https://bel.sputnik.by/20220506/mnzdaroya-paabyatsala-nzkya-tseny-na-platnyya-paslug--dzyarzhklnkakh-1062503948.html
Мінздароўя паабяцала нізкія цэны на платныя паслугі ў дзяржклініках
Мінздароўя паабяцала нізкія цэны на платныя паслугі ў дзяржклініках
Sputnik Беларусь
У некалькіх мінскіх буйных лякарнях і РНПЦ вырашана дадаць магчымасць атрымання платных паслуг у выхадныя і святочныя дні. 06.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-06T17:47+0300
2022-05-06T17:47+0300
2022-05-06T17:47+0300
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь
цэны
паслуга
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104154/14/1041541414_0:317:3077:2047_1920x0_80_0_0_dcd034cbfdee6f533635a31987060a16.jpg
МІНСК, 6 мая - Sputnik. Платныя паслугі ў дзяржаўных клініках абыдуцца ў 2-2,5 разы танней, чым у прыватных, пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляе прэс-служба ведамства.Нагадаем, правесці эксперымент на базе некалькіх сталічных бальніц і РНПЦ вырашылі напрыканцы красавіка. Пацыентам будзе прапанавана магчымасць атрымаць платныя паслугі ў выхадныя і святочныя дні (раней так было можна толькі ў паліклініках).Праз год падвядуць вынікі і паглядзяць, ці апраўдала сябе новаўвядзенне."Безумоўна, мы будзем глядзець за цэнамі. Цэны, адназначна, будуць у 2-2,5 разы ніжэйшыя, чым у прыватным сектары, з майго пункту гледжання", - заявіў Дзмітрый Піневіч.Варта адзначыць, што наведванне лекараў па платным запісе ў дзяржпаліклініках заўсёды было танней, чым прыватных медцэнтрах, прычым істотна, а часам нават у 3-4 разы (пачынаючы ад прыёму спецыялістаў і заканчваючы правядзеннем МРТ, УГД, заборм аналізаў і іншымі відамі медыцынскіх паслуг).Ад эксперыменту чакаюць не толькі дадатковых выгод для пацыентаў, але і дадатковага прыбытку для ўстаноў аховы здароўя. "Безумоўна, мы зацікаўлены ў тым, каб нашы медыцынскія работнікі атрымалі дадатковую заработную плату менавіта ў тых установах, дзе яны працуюць на пастаяннай аснове", - дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.Эксперымент з платнымі паслугамі стартаваў з 1 мая. У пералік увайшлі 18 бальніц і РНПЦ. Тут будуць прымаць пацыентаў на платнай аснове ў святы і выхадныя дні. Беларусы змогуць атрымаць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, акрамя медпаслуг, што аказваюцца дзецям, і па трансплантацыі органаў і тканак.>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104154/14/1041541414_0:0:2729:2047_1920x0_80_0_0_07a51039e25413cce754661b27b98bf5.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, цэны, паслуга
міністэрства аховы здароўя рэспублікі беларусь, цэны, паслуга
Мінздароўя паабяцала нізкія цэны на платныя паслугі ў дзяржклініках
У некалькіх мінскіх буйных лякарнях і РНПЦ вырашана дадаць магчымасць атрымання платных паслуг у выхадныя і святочныя дні.
МІНСК, 6 мая - Sputnik. Платныя паслугі ў дзяржаўных клініках абыдуцца ў 2-2,5 разы танней, чым у прыватных, пра гэта заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляе прэс-служба ведамства.
Нагадаем, правесці эксперымент на базе некалькіх сталічных бальніц і РНПЦ вырашылі напрыканцы красавіка. Пацыентам будзе прапанавана магчымасць атрымаць платныя паслугі ў выхадныя і святочныя дні (раней так было можна толькі ў паліклініках).
Праз год падвядуць вынікі і паглядзяць, ці апраўдала сябе новаўвядзенне.
"Безумоўна, мы будзем глядзець за цэнамі. Цэны, адназначна, будуць у 2-2,5 разы ніжэйшыя, чым у прыватным сектары, з майго пункту гледжання", - заявіў Дзмітрый Піневіч.
Варта адзначыць, што наведванне лекараў па платным запісе ў дзяржпаліклініках заўсёды было танней, чым прыватных медцэнтрах, прычым істотна, а часам нават у 3-4 разы (пачынаючы ад прыёму спецыялістаў і заканчваючы правядзеннем МРТ, УГД, заборм аналізаў і іншымі відамі медыцынскіх паслуг).
Ад эксперыменту чакаюць не толькі дадатковых выгод для пацыентаў, але і дадатковага прыбытку для ўстаноў аховы здароўя. "Безумоўна, мы зацікаўлены ў тым, каб нашы медыцынскія работнікі атрымалі дадатковую заработную плату менавіта ў тых установах, дзе яны працуюць на пастаяннай аснове", - дадаў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.
Эксперымент з платнымі паслугамі стартаваў з 1 мая. У пералік увайшлі 18 бальніц і РНПЦ. Тут будуць прымаць пацыентаў на платнай аснове ў святы і выхадныя дні. Беларусы змогуць атрымаць платныя медыцынскія паслугі, якія адносяцца да планавай першаснай, спецыялізаванай, высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі, акрамя медпаслуг, што аказваюцца дзецям, і па трансплантацыі органаў і тканак.
>>> Жадаеце яшчэ больш актуальных і цікавых навін - падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь КДК заклікаў аптавікоў
знізіць кошты на лекі - ці прымуць меры
Міністэрства аховы здароўя:
перабояў з пастаўкамі лекаў і медабсталявання няма