https://bel.sputnik.by/20220505/lukashenka-belarus-robts-us-kab-vayny-pamzh-ukranay--rasyay-ne-bylo-1062472940.html
Лукашэнка: Беларусь робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было
Лукашэнка: Беларусь робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было
Sputnik Беларусь
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер даў інтэрв'ю Associated Press - аднаму з найбуйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў. 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T12:30+0300
2022-05-05T12:30+0300
2022-07-01T15:05+0300
аляксандр лукашэнка
інтэрв'ю
вайна
украіна
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/05/1062472843_0:4:1201:679_1920x0_80_0_0_4eb82263b26174cc3c3b9450443e0105.png
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Беларусь рабіла і робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было, аб гэтым заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка."Мы катэгарычна не прымаем ніякай вайны. Мы рабілі і робім зараз усё для таго, каб гэтай вайны не было", - сказаў ён у інтэрв'ю Associated Press, словы прэзідэнта прыводзіць яго прэс-служба.Беларускі лідэр таксама нагадаў, што менавіта дзякуючы намаганням Беларусі пачаліся расійска-ўкраінскія перагаворы.Ён таксама падкрэсліў, што ведае пазіцыю Расіі, і ў курсе таго, што расійскі бок прапануе Украіне.Разам з тым, ён растлумачыў, што не думаў, што расійская спецаперацыя "зацягнецца такім чынам"."Але я не настолькі пагружаны ў гэтую праблему, каб сказаць, па плане ў іх там ідзе, у расіян, як яны гавораць, ці як я гэта адчуваю. Я яшчэ раз гэта падкрэсліваю: я гэта адчуваю так, што аперацыя гэтая зацягнулася", - падзяліўся ён.Беларусь нікому не пагражаеПрэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь у сваю чаргу нікому не пагражае і рабіць гэта не збіраецца."Больш за тое, ды і пагражаць мы не можам: мы ведаем, хто нам супрацьстаіць", - падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што развязваць канфлікт на Захадзе абсалютна не ў інтарэсах беларускай дзяржавы.Аб прымяненні ядзернай зброіБеларускі прэзідэнт лічыць абсалютна недапушчальным ужыванне ядзернай зброі, нават калі ваенныя дзеянні ва Украіне зацягнуцца."Прымяненне ядзернай зброі недапушчальна, яшчэ і таму, што гэта побач з намі. Не зусім тут, але не за акіянам, як Злучаныя Штаты", - адназначна падкрэсліў ён.А ці можа Расія гэта зрабіць ці не, прэзыдэнт Беларусі параіў спытаць у кіраўніцтва менавіта гэтай краіны.Інтэрв'ю замежным СМІУ чацвер беларускі лідэр даў інтэрв'ю віцэ-прэзідэнту Associated Press Іану Філіпсу, які працуе ў агенцтве з 1994 года. Ён быў уласным карэспандэнтам у Бразіліі, Францыі, Вялікабрытаніі, а таксама ўзначальваў Усходне-Еўрапейскае бюро і бюро Блізкага Усходу, Афганістана і Пакістана.Гутарка беларускага прэзідэнта з прадстаўніком агенцтва Associated press працягнулася паўтары гадзіны. Лукашэнка расказаў і аб раптоўнай праверцы ўзброеных сіл краіны і падзяліўся сваімі думкамі аб ваеннай спецаперацыі ва Украіне. Прэзідэнт таксама паразважаў, ці можа сёння ў канфлікце Расіі і Украіны спрацаваць дыпламатыя і выказаў сваё меркаванне аб украінскім прэзідэнце Зяленскім.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
украіна
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/05/1062472843_77:0:1096:764_1920x0_80_0_0_7decb251bad12a4f754df332a3f37bc1.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, вайна, украіна, расія
аляксандр лукашэнка, інтэрв'ю, вайна, украіна, расія
Лукашэнка: Беларусь робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было
12:30 05.05.2022 (абноўлена: 15:05 01.07.2022) Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер даў інтэрв'ю Associated Press - аднаму з найбуйнейшых міжнародных інфармацыйных агенцтваў.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Беларусь рабіла і робіць усё, каб вайны паміж Украінай і Расіяй не было, аб гэтым заявіў беларускі прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
"Мы катэгарычна не прымаем ніякай вайны. Мы рабілі і робім зараз усё для таго, каб гэтай вайны не было", - сказаў ён у інтэрв'ю Associated Press, словы прэзідэнта прыводзіць яго прэс-служба.
Беларускі лідэр таксама нагадаў, што менавіта дзякуючы намаганням Беларусі пачаліся расійска-ўкраінскія перагаворы.
Ён таксама падкрэсліў, што ведае пазіцыю Расіі, і ў курсе таго, што расійскі бок прапануе Украіне.
"Але чаму Украіна, на тэрыторыі якой ідзе фактычна вайна, ваенныя дзеянні, гінуць людзі, не зацікаўлена ў гэтых перагаворах, яшчэ адно пытанне. Але адказ на гэта пытанне можна знайсці ў Вашынгтоне", - лічыць Лукашэнка.
Разам з тым, ён растлумачыў, што не думаў, што расійская спецаперацыя "зацягнецца такім чынам".
"Але я не настолькі пагружаны ў гэтую праблему, каб сказаць, па плане ў іх там ідзе, у расіян, як яны гавораць, ці як я гэта адчуваю. Я яшчэ раз гэта падкрэсліваю: я гэта адчуваю так, што аперацыя гэтая зацягнулася", - падзяліўся ён.
Беларусь нікому не пагражае
Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь у сваю чаргу нікому не пагражае і рабіць гэта не збіраецца.
"Больш за тое, ды і пагражаць мы не можам: мы ведаем, хто нам супрацьстаіць", - падкрэсліў ён. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што развязваць канфлікт на Захадзе абсалютна не ў інтарэсах беларускай дзяржавы.
Аб прымяненні ядзернай зброі
Беларускі прэзідэнт лічыць абсалютна недапушчальным ужыванне ядзернай зброі, нават калі ваенныя дзеянні ва Украіне зацягнуцца.
"Прымяненне ядзернай зброі недапушчальна, яшчэ і таму, што гэта побач з намі. Не зусім тут, але не за акіянам, як Злучаныя Штаты", - адназначна падкрэсліў ён.
А ці можа Расія гэта зрабіць ці не, прэзыдэнт Беларусі параіў спытаць у кіраўніцтва менавіта гэтай краіны.
У чацвер беларускі лідэр даў інтэрв'ю віцэ-прэзідэнту Associated Press Іану Філіпсу, які працуе ў агенцтве з 1994 года. Ён быў уласным карэспандэнтам у Бразіліі, Францыі, Вялікабрытаніі, а таксама ўзначальваў Усходне-Еўрапейскае бюро і бюро Блізкага Усходу, Афганістана і Пакістана.
Гутарка беларускага прэзідэнта з прадстаўніком агенцтва Associated press працягнулася паўтары гадзіны. Лукашэнка расказаў і аб раптоўнай праверцы ўзброеных сіл краіны і падзяліўся сваімі думкамі аб ваеннай спецаперацыі ва Украіне. Прэзідэнт таксама паразважаў, ці можа сёння ў канфлікце Расіі і Украіны спрацаваць дыпламатыя і выказаў сваё меркаванне аб украінскім прэзідэнце Зяленскім.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка:
перамоваў па Украіне без Беларусі быць не можа
Беларусь была б выдатным
месцам для перамоваў РФ і Украіны - Пяскоў
Лукашэнка расказаў
пра вайну з Украінай, пускі ракет і перамовы