Калі адключаць ацяпленне ў Мінску, расказалі ў ЖКГ

© PixabayКот ляжыць на батарэі, архіўнае фота
Кот ляжыць на батарэі, архіўнае фота
 - Sputnik Беларусь, 1920, 05.05.2022
Падпісацца
Ацяпляльны сезон, як правіла, завяршаецца пасля таго, як сярэднесутачная тэмпературы трымаецца не ніжэй за +8°C на працягу трох сутак запар.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Ацяпленне ў грамадскіх, адміністрацыйных будынках, на прамысловых прадпрыемствах сталіцы адключаць 6 мая, пра гэта паведамілі ў Telegram-канале "ЖКГ Мінск афіцыйна".
У жылых дамах, інтэрнатах, ВНУ, тэатрах, агульнагарадскіх лазнях, гасцініцах, батарэі не будуць працаваць з 10 мая. З гэтай жа даты адключаць падачу цяпла ў дзіцячых садах, школах, паліклініках і бальніцах, а таксама ўстановах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках.
Як раней тлумачылі ў Мінгарвыканкаме, падача цяпла ў дамы і ўстановы спыняецца толькі тады, калі на працягу трох дзён сярэднесутачная тэмпература паветра большая за +8°C.
Патрабаванні да адключэння і ўключэння сістэмы цэнтральнага ацяплення выканкам не выбірае сам - яны ўстаноўлены пастановай Савета Міністраў.
Нагадаем, што 17 мая ў Мінску ўжо стартуе планавае адключэнне гарачай вады.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Таксама на Sputnik:
Хутка ў Мінску адключаць ацяпленне
Ад 4 да 30 рублёў: як змяніліся сумы ў жыроўках беларусаў?
Будуць расці: міністр ЖКГ распавёў аб цэнах на "камуналку"
Стужка навiн
0