https://bel.sputnik.by/20220504/shushkevch-shchyra-very-u-toe-shto-kaza---ekspert-1062457638.html
Шушкевіч шчыра верыў у тое, аб чым казаў - эксперт
Шушкевіч шчыра верыў у тое, аб чым казаў - эксперт
Sputnik Беларусь
Пра сыход вядомага беларускага палітыка Станіслава Шушкевіча і час яго палітычнай актыўнасці разважае прафесар Мікалай Мяжэвіч. 04.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-04T15:05+0300
2022-05-04T15:05+0300
2022-05-04T16:31+0300
станіслаў шушкевіч
эксперт
мікалай мяжэвіч
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/04/1062456544_72:0:1210:640_1920x0_80_0_0_a096c869fa88aff332b4c8082d73481a.jpg
Станіслаў Шушкевіч - вядомы палітык, першы старшыня Вярхоўнага савета незалежнай Беларусі і адзін са стваральнікаў СНД, пайшоў з жыцця ў 87 гадоў.Пра гістарычны адрэзак, на які прыпаў пік палітычнай дзейнасці Шушкевіча, гледачам Sputnik распавёў вядомы эксперт, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.“Жыццё кожнага чалавека трэба ацэньваць у кантэксце таго часу, у якім ён жыве. Большая частка біяграфіі Шушкевіча – таленавітага фізіка, арганізатара навукі тыповая для савецкага часу. Хто ведае, якіх вяршыняў ён дасягнуў бы ў навуковай сферы, але палітызацыя грамадства ў 80-х захапіла і будучага першага кіраўніка новай Беларусі", - разважае суразмоўца Sputnik.Па словах Мяжэвіча, Шушкевіч з'яўляўся носьбітам той ідэалогіі, якая была папулярная спачатку пры абнаўленні СССР, затым пры яго замене і на світанку набыцця незалежнасці постсавецкіх рэспублік."Шушкевіч шчыра верыў у тое, што казаў. Колькі людзей станавіліся з камуністаў дэмакратамі, потым нацыяналістамі, а потым рэлігійнымі патрыётамі. Шушкевіч быў чалавекам тых перакананняў, якія ён, можа, спавядаў з дзяцінства (каток рэпрэсій прайшоў і праз яго сям'ю), гэтыя ідэі ён рэалізоўваў, і, у пэўнай ступені, рэалізаваў", - адзначыў Мяжэвіч.Відэакаментар вядомага расійскага эксперта Мікалая Мяжэвіча глядзіце на Sputnik Беларусь.Таксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/04/1062456544_214:0:1067:640_1920x0_80_0_0_9ab83aedf597eb05a6f65f696df88623.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
станіслаў шушкевіч, эксперт, мікалай мяжэвіч, видео
станіслаў шушкевіч, эксперт, мікалай мяжэвіч, видео
Шушкевіч шчыра верыў у тое, аб чым казаў - эксперт
15:05 04.05.2022 (абноўлена: 16:31 04.05.2022) Пра сыход вядомага беларускага палітыка Станіслава Шушкевіча і час яго палітычнай актыўнасці разважае прафесар Мікалай Мяжэвіч.
Станіслаў Шушкевіч - вядомы палітык, першы старшыня Вярхоўнага савета незалежнай Беларусі і адзін са стваральнікаў СНД, пайшоў з жыцця ў 87 гадоў.
Пра гістарычны адрэзак, на які прыпаў пік палітычнай дзейнасці Шушкевіча, гледачам Sputnik распавёў вядомы эксперт, кіраўнік Цэнтра беларускіх даследаванняў Інстытута Еўропы РАН Мікалай Мяжэвіч.
“Жыццё кожнага чалавека трэба ацэньваць у кантэксце таго часу, у якім ён жыве. Большая частка біяграфіі Шушкевіча – таленавітага фізіка, арганізатара навукі тыповая для савецкага часу. Хто ведае, якіх вяршыняў ён дасягнуў бы ў навуковай сферы, але палітызацыя грамадства ў 80-х захапіла і будучага першага кіраўніка новай Беларусі", - разважае суразмоўца Sputnik.
Па словах Мяжэвіча, Шушкевіч з'яўляўся носьбітам той ідэалогіі, якая была папулярная спачатку пры абнаўленні СССР, затым пры яго замене і на світанку набыцця незалежнасці постсавецкіх рэспублік.
"Шушкевіч шчыра верыў у тое, што казаў. Колькі людзей станавіліся з камуністаў дэмакратамі, потым нацыяналістамі, а потым рэлігійнымі патрыётамі. Шушкевіч быў чалавекам тых перакананняў, якія ён, можа, спавядаў з дзяцінства (каток рэпрэсій прайшоў і праз яго сям'ю), гэтыя ідэі ён рэалізоўваў, і, у пэўнай ступені, рэалізаваў", - адзначыў Мяжэвіч.
Відэакаментар вядомага расійскага эксперта Мікалая Мяжэвіча глядзіце на Sputnik Беларусь.
Памёр экс-старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі
Станіслаў ШушкевічШушкевіч прапанаваў пазбавіць рускую мову ў Беларусі статусу дзяржаўнай