https://bel.sputnik.by/20220514/belarusk-ekspart-u-pershym-kvartale-2022-goda-s-zh-tak-vyras-1062702908.html
Беларускі экспарт у першым квартале 2022 года ўсё ж такі вырас
Беларускі экспарт у першым квартале 2022 года ўсё ж такі вырас
Sputnik Беларусь
Многія чакалі падзення аб’ёму экспарту беларускіх тавараў і паслуг у 2022 годзе, аднак статыстыка за першы квартал паказала, што аб’ёмы экспарту выраслі на... 14.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-14T15:33+0300
2022-05-14T15:33+0300
2022-05-14T15:33+0300
экспарт
тавар
тавараабарот
паслуга
статыстыка
эканоміка
нацбанк рб
беларусь
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103079/65/1030796505_0:160:3077:1890_1920x0_80_0_0_10083157f0db85d2598dc6fad09727d7.jpg
МІНСК, 14 мая – Sputnik. За першыя тры месяцы гэтага года наша краіна прадала за мяжу тавараў і паслуг на 10 824 млн долараў ЗША (для параўнання – экспарт беларускіх тавараў і паслуг у 2021 годзе за гэты ж перыяд склаў 10 332,6 млн долараў), такая інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.Паводле даных ведамства, у студзені-лютым гэтага года рост аб’ёмаў экспарту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 19,7%.Пры гэтым нельга сказаць, што аб’ёмы экспарту моцна знізіліся ў сакавіку. У студзені-лютым 2022 года Беларусь экспартавала тавараў і паслуг на 7 730,4 млн долараў. У сакавіку, нягледзячы на ўвядзенне санкцый, беларускія прадпрыемствы паставілі за мяжу прадукцыі на 3 093,6 млн долараў.Імпарт тавараў у Беларусь за першы квартал таксама вырас, але яго паказчыкі ў сакавіку замарудзіліся больш рэзка, чым у экспарту. Па даных за студзень-люты, прыведзеных на сайце Нацбанка, быў рост імпарту на 23,1%, а па выніках квартала імпарт вырас усяго на 3,3% у параўнанні з першым кварталам 2021.У першым квартале 2022 года сума экспарту перавысіла імпарт на 989,5 млн долараў.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/103079/65/1030796505_172:0:2903:2048_1920x0_80_0_0_d8f743565fbd9cd215d842ad8ba61313.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
экспарт, тавар, тавараабарот, паслуга, статыстыка, эканоміка, нацбанк рб, беларусь
экспарт, тавар, тавараабарот, паслуга, статыстыка, эканоміка, нацбанк рб, беларусь
Беларускі экспарт у першым квартале 2022 года ўсё ж такі вырас
Многія чакалі падзення аб’ёму экспарту беларускіх тавараў і паслуг у 2022 годзе, аднак статыстыка за першы квартал паказала, што аб’ёмы экспарту выраслі на 4,8% у параўнанні з першым кварталам мінулага года.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. За першыя тры месяцы гэтага года наша краіна прадала за мяжу тавараў і паслуг на 10 824 млн долараў ЗША (для параўнання – экспарт беларускіх тавараў і паслуг у 2021 годзе за гэты ж перыяд склаў 10 332,6 млн долараў), такая інфармацыя размешчана на сайце Нацбанка.
Паводле даных ведамства, у студзені-лютым гэтага года рост аб’ёмаў экспарту ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года склаў 19,7%.
Пры гэтым нельга сказаць, што аб’ёмы экспарту моцна знізіліся ў сакавіку. У студзені-лютым 2022 года Беларусь экспартавала тавараў і паслуг на 7 730,4 млн долараў. У сакавіку, нягледзячы на ўвядзенне санкцый, беларускія прадпрыемствы паставілі за мяжу прадукцыі на 3 093,6 млн долараў.
Імпарт тавараў у Беларусь за першы квартал таксама вырас, але яго паказчыкі ў сакавіку замарудзіліся больш рэзка, чым у экспарту. Па даных за студзень-люты, прыведзеных на сайце Нацбанка, быў рост імпарту на 23,1%, а па выніках квартала імпарт вырас усяго на 3,3% у параўнанні з першым кварталам 2021.
У першым квартале 2022 года сума экспарту перавысіла імпарт на 989,5 млн долараў.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Вываз асобных відаў паперы часова забаронены з Беларусі
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю
кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў