https://bel.sputnik.by/20220503/ts-mozhna-narykhtovats-drannu-z-charnobylskay-zony-shto-kazha-mns-1062421150.html
Ці можна нарыхтоўваць драўніну з чарнобыльскай зоны? Што кажа МНС
Ці можна нарыхтоўваць драўніну з чарнобыльскай зоны? Што кажа МНС
Sputnik Беларусь
Эканамічнае развіццё тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, традыцыйна пад пільным кантролем прэзідэнта. Частка земляў паступова... 03.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-03T10:21+0300
2022-05-03T10:21+0300
2022-05-03T10:21+0300
мнс беларусі
драўніна
чарнобыльская аэс
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/14/1047676000_0:66:1921:1146_1920x0_80_0_0_3036cc822a2bd3d0a4f3527ec1934432.jpg
МІНСК, 3 мая - Sputnik. У раёнах, якія пацярпелі ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС, ёсць доследна-эксперыментальныя зоны, дзе вядзецца гаспадарчая дзейнасць, яны знаходзяцца пад пільным кантролем, запэўніў міністр надзвычайных сітуацыя Вадзім Сіняўскі.Ён адзначыў, што кожны год аднаўляецца 340 гектараў лесу, да 2030 года ў планах пасадзіць больш за 31 тысячу га. Нешта ідзе на нарыхтоўку. Ці можна выкарыстоўваць драўніну з такіх тэрыторый?У мінулым годзе Камітэт дзяржкантролю вызначыў, што 456 тысяч кубаметраў драўніны з чарнобыльскіх зон можна нарыхтоўваць. Праўда, ёсць асаблівы кантроль па дозе радыяцыі. Спачатку вызначаюцца месцы высечкі, потым на лесапільні дрэва зноў даследуецца, яшчэ раз - на вытворчасці ў спецыяльных цэхах.Міністр таксама падкрэсліў, што ў такіх доследна-эксперыментальных зонах заўсёды ідзе пільны кантроль за гаспадарчай дзейнасцю: ніякіх праблем не ўзнікала."Лесанарыхтаваннем займаюцца, пчалярствам людзі займаюцца, рыбалоўства праводзіцца на роўнядзі ракі Прыпяць нават на гэтай тэрыторыі. Усё гэта дапушчальна і ніякіх праблем у гэтым плане няма. Тыя тэрыторыі гаспадарак, якія прылягаюць да запаведніка, - яны таксама знаходзяцца пад асаблівым кантролем. Фон там не змяніўся", - запэўніў Сіняўскі.29 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведваў пацярпелыя ў выніку чарнобыльскай катастрофы раёны - робіць ён гэта кожны год.На гэты раз прэзідэнт прыляцеў у Чачэрскі раён, дзе абмяркоўваў ход веснавых палявых работ і развіццё рэгіёнаў з высокім узроўнем радыеактыўнага забруджвання. Ён зазначыў, што дзяржава будзе рабіць усё для развіцця пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый, а таксама запэўніў, што скарачаць аб'ёмы дзяржпадтрымкі жыхароў пацярпелых раёнаў дзяржава не плануе.Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя раёны добра аднаўляюцца.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/14/1047676000_70:0:1779:1282_1920x0_80_0_0_8e669436b42e6b90eb60651ccfa8d321.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
мнс беларусі, драўніна, чарнобыльская аэс
мнс беларусі, драўніна, чарнобыльская аэс
Ці можна нарыхтоўваць драўніну з чарнобыльскай зоны? Што кажа МНС
Эканамічнае развіццё тэрыторый, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, традыцыйна пад пільным кантролем прэзідэнта. Частка земляў паступова вяртаецца ў абарачэнне, але заўсёды пад увагай адпаведных служб.
МІНСК, 3 мая - Sputnik. У раёнах, якія пацярпелі ад выбуху на Чарнобыльскай АЭС, ёсць доследна-эксперыментальныя зоны, дзе вядзецца гаспадарчая дзейнасць, яны знаходзяцца пад пільным кантролем, запэўніў міністр надзвычайных сітуацыя Вадзім Сіняўскі.
Ён адзначыў, што кожны год аднаўляецца 340 гектараў лесу, да 2030 года ў планах пасадзіць больш за 31 тысячу га. Нешта ідзе на нарыхтоўку. Ці можна выкарыстоўваць драўніну з такіх тэрыторый?
"Калі ідзе нарыхтоўка лесу, у кары дрэва знаходзіцца адпаведная доза радыяцыі. Але, калі здымаецца кара і даследуецца сам ствол дрэва, то ён знаходзіцца ў дапушчальных патрабаваннях па норме радыяцыі", - адзначыў Вадзім Сіняўскі.
У мінулым годзе Камітэт дзяржкантролю вызначыў, што 456 тысяч кубаметраў драўніны з чарнобыльскіх зон можна нарыхтоўваць. Праўда, ёсць асаблівы кантроль па дозе радыяцыі. Спачатку вызначаюцца месцы высечкі, потым на лесапільні дрэва зноў даследуецца, яшчэ раз - на вытворчасці ў спецыяльных цэхах.
Міністр таксама падкрэсліў, што ў такіх доследна-эксперыментальных зонах заўсёды ідзе пільны кантроль за гаспадарчай дзейнасцю: ніякіх праблем не ўзнікала.
"Лесанарыхтаваннем займаюцца, пчалярствам людзі займаюцца, рыбалоўства праводзіцца на роўнядзі ракі Прыпяць нават на гэтай тэрыторыі. Усё гэта дапушчальна і ніякіх праблем у гэтым плане няма. Тыя тэрыторыі гаспадарак, якія прылягаюць да запаведніка, - яны таксама знаходзяцца пад асаблівым кантролем. Фон там не змяніўся", - запэўніў Сіняўскі.
29 красавіка Аляксандр Лукашэнка наведваў пацярпелыя ў выніку чарнобыльскай катастрофы раёны - робіць ён гэта кожны год.
На гэты раз прэзідэнт прыляцеў у Чачэрскі раён, дзе абмяркоўваў ход веснавых палявых работ і развіццё рэгіёнаў з высокім узроўнем радыеактыўнага забруджвання. Ён зазначыў, што дзяржава будзе рабіць усё для развіцця пацярпелых у выніку аварыі на ЧАЭС тэрыторый, а таксама запэўніў, што скарачаць аб'ёмы дзяржпадтрымкі жыхароў пацярпелых раёнаў дзяржава не плануе.
Пры гэтым Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя раёны добра аднаўляюцца.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Мінлясгас расказаў,
колькі нарыхтуюць лесу ў 2022 годзе