https://bel.sputnik.by/20220430/ne-plot-a-zhaleznaya-stsyana-shto-buduyuts-palyak--belavezhskay-pushchy---vdea-1062397330.html
Не плот, а жалезная сцяна: што будуюць палякі ў Белавежскай пушчы - відэа
Не плот, а жалезная сцяна: што будуюць палякі ў Белавежскай пушчы - відэа
Sputnik Беларусь
Жалезную сцяну даўжынёй 186 кіламетраў будуе Польшча на мяжы з Беларуссю. Як выглядае гэтая сцяна, як яе будуюць і чаму б'юць трывогу эколагі, глядзіце ў... 30.04.2022, Sputnik Беларусь
2022-04-30T14:41+0300
2022-04-30T14:41+0300
2022-04-30T14:41+0300
відэа
белавежская пушча
плот
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1e/1062396415_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_31a93737881b1c8fb0d38bedbefc663c.jpg
Белавежская пушча - гэта лясны масіў, які асабліва ахоўваецца ў Беларусі і Еўропе і ўнесены ў спіс Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Работы ідуць у той частцы пушчы, якая знаходзіцца пад строгім рэжымам аховы, тут забаронены ўсе віды дзейнасці. Нават санітарную чыстку лесу нельга рабіць.У апошнія тры месяцы тут разгарнулася маштабная будоўля. Частка жалезнай сцяны на мяжы ўжо стаіць, на іншых участках ідуць актыўныя працы, якія пастаянна пад'язджаюць грузавікі з будматэрыяламі. Спецыяльна для гэтых мэт сярод пушчы прабілі дарогу, высеклі частку дрэў. Яшчэ адна дарога пралягае ўздоўж усёй сцяны, раней яе таксама не было.Загараджальную канструкцыю з бетону і металу, якую ўжо пабудавалі ў Белавежскай пушчы, складана называць плотам. Гэта масіўная капітальная сцяна. Падмурак абсталяваны так званай абаронай ад падкопаў. Праз кожныя пяць-шэсць метраў у зямлю ўбіты чатырохметровыя палі, запоўненыя арматурай і бетонам, паміж імі - на глыбіню прыкладна метр укапаныя бетонныя пліты. Надземная частка падмурка - каля паўметра. Зверху ўстанаўліваюцца металічныя пралёты вышынёй пяць метраў, яны будуць увянчаны кольцамі калючага дроту.Рашэнне аб будаўніцтве пагранічнай сцяны на беларуска-польскай мяжы было прынята ў канцы мінулага года. Праект распрацоўваўся ў найкароткія тэрміны, экалагічная экспертыза па ім не праводзілася. Яна патрэбна, каб навукоўцы маглі ацаніць, ці не нашкодзіць плот прыродзе."Памежны плот, які будуе Польшча - гэта нож, які падзяляе на дзве часткі нашу агульную еўрапейскую каштоўнасць, наш агульны ізумруд - Белавежскую пушчу. Наша мэта - звярнуць увагу на гэтую праблему, спыніць гэтае будаўніцтва і дамагчыся таго законнага кроку, які тут чамусьці забыліся правесці - трансгранічных грамадскіх абмеркаванняў, у якіх маглі б выказаць сваё меркаванне як простыя грамадзяне, так і прадстаўнікі навукі", - адзначыў беларускі экаактывіст, старшыня ГА "Экаманіторынг" Яўген Філімонаў.Першымі на праблему будаўніцтва памежнай сцяны на беларуска-польскай мяжы ў Белавежскай пушчы звярнулі ўвагу польскія эколагі. Яны напісалі калектыўны зварот у Еўракамісію па Бернскай канвенцыі. Гэта арганізацыя павінна сачыць за выкананнем экалагічнага заканадаўства, асабліва на асабліва ахоўных у Еўропе прыродных аб'ектах. Такі ж зварот адправілі і беларускія экаатывісты. Рэакцыі пакуль не было.Яшчэ адна важная праблема, на якую зважаюць эколагі - гэта парушэнне звыклых шляхоў міграцыі дзікіх жывёл, якія жывуць у Белавежскай пушчы.“Гэта сцяна стане той перашкодай, якую не зможа пераадолець ні адна жывёла. І гэты бар'ер у пушчы, на жаль, ствараюць нашы суседзі для ўсяго жывога. Сёння мы ўжо бачым той механізм, які запушчаны і дзейнічае. Гэта ізаляцыя, якая ствараецца разрытай глебай, работай і пастаянным рухам тэхнікі і вышынёй самога плота. Ні адна жывёла да гэтай тэрыторыі, дзе праводзяцца будаўнічыя работы, не падыходзіць. Пачаўся працэс фрагментацыі арэалаў жывёл у гэтым самым ядры Белавежскай пушчы", – адзначыла Вольга Янчурэвіч, кандыдат біялагічных навук, загадчык кафедры факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
белавежская пушча
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/04/1e/1062396415_240:0:1680:1080_1920x0_80_0_0_ec78632692d063feaa94e4ed2b20cc07.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
белавежская пушча, плот, видео
белавежская пушча, плот, видео
Не плот, а жалезная сцяна: што будуюць палякі ў Белавежскай пушчы - відэа
Жалезную сцяну даўжынёй 186 кіламетраў будуе Польшча на мяжы з Беларуссю. Як выглядае гэтая сцяна, як яе будуюць і чаму б'юць трывогу эколагі, глядзіце ў відэарэпартажы журналісткі Sputnik Іны Грышук.
