https://bel.sputnik.by/20220505/real--lverpul-sustrenutstsa--lze-chempna-1062468657.html
"Рэал" і "Ліверпуль" сустрэнуцца ў Лізе чэмпіёнаў
"Рэал" і "Ліверпуль" сустрэнуцца ў Лізе чэмпіёнаў
Sputnik Беларусь
Выніковая сустрэча Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы. За званне чэмпіёнаў будуць змагацца футбалісты "Ліверпуля" і "Рэала". 05.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-05T11:15+0300
2022-05-05T11:15+0300
2022-05-05T11:15+0300
футбол
у свеце
ліга чэмпіёнаў
спорт
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/05/1062466916_0:3:2789:1572_1920x0_80_0_0_6585a2c2531636ac67981a53daf980c1.jpg
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Футбалісты мадрыдскага "Рэала" вырвалі ў англійскай каманды "Манчэстэр Сіці" пуцёўку ў фінал Лігі чэмпіёнаў.Першая палова гульні на "Санцьяга Бернабеу" прайшла на роўных: ніхто з гульцоў не здолеў вызначыцца голам. Пасля перапынку англічанам удалося завалодаць ініцыятывай, і ў выніку, на 71-й хвіліне матчу футбаліст Рыяд Марэз забіў мяч у вароты супернікаў.Аднак ім не ўдалося доўга ўтрымліваць гэтую перавагу, і ў канцы асноўнага часу матчу іспанскія футбалісты перахапілі ініцыятыву - літаральна, за дзве хвіліны Радрыга здолеў двойчы забіць мяч у вароты, перавёўшы лік гульні на сваю карысць (2:1).У пачатку дадатковага часу футбалісты "Рэала" працягнулі сваю атаку і зарабілі пенальці. Гэтым шанцам забіць скарыстаўся лепшы бамбардзір лігі Карым Бензема. Такім чынам лік стаў 3:1. Гэтую розніцу ў два мячы іспанскім гульцам удалося захаваць да канца сустрэчы.На мінулым тыдні ў Манчэсцеры англійская каманда атрымала перамогу над сапернікамі з Мадрыда з мінімальнай розніцай у ліку - 4:3. Што тычыцца іншага паўфіналу, то там футбалістам "Ліверпуля" ўдалося двойчы перайграць сваіх сапернікаў з "Вільярэала".Цяпер у фінальным паядынку Лігі чэмпіёнаў 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал".Мінулыя гады "Ліверпуль" шэсць разоў станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру, а яшчэ ў трох фіналах ён цярпеў паражэнне. "Рэал" з'яўляецца самым тытулаваным клубам Старога Свету - ён 13 разоў выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Акрамя таго, мадрыдская каманда тры разы ўступала ў вырашальных матчах Лігі Чэмпіёнаў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/05/1062466916_310:0:2789:1859_1920x0_80_0_0_195eed11413874099d8bf7814370bd3d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
футбол, у свеце, ліга чэмпіёнаў, спорт
футбол, у свеце, ліга чэмпіёнаў, спорт
"Рэал" і "Ліверпуль" сустрэнуцца ў Лізе чэмпіёнаў
Выніковая сустрэча Лігі чэмпіёнаў пройдзе 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы. За званне чэмпіёнаў будуць змагацца футбалісты "Ліверпуля" і "Рэала".
МІНСК, 5 мая - Sputnik. Футбалісты мадрыдскага "Рэала" вырвалі ў англійскай каманды "Манчэстэр Сіці" пуцёўку ў фінал Лігі чэмпіёнаў.
Першая палова гульні на "Санцьяга Бернабеу" прайшла на роўных: ніхто з гульцоў не здолеў вызначыцца голам. Пасля перапынку англічанам удалося завалодаць ініцыятывай, і ў выніку, на 71-й хвіліне матчу футбаліст Рыяд Марэз забіў мяч у вароты супернікаў.
Аднак ім не ўдалося доўга ўтрымліваць гэтую перавагу, і ў канцы асноўнага часу матчу іспанскія футбалісты перахапілі ініцыятыву - літаральна, за дзве хвіліны Радрыга здолеў двойчы забіць мяч у вароты, перавёўшы лік гульні на сваю карысць (2:1).
У пачатку дадатковага часу футбалісты "Рэала" працягнулі сваю атаку і зарабілі пенальці. Гэтым шанцам забіць скарыстаўся лепшы бамбардзір лігі Карым Бензема. Такім чынам лік стаў 3:1. Гэтую розніцу ў два мячы іспанскім гульцам удалося захаваць да канца сустрэчы.
На мінулым тыдні ў Манчэсцеры англійская каманда атрымала перамогу над сапернікамі з Мадрыда з мінімальнай розніцай у ліку - 4:3. Што тычыцца іншага паўфіналу, то там футбалістам "Ліверпуля" ўдалося двойчы перайграць сваіх сапернікаў з "Вільярэала".
Цяпер у фінальным паядынку Лігі чэмпіёнаў 28 мая на "Стад дэ Франс" у Парыжы сустрэнуцца "Ліверпуль" і "Рэал".
Мінулыя гады "Ліверпуль" шэсць разоў станавіўся пераможцам галоўнага кантынентальнага турніру, а яшчэ ў трох фіналах ён цярпеў паражэнне. "Рэал" з'яўляецца самым тытулаваным клубам Старога Свету - ён 13 разоў выйграваў Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў. Акрамя таго, мадрыдская каманда тры разы ўступала ў вырашальных матчах Лігі Чэмпіёнаў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь "Чэлсі" праз дзевяць гадоў
выйграў Лігу чэмпіёнаў