Дэзінфекцыя транспарту пры ўездзе ў Беларусь будзе абавязковай

© SputnikДэзінфекцыя транспарту
Дэзінфекцыя транспарту - Sputnik Беларусь, 1920, 27.04.2022
Падпісацца
З 1 ліпеня 2021 года па 1 сакавіка 2022 года ў пункце пропуску "Новая Гута" ў якасці эксперыменту са знешняга боку апрацоўваліся аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі.
МІНСК, 27 кра - Sputnik. Цяпер, каб уехаць у Беларусь, трэба будзе абавязкова на пункце пропуску на мяжы апрацаваць свой аўтамабіль, адпаведны ўказ №154 падпісаў прэзідэнт Беларусі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Гэта неабходна, каб знізіць рызыку ўвозу ў краіну ўзбуджальнікаў розных небяспечных інфекцый і бактэрый, адзначылі ў прэс-службе.
У Беларусі праводзілі ўжо эксперымент па прымяненню дэзінфекцыі на мяжы: з 1 ліпеня 2021 года па 1 сакавіка 2022 года ў пункце пропуску "Новая Гута" са знешняга боку абавязкова апрацоўваліся аўтобусы, легкавыя і грузавыя аўтамабілі. Усяго за гэты перыяд былі прадэзінфікаваны звыш 60 тысяч машын.
Перад дэзінфекцыяй Дзяржаўная ветэрынарная служба адбірала і даследавала пробы. Дарэчы, частка з іх дала станоўчы вынік, у іх былі знойдзены кішачная палачка і залацісты стафілакок, расказалі ў прэс-службе.
Цяпер гэты вопыт вырашана распаўсюдзіць на ўсе пункты пропуску на знешніх граніцах Беларусі.
"У якасці арганізацыі, якая аказвае платныя паслугі па абавязковай дэзінфекцыі, вызначана ТАА "БелГлобалГарант". Аплата будзе адбывацца шляхам набыцця кантрольнай маркі ў Белдзяржстраху і ААТ "ААБ Беларусбанк" у пунктах пропуску праз дзяржаўную граніцу", - растлумачылі ў прэс-службе беларускага лідэра.
З якой даты дадзеная норма набудзе моц, пакуль не вядома - дакумент не быў афіцыйна апублікаваны.

Спыніць вірус

Як расказалі раней Sputnik, Беларусь у гэтай справе не піянер. Арачныя дызбар'еры накіраванага аэразоля прымяняюцца даўным-даўно ў многіх краінах - як на жывёлагадоўчых прадпрыемствах, так і на мяжы.
Справа ў тым, што вірусныя захворванні, напрыклад, свіны, птушыны грып і іншыя наносяць каласальную шкоду сельскай гаспадарцы ва ўсім свеце, і Беларусь тут не выключэнне. Менавіта таму ў краіне вырашылі актывізаваць работу па прадухіленні завозу і распаўсюджвання такіх захворванняў і іх узбуджальнікаў.
Чытайце таксама:
Пакуль бясплатна: як праходзіць эксперымент з дэзінфекцыяй у "Новай Гуце"
"Памежны збор" у дзеянні: як беларусу цяпер выехаць у Еўропу
Сістэма электроннай чаргі пачала дзейнічаць у "Каменным Лозе"
Стужка навiн
0