https://bel.sputnik.by/20220501/balgaryya--gretsyya-z-1-maya-admyanl-karonavrusnyya-abmezhavann-dlya-turysta-1062412178.html
Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі каронавірусныя абмежаванні для турыстаў
Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі каронавірусныя абмежаванні для турыстаў
Sputnik Беларусь
У Грэцыі абмежаванні на ўезд для замежных турыстаў адмянілі толькі да 1 верасня, потым гэтае рашэнне перагледзяць. 01.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-01T14:20+0300
2022-05-01T14:20+0300
2022-05-01T14:20+0300
грэцыя
балгарыя
турызм
у свеце
каронавірус covid-19
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047839676_0:0:3188:1793_1920x0_80_0_0_709a243f1ceaf541105db1af2f373fdc.jpg
МІНСК, 1 мая - Sputnik. Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для замежных турыстаў.Міністэрства аховы здароўя Балгарыі прыняла рашэнне, дазволіць з 1 мая ўезд у краіну без лічбавага сертыфіката аб вакцынацыі ЕС, даведкі аб перанесеным COVID-19 або ПЦР-тэсту.Проціэпідэмічныя меры ў краіне адмянілі яшчэ раней: з 1 красавіка ў памяшканнях не патрэбны маскі, не трэба выконваць сацыяльную дыстанцыю.Такім чынам, каб патрапіць у Балгарыю турысту патрэбна толькі віза: падыдзе балгарская нацыянальная, дзейны шматразовы шэнген, а таксама нацыянальная віза Харватыі, Кіпра ці Румыніі.Што тычыцца Грэцыі, то тут антыкавідныя меры адмянілі толькі на турыстычны сезон - да 1 верасня - і не ўсе.Так, сертыфікаты вакцынацыі і тэсты на COVID для ўезду ў краіну не запатрабуюцца. Акрамя таго, з 1 мая да 31 жніўня здымаюцца абмежаванні на запаўняльнасць памяшканняў: карчмаў, рэстаранаў, кафэ і бараў, тэатраў, музеяў, стадыёнаў і гэтак далей.А вось абавязковае выкарыстанне маскі ў закрытых прасторах і штотыднёвая праверка на каронавірус для невакцынаваных работнікаў прадпрыемстваў - застаюцца. Таксама да 31 мая абавязкова апранаць маску ў памяшканні, з 1 чэрвеня меру змякчаць, але ў грамадскі транспарт усё яшчэ трэба будзе заходзіць у масцы.>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
грэцыя
балгарыя
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/06/09/1047839676_264:0:2995:2048_1920x0_80_0_0_589a4705112312cf39e5ec6fa9e11fd5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
грэцыя, балгарыя, турызм, у свеце, каронавірус covid-19
грэцыя, балгарыя, турызм, у свеце, каронавірус covid-19
Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі каронавірусныя абмежаванні для турыстаў
У Грэцыі абмежаванні на ўезд для замежных турыстаў адмянілі толькі да 1 верасня, потым гэтае рашэнне перагледзяць.
МІНСК, 1 мая - Sputnik. Балгарыя і Грэцыя з 1 мая адмянілі ўсе каронавірусныя абмежаванні на ўезд для замежных турыстаў.
Міністэрства аховы здароўя Балгарыі прыняла рашэнне, дазволіць з 1 мая ўезд у краіну без лічбавага сертыфіката аб вакцынацыі ЕС, даведкі аб перанесеным COVID-19 або ПЦР-тэсту.
Проціэпідэмічныя меры ў краіне адмянілі яшчэ раней: з 1 красавіка ў памяшканнях не патрэбны маскі, не трэба выконваць сацыяльную дыстанцыю.
Такім чынам, каб патрапіць у Балгарыю турысту патрэбна толькі віза: падыдзе балгарская нацыянальная, дзейны шматразовы шэнген, а таксама нацыянальная віза Харватыі, Кіпра ці Румыніі.
Што тычыцца Грэцыі, то тут антыкавідныя меры адмянілі толькі на турыстычны сезон - да 1 верасня - і не ўсе.
Так, сертыфікаты вакцынацыі і тэсты на COVID для ўезду ў краіну не запатрабуюцца.
Акрамя таго, з 1 мая да 31 жніўня здымаюцца абмежаванні на запаўняльнасць памяшканняў: карчмаў, рэстаранаў, кафэ і бараў, тэатраў, музеяў, стадыёнаў і гэтак далей.
А вось абавязковае выкарыстанне маскі ў закрытых прасторах і штотыднёвая праверка на каронавірус для невакцынаваных работнікаў прадпрыемстваў - застаюцца. Таксама да 31 мая абавязкова апранаць маску ў памяшканні, з 1 чэрвеня меру змякчаць, але ў грамадскі транспарт усё яшчэ трэба будзе заходзіць у масцы.
>>> Самая актуальная інфармацыя - у Telegram-канале Sputnik Беларусь Міністр:
танныя туры ў Крым ёсць, але чамусьці беларусы пра іх не ведаюць
Прызнанне Крыма часткай РФ пашырыць сувязі з Беларуссю - Турчак
Сімферопаль і Мінск можа звязаць цягнік - Грызлоў