https://bel.sputnik.by/20220508/u-vtsebsku-adznachyl-dzen-stsyaga--gerba-belarus--vdea-1062539417.html
У Віцебску адзначылі дзень сцяга і герба Беларусі – відэа
У Віцебску адзначылі дзень сцяга і герба Беларусі – відэа
Sputnik Беларусь
Дзень сцяга і герба Беларусі сёлета прыпаў на 8 мая, у Віцебску ўрачыстасці з гэтай нагоды прымеркавалі да святкавання Дня Перамогі. Наколькі ўрачыстым... 08.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-08T15:38+0300
2022-05-08T15:38+0300
2022-05-08T15:38+0300
відэа
дзень перамогі
дзень дзяржаўнага герба і флага
віцебск
беларусь
відэа
грамадства
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/08/1062537990_0:0:1920:1080_1920x0_80_0_0_58cd44b0736692bfb81b7d5d1d7b1233.jpg
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага адзначылі ў Віцебску, перадае карэспандэнт Sputnik.Ён падкрэсліў, што ў розны час "знакі нашай краіны" былі рознымі, але заўсёды служылі аднаму – згуртаванню беларускага народа, які стагоддзямі ішоў да свабоды, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага заняволення.>>> VR-рэканструкцыя і фотавыстава: Sputnik зноў запусціў спецпраекты ў Брэсцкай крэпасціБялевіч адзначыў, што напярэдадні Дня Перамогі з асаблівай падзякай успамінаюць тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне беларускай зямлі, так і не ўбачыўшы ўзнятага над Рэйхстагам флага перамогі."У 50-я гады я служыў на Балтыйскім флоце, калі падчас вялікіх свят над караблямі развіваліся сцягі саюзных рэспублік, мы, беларусы, заўсёды знаходзілі свой родны сцяг, які і тады быў такой жа расфарбоўкі, як і зараз", – падзяліўся ўспамінамі ветэран дзяржаўнай службы, уладальнік ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў "Знак Пашаны" Пётр Сусалка.>>> Лукашэнка распавёў, чаму лічыць непрымальнымі бчб-сцяг і герб "Пагоня"Ён пажадаў добрых перамог пад "нашым сцягам і нашым беларускім гербам".Герб і сцяг – галоўныя сімвалы незалежнасці, "якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа", лічыць студэнтка ВДУ імя Пятра Машэрава Анастасія, якая таксама прыйшла на мерапрыемства. Паводле яе слоў, дзяржаўныя сімвалы падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян, таму іх трэба несці і захоўваць з гонарам.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
віцебск
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/08/1062537990_300:0:1740:1080_1920x0_80_0_0_eb213a57774fbfbb3a535c4fdd2507e2.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
дзень перамогі, дзень дзяржаўнага герба і флага, віцебск, беларусь, відэа, грамадства, видео
дзень перамогі, дзень дзяржаўнага герба і флага, віцебск, беларусь, відэа, грамадства, видео
У Віцебску адзначылі дзень сцяга і герба Беларусі – відэа
Дзень сцяга і герба Беларусі сёлета прыпаў на 8 мая, у Віцебску ўрачыстасці з гэтай нагоды прымеркавалі да святкавання Дня Перамогі. Наколькі ўрачыстым атрымалася мерапрыемства, глядзіце на відэа.
Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага адзначылі ў Віцебску, перадае карэспандэнт Sputnik.
"Сцяг і герб з’яўляюцца галоўнымі атрыбутамі нашай дзяржаўнасці, увасабленнем нацыянальнай ідэі Беларусі. Яны служаць крыніцамі фарміравання патрыятызму, глыбокай павагі да мовы, культуры і традыцый нашага народа", - заявіў на мерапрыемстве старшыня Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў Уладзімір Бялевіч.
Ён падкрэсліў, што ў розны час "знакі нашай краіны" былі рознымі, але заўсёды служылі аднаму – згуртаванню беларускага народа, які стагоддзямі ішоў да свабоды, абараняючы сябе і родную зямлю ад фізічнага і духоўнага заняволення.
Бялевіч адзначыў, што напярэдадні Дня Перамогі з асаблівай падзякай успамінаюць тых, хто аддаў сваё жыццё за вызваленне беларускай зямлі, так і не ўбачыўшы ўзнятага над Рэйхстагам флага перамогі.
"У 50-я гады я служыў на Балтыйскім флоце, калі падчас вялікіх свят над караблямі развіваліся сцягі саюзных рэспублік, мы, беларусы, заўсёды знаходзілі свой родны сцяг, які і тады быў такой жа расфарбоўкі, як і зараз", – падзяліўся ўспамінамі ветэран дзяржаўнай службы, уладальнік ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, двух ордэнаў "Знак Пашаны" Пётр Сусалка.
Ён пажадаў добрых перамог пад "нашым сцягам і нашым беларускім гербам".
Герб і сцяг – галоўныя сімвалы незалежнасці, "якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа", лічыць студэнтка ВДУ імя Пятра Машэрава Анастасія, якая таксама прыйшла на мерапрыемства. Паводле яе слоў, дзяржаўныя сімвалы падкрэсліваюць нацыянальны дух і годнасць беларускіх грамадзян, таму іх трэба несці і захоўваць з гонарам.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь