https://bel.sputnik.by/20220513/tavaraabarot-pamzh-belarussyu--ukranay-za-sakavk-skla-usyago-1483-mln-1062679817.html
Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай за сакавік склаў усяго $14,83 млн
Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай за сакавік склаў усяго $14,83 млн
Sputnik Беларусь
Гандаль паміж Беларуссю і Украінай прыпыніўся на фоне расійскай спецаперацыі, гэта днямі пацвердзіў і міністр эканомікі Беларусі, аднак дадзеныя Белстата... 13.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-13T15:16+0300
2022-05-13T15:16+0300
2022-05-13T15:16+0300
тавараабарот
беларусь
украіна
эканоміка
у свеце
гандаль
белстат
спецаперацыя
данбас
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291625_0:156:3000:1844_1920x0_80_0_0_290c2c0b4964887b41285c949353bbff.jpg
МІНСК, 13 мая – Sputnik. У сакавіку Беларусь паставіла на рынак Украіны прадукцыі на 10,393 мільёна долараў, гэта на 97,2% менш, чым было прададзена за сакавік 2021 года, сведчаць звесткі Белстата.З Украіны ў сакавіку было імпартавана ў Беларусь тавараў на 4,437 мільёна долараў. У параўнанні з паказчыкам імпарту ў сакавіку мінулага года сёлетні скараціўся на 96,42%.Тавараабарот паміж дзвюма краінамі за гэты месяц склаў усяго толькі 14,83 мільёна долараў і скараціўся амаль на 97%.Сярод асноўных экспартных пазіцый – беларуская малочная і мясная прадукцыя, алкагольныя напіткі, цукар, шакалад, дзіцячае харчаванне, бытавая хімія і многае іншае. У сакавіцкі імпарт з Украіны ўвайшлі зерне і алейныя, садавіна, агародніна, арэхі, а таксама некаторыя запчасткі для машын.Магчыма, гэта гандлёвыя аперацыі, якія былі праведзены раней, бо з пачатку спецыяльнай аперацыі Расіі на Данбасе пастаўкі сапраўды былі прыпынены, а пункты пропуску на мяжы былі зачынены.У чацвер, 12 мая, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пацвердзіў журналістам, што ў Беларусі поўнасцю прыпыніўся гандаль з Украінай. У мінулым годзе, паводле яго інфармацыі, доля беларускага экспарту ў гэтую краіну складала 11%.Што да вынікаў першага квартала, то паводле звестак Белстата, Украіна прадала Беларусі тавараў на 230,282 мільёна долараў (зніжэнне на 26,4%), а закупіла ў беларускіх вытворцаў прадукцыі на 997,955 мільёнаў долараў і, нягледзячы на вынікі сакавіка, экспарт Беларусі ў гэтую краіну, павялічыўся на 5,9%.Па выніках студзеня-лютага гэтага года Украіна была ў ліку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі і займала другую пазіцыю пасля Расіі. На долю Украіны прыпадала 9,6% ад усяго аб'ёму тавараабароту.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
украіна
данбас
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/02/0b/1060291625_167:0:2834:2000_1920x0_80_0_0_ae62b28f7479e7e068be5162c19afa64.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
тавараабарот, беларусь, украіна, эканоміка, у свеце, гандаль, белстат, спецаперацыя, данбас
тавараабарот, беларусь, украіна, эканоміка, у свеце, гандаль, белстат, спецаперацыя, данбас
Тавараабарот паміж Беларуссю і Украінай за сакавік склаў усяго $14,83 млн
Гандаль паміж Беларуссю і Украінай прыпыніўся на фоне расійскай спецаперацыі, гэта днямі пацвердзіў і міністр эканомікі Беларусі, аднак дадзеныя Белстата гавораць, што гандлёвыя адносіны паміж краінамі ўсё працягваюцца.
МІНСК, 13 мая – Sputnik. У сакавіку Беларусь паставіла на рынак Украіны прадукцыