https://bel.sputnik.by/20220505/pra-s-kazhu-prosta--lob-lukashenka-raspav-pra-adnosny-z-putsnym-1062478925.html
"Пра ўсё кажу проста ў лоб": Лукашэнка распавёў пра адносіны з Пуціным
"Пра ўсё кажу проста ў лоб": Лукашэнка распавёў пра адносіны з Пуціным
Sputnik Беларусь
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў яго з Пуціным самыя лепшыя адносіны, якія могуць быць паміж кіраўнікамі дзвюх незалежных дзяржаў. 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T15:44+0300
2022-05-05T15:44+0300
2022-05-05T15:44+0300
аляксандр лукашэнка
уладзімір пуцін
адносіны
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749191_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_76849991040db5b769ce543995504c37.jpg
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў яго склаліся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным вельмі адкрытыя і сяброўскія адносіны."Я сумняваюся, што ва Уладзіміра Пуціна ёсць больш цесныя, адкрытыя і сяброўскія адносіны з кім-небудзь з сусветных лідараў, чым з прэзідэнтам Беларусі", - падзяліўся ён у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press.Прэзідэнт Беларусі таксама паспрабаваў ахарактарызаваць стыль сваіх зносін з кіраўніком расійскай дзяржавы. Ён расказаў, што пра ўсё гаворыць Уладзіміру Пуціну "прама, у лоб, як старэйшаму брату". Зразумела, у гэтых зносінах, паводле слоў Лукашэнкі, няма месца нахабству ці хамству."У нас вельмі дастойныя, сумленныя і адкрытыя адносіны, асабліва цяпер", - дадаў ён.Абсалютна ўнікальныя адносіныРаней аб адносінах лідэраў Беларусі і Расіі выказваўся і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён назваў іх унікальнымі, хаця прызнаў, што часта Пуцін і Лукашэнка размаўляюць адзін з адным у жорсткай форме.Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў разумеюць сутнасць таго, што адбываецца ў краінах і вакол нас, "як ніхто іншы".У чацвер беларускі лідэр даў інтэрв'ю віцэ-прэзідэнту Associated Press Іану Філіпсу.Гутарка беларускага прэзідэнта з прадстаўніком агенцтва працягнулася паўтары гадзіны. Акрамя сваіх адносін з Пуціным, Лукашэнка расказаў аб раптоўнай праверцы ўзброеных сіл краіны і падзяліўся сваімі думкамі аб ваеннай спецаперацыі ва Украіне. Прэзідэнт таксама паразважаў, ці можа сёння ў канфлікце Расіі і Украіны спрацаваць дыпламатыя і выказаў сваё меркаванне аб украінскім прэзідэнце Зяленскім.Беларускі лідэр таксама адказаў на пытанне, ці магчыма прымяненне ядзернай зброі і дзе чырвоныя лініі. Акрамя таго, размова ішла аб эканоміцы і санкцыях, а таксама аб сітуацыі ўнутры краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749191_166:0:1066:675_1920x0_80_0_0_fffb77f083e5c6c56114c87f67bf563d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, адносіны
аляксандр лукашэнка, уладзімір пуцін, адносіны
"Пра ўсё кажу проста ў лоб": Лукашэнка распавёў пра адносіны з Пуціным
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў яго з Пуціным самыя лепшыя адносіны, якія могуць быць паміж кіраўнікамі дзвюх незалежных дзяржаў.
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Беларускі лідэр Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што ў яго склаліся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным вельмі адкрытыя і сяброўскія адносіны.
"Я сумняваюся, што ва Уладзіміра Пуціна ёсць больш цесныя, адкрытыя і сяброўскія адносіны з кім-небудзь з сусветных лідараў, чым з прэзідэнтам Беларусі", - падзяліўся ён у інтэрв'ю інфармацыйнаму агенцтву Associated Press.
Прэзідэнт Беларусі таксама паспрабаваў ахарактарызаваць стыль сваіх зносін з кіраўніком расійскай дзяржавы. Ён расказаў, што пра ўсё гаворыць Уладзіміру Пуціну "прама, у лоб, як старэйшаму брату". Зразумела, у гэтых зносінах, паводле слоў Лукашэнкі, няма месца нахабству ці хамству.
"У нас вельмі дастойныя, сумленныя і адкрытыя адносіны, асабліва цяпер", - дадаў ён.
Абсалютна ўнікальныя адносіны
Раней аб адносінах лідэраў Беларусі і Расіі выказваўся і прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён назваў іх унікальнымі, хаця прызнаў, што часта Пуцін і Лукашэнка размаўляюць адзін з адным у жорсткай форме.
Паводле яго слоў, кіраўнікі дзяржаў разумеюць сутнасць таго, што адбываецца ў краінах і вакол нас, "як ніхто іншы".
У чацвер беларускі лідэр даў інтэрв'ю віцэ-прэзідэнту Associated Press Іану Філіпсу.
Гутарка беларускага прэзідэнта з прадстаўніком агенцтва працягнулася паўтары гадзіны. Акрамя сваіх адносін з Пуціным, Лукашэнка расказаў аб раптоўнай праверцы ўзброеных сіл краіны і падзяліўся сваімі думкамі аб ваеннай спецаперацыі ва Украіне. Прэзідэнт таксама паразважаў, ці можа сёння ў канфлікце Расіі і Украіны спрацаваць дыпламатыя і выказаў сваё меркаванне аб украінскім прэзідэнце Зяленскім.
Беларускі лідэр таксама адказаў на пытанне, ці магчыма прымяненне ядзернай зброі і дзе чырвоныя лініі. Акрамя таго, размова ішла аб эканоміцы і санкцыях, а таксама аб сітуацыі ўнутры краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Абсалютна ўнікальныя: Пяскоў распавёў пра
адносіны Пуціна і ЛукашэнкіЛукашэнка:
перамоваў па Украіне без Беларусі быць не можа