Белавежская пушча - гэта лясны масіў, які асабліва ахоўваецца ў Беларусі і Еўропе і ўнесены ў спіс Сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЕСКА. Работы ідуць у той частцы пушчы, якая знаходзіцца пад строгім рэжымам аховы, тут забаронены ўсе віды дзейнасці. Нават санітарную чыстку лесу нельга рабіць.
У апошнія тры месяцы тут разгарнулася маштабная будоўля. Частка жалезнай сцяны на мяжы ўжо стаіць, на іншых участках ідуць актыўныя працы, якія пастаянна пад'язджаюць грузавікі з будматэрыяламі. Спецыяльна для гэтых мэт сярод пушчы прабілі дарогу, высеклі частку дрэў. Яшчэ адна дарога пралягае ўздоўж усёй сцяны, раней яе таксама не было.
Загараджальную канструкцыю з бетону і металу, якую ўжо пабудавалі ў Белавежскай пушчы, складана называць плотам. Гэта масіўная капітальная сцяна. Падмурак абсталяваны так званай абаронай ад падкопаў. Праз кожныя пяць-шэсць метраў у зямлю ўбіты чатырохметровыя палі, запоўненыя арматурай і бетонам, паміж імі - на глыбіню прыкладна метр укапаныя бетонныя пліты. Надземная частка падмурка - каля паўметра. Зверху ўстанаўліваюцца металічныя пралёты вышынёй пяць метраў, яны будуць увянчаны кольцамі калючага дроту.
Рашэнне аб будаўніцтве пагранічнай сцяны на беларуска-польскай мяжы было прынята ў канцы мінулага года. Праект распрацоўваўся ў найкароткія тэрміны, экалагічная экспертыза па ім не праводзілася. Яна патрэбна, каб навукоўцы маглі ацаніць, ці не нашкодзіць плот прыродзе.
"Памежны плот, які будуе Польшча - гэта нож, які падзяляе на дзве часткі нашу агульную еўрапейскую каштоўнасць, наш агульны ізумруд - Белавежскую пушчу. Наша мэта - звярнуць увагу на гэтую праблему, спыніць гэтае будаўніцтва і дамагчыся таго законнага кроку, які тут чамусьці забыліся правесці - трансгранічных грамадскіх абмеркаванняў, у якіх маглі б выказаць сваё меркаванне як простыя грамадзяне, так і прадстаўнікі навукі", - адзначыў беларускі экаактывіст, старшыня ГА "Экаманіторынг" Яўген Філімонаў.
Першымі на праблему будаўніцтва памежнай сцяны на беларуска-польскай мяжы ў Белавежскай пушчы звярнулі ўвагу польскія эколагі. Яны напісалі калектыўны зварот у Еўракамісію па Бернскай канвенцыі. Гэта арганізацыя павінна сачыць за выкананнем экалагічнага заканадаўства, асабліва на асабліва ахоўных у Еўропе прыродных аб'ектах. Такі ж зварот адправілі і беларускія экаатывісты. Рэакцыі пакуль не было.
Яшчэ адна важная праблема, на якую зважаюць эколагі - гэта парушэнне звыклых шляхоў міграцыі дзікіх жывёл, якія жывуць у Белавежскай пушчы.
“Гэта сцяна стане той перашкодай, якую не зможа пераадолець ні адна жывёла. І гэты бар'ер у пушчы, на жаль, ствараюць нашы суседзі для ўсяго жывога. Сёння мы ўжо бачым той механізм, які запушчаны і дзейнічае. Гэта ізаляцыя, якая ствараецца разрытай глебай, работай і пастаянным рухам тэхнікі і вышынёй самога плота. Ні адна жывёла да гэтай тэрыторыі, дзе праводзяцца будаўнічыя работы, не падыходзіць. Пачаўся працэс фрагментацыі арэалаў жывёл у гэтым самым ядры Белавежскай пушчы", – адзначыла Вольга Янчурэвіч, кандыдат біялагічных навук, загадчык кафедры факультэта біялогіі і экалогіі Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
>>> Больш актуальнай інфармацыі – у Telegram-канале Sputnik Беларусь Два ласі загінулі з-за "калючкі" на мяжы з Літвой