Грузаабарот дасягнуў дна: Клайпедскі порт практычна пазбавіўся транзіту

© Sputnik / Андрей Александров / Перайсці ў медыябанкКлайпедскі марскі порт
Клайпедскі марскі порт - Sputnik Беларусь, 1920, 08.05.2022
Падпісацца
Пасля ўвядзення Літвой санкцый у дачыненні да Расіі і Беларусі тавараабарот марской гавані працягвае знікаць ад месяца да месяца.
МІНСК, 8 мая – Sputnik. Апошнія месяцы грузаабарот праз порт у Клайпедзе значна знізіўся: толькі за апошні квартал – мінус 14%. Пра тое, што адбываецца на рынку грузаперавозак у Літве, расказвае інфармацыйнае агенцтва BALTNEWS.
Як расказаў кіраўнік Літоўскай асацыяцыі стывідорных кампаній Вайдотаса Шылейка, тое, што адбываецца ў сферы абарачэння грузаў у апошнія чатыры месяцы, насцярожвае.

"Апрацоўка (грузаў - Sputnik) мае тэндэнцыю да зніжэння з кожным месяцам. Мінус 20% было зафіксавана ў сакавіку. У красавіку знізілася яшчэ на 23%. Пакуль падзенне грузаабароту ў порце не дасягнула дна, мы адчуваем вялікую нявызначанасць", - прыводзіць дадзеныя Шылейка.

Эксперты ўпэўнены, што "дно" яшчэ не дасягнута.
Больш за ўсё пацярпела перавозка сыпучых грузаў: у параўнанні з красавіком мінулага года зніжэнне склала 73%.
Нагадаем, што 1 лютага Літва анулявала дагавор аб транзіце беларускіх угнаенняў з-за санкцый ЗША. Ён дазваляў перавозіць 11 млн тон прадукцыі ў год, большая частка перапраўлялася праз порт у Клайпедзе.

Скандальная гісторыя з транзітам калію

Нагадаем, у жніўні мінулага года ЗША увялі супраць "Беларуськалія" санкцыі, афіцыйна яны пачалі дзейнічаць ў снежні. Аднак нават пасля гэтага транзіт беларускіх удабрэнняў у порт Клайпеды не спыніўся, што выклікала скандал. У адстаўку пайшоў кіраўнік ЛЧ Мантас Бартушка.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што сітуацыя вакол "Беларуськалія" нанесла вялікую шкоду рэпутацыі дзяржавы. Пасля гэтага літоўскі ўрад заявіў, што скасоўвае кантракт на перавозку беларускага калію з 1 лютага, ЛЧ афіцыйна апавясціла аб гэтым "Беларуськалій". Ва ўрадзе Літвы прызналі дамову з беларускім прадпрыемствам пагрозай для нацыянальнай бяспекі. На думку экспертаў, эканоміцы гэтай балтыйскай краіны можа пагражаць урон ад 1 мільярда еўра.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Літва можа даскакацца – Лукашэнка
Порт у Клайпедзе прыдумаў, як пакрыць страты ад санкцый супраць Беларусі
Мінск паставіў Вільнюсу нафтавы гамбіт
Klaipedos nafta, якая засталася без беларускіх грузаў, чакае складаны час
Беларуская нафтавая кампанія прыпыняе экспарт праз Клайпеду
Стужка навiн
0