Недахопы ёсць усюды: Лукашэнка ацаніў банкаўскую сістэму

© Sputnik / Виктор ТолочкоБанк БелВЭБ
Банк БелВЭБ - Sputnik Беларусь, 1920, 26.04.2022
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы прыйшоў да высновы, што ў краіне "дрэнна працуюць з банкаўскай сістэмай" - патрэбны новыя рашэнні.
МІНСК, 26 кра - Sputnik. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка даручыў распрацаваць прапановы па ўдасканаленні і прававых пытаннях у банкаўскай сферы.
Падрабязнасці нарады ў беларускага лідара прыводзіць яго прэс-служба.
Беларускі лідэр даручыў Камітэту дзяржкантролю прааналізаваць стан спраў у банкаўскай сферы і выпрацаваць "прававую каляю" і канкрэтныя прапановы да чэрвеня.
Да гэтай нарады Камітэт ужо правяраў банкі - і дзяржаўныя, і прыватныя.
"Выявілася, што недахопы ўласцівыя ўсім нашым банкам. І мы робім адназначную выснову, што дрэнна працуем з банкаўскай сістэмай", - сказаў прэзідэнт.
На яго думку, у банкаўскай сістэме няма "нейкай прававой каляіны", у якой усе маглі б дакладна развівацца і прытрымлівацца пэўных правілаў і законаў.
"Тады ў нас і атрымліваецца: то Мацюшэўскі (экс-кіраўнік банка БелЗЭБ - Sputnik) няправільна паступіў, то Калаур (кіраўнік Нацыянальнага банка Sputnik) не туды залез і гэтак далей", - дадаў Лукашэнка.
Нагадаем, што беларускі фінансіст Васілій Мацюшэўскі з кастрычніка 2018 года ўзначальваў праўленне ААТ "Банк БелЗЭБ" — "дачкі" расійскай дзяржкарпарацыі ЗЭБ.РФ. 25 красавіка ён быў вызвалены з гэтай пасады па пагадненні бакоў, аб чым паведамілі ў прэс-службе банка.
На мінулым тыдні на нарадзе ў прэзідэнта па эканоміцы таксама прысутнічаў кіраўнік Нацбанка. Тады ён адзначыў, што ва ўрада і Нацыянальнага банка часам розныя падыходы да фінансавых пытанняў, але тым не менш трэба прыходзіць да агульных рашэнняў, каб эканоміка не цярпела.
"Тады будзе курс і тады не будзе інфляцыі", – заявіў прэзідэнт.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Мінфін: Беларусь хутка падключаць да UnionPay
Беларусь атрымала ад РФ гадавую адтэрміноўку па выплаце крэдытаў
Лукашэнка даручыў прымусова спагнаць пазыкі перад бюджэтам
Стужка навiн
0