы", - адзначылі ў Мінэнерга.Раней кіраўнік карпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў заявіў аб фізічным пуску другога энергаблока на Беларускай АЭС. Ён таксама выказаў спадзяванне, што да канца гэтага года атрымаецца здаць яго ў прамысловую эксплуатацыю.Тым часам першы энергаблок, які напярэдадні быў часова спынены для частковай перагрузкі свежага ядзернага паліва, выпрацаваў з моманту свайго пуску 9,3 млрд кВт.гадз электраэнергіі.Беларуская АЭСАтамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага - 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/03/12/1061428763_72:0:1209:853_1920x0_80_0_0_9353af32e22c03a4869476b4f69d3411.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
расатам, міністэрства энергетыкі рб, энергаблок
расатам, міністэрства энергетыкі рб, энергаблок
Мінэнерга аб фізпуску другога энергаблока БелАЭС: яшчэ шмат працы
"Расатам" заявіў аб фізічным пуску другога энергаблока на Беларускай АЭС у Астраўцы. Аднак гэтаму папярэднічае працяглы перыяд выпрабаванняў, і ён усё яшчэ працягваецца.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Міністэрства энергетыкі Беларусі пракаменціравала раней зробленую заяву "Расатама" аб фізічным пуску другога энергаблока БелАЭС.
Так, у ведамстве падкрэслілі, што праграма работ у рамках этапа фізічнага пуску блока - працэс працяглы, і ён усё яшчэ працягваецца.
Гэты працэс прадугледжвае шырокі спектр розных выпрабаванняў тэхналагічных сістэм. "Бо галоўная задача этапа - пацвердзіць працаздольнасць усяго абсталявання энергаблока і пераканацца ў тым, што ён будзе працаваць бяспечна. У спецыялістаў яшчэ шмат работы", - адзначылі ў Мінэнерга.
Раней кіраўнік карпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў заявіў аб фізічным пуску другога энергаблока на Беларускай АЭС. Ён таксама выказаў спадзяванне, што да канца гэтага года атрымаецца здаць яго ў прамысловую эксплуатацыю.
Тым часам першы энергаблок, які напярэдадні быў часова спынены для частковай перагрузкі свежага ядзернага паліва, выпрацаваў з моманту свайго пуску 9,3 млрд кВт.гадз электраэнергіі.
Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага - 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22% ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Стала вядома, колькі газу зэканоміў
запуск БелАЭСНа ранейшым узроўні: як БелАЭС уплывае на
тарыфы электраэнергіі