Белорусская АЭС - Sputnik Беларусь, 1920, 07.07.2021
БелАЭС
Беларускую атамную станцыю ў Астраўцы называюць "будоўляй стагоддзя". Хто падтрымлівае АЭС? Хто выступае супраць яе функцыянавання? Які ўплыў на эканоміку Беларусі аказвае станцыя пасля свайго запуску? Апошнія навіны пра БелАЭС і развіццё атамнай энергетыкі Беларусі – у матэрыялах Sputnik.

Стала вядома, колькі газу зэканоміў запуск БелАЭС

© Photo : Белорусская АЭСБелАЭС зімой
БелАЭС зімой - Sputnik Беларусь, 1920, 01.02.2022
Падпісацца
Першы энергаблок беларускай атамнай электрастанцыі быў уключаны ў энергасістэму краіны ў лістападзе 2020 года.
МІНСК, 1 лют - Sputnik. Запуск першага энергаблока АЭС у Астраўцы дазволіў замясціць каля 1,8 мільярда метраў кубічных прыроднага газу, паведаміў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч.
Першы блок Беларускай АЭС ужо выпрацаваў 6,9 млрд кВтг электраэнергіі з моманту яго ўключэння ў энергасістэму.
"Гэта дазволіла замясціць каля 1,8 млрд м куб прыроднага газу, што амаль супастаўна з гадавым аб'ёмам яго спажывання насельніцтвам краіны", – цытуе Каранкевіча прэс-служба міністэрства энергетыкі.
Таксама кіраўнік ведамства паведаміў аб работах на другім энергаблоку. Свежае ядзернае паліва было загружана ў актыўную зону рэактарнай устаноўкі другога энергаблока ў рамках этапа фізічнага пуску.
Паводле слоў міністра, зараз праходзіць падэтап: праводзяцца гідравыпрабаванні на шчыльнасць першага і другога контураў рэактарнай устаноўкі.
"Далей плануецца выхад на мінімальна кантралюемы ўзровень магутнасці рэактарнай устаноўкі з правядзеннем адпаведных выпрабаванняў і даследаванняў. Наступны этап - гэта энергетычны пуск і выдача ў сетку першых кілават-гадзін", - сказаў Каранкевіч.
Ён дадаў, што, калі ў эксплуатацыю будзе ўведзены другі энергаблок, аб'ём вытворчасці электраэнергіі на АЭС складзе каля 18,5 млрд. кВтг у год, што дазволіць штогод замяшчаць 4,5 млрд. м куб прыроднага газу.

Беларуская АЭС

Атамная электрастанцыя ў Астраўцы будуецца па расійскім праекце "ВВЭР-1200", які адпавядае ўсім нормам бяспекі МАГАТЭ.
БелАЭС складаецца з двух энергаблокаў, магутнасць кожнага будзе складаць 1200 МВт. Фізічны пуск першага энергаблока адбыўся ў жніўні 2020 года, у агульную энергасістэму краіны яго ўключылі ў лістападзе таго ж года.
Цяпер БелАЭС выпрацоўвае 22 працэнты ад агульнага аб'ёму электраэнергіі ў рэспубліцы, а з уводам другога энергаблока яе доля ў энергабалансе краіны складзе 40 працэнтаў. Ядзернае паліва ўяўляе сабой спецыяльныя цеплавыдзяляльныя зборкі. Кожная ТВС складаецца з 312 цеплавыдзяляльных элементаў дыяметрам 9 мм і вышынёй каля 4 м. Вага паліва ў адной ТВС каля 570 кг.
Чытайце таксама:
"Росатом" расказаў, калі пачне працаваць другі блок БелАЭС
Першы блок БелАЭС ужо выпрацаваў 6 млрд кВт·г электрычнасці
На БелАЭС завершана загрузка ядзернага паліва
Стужка навiн
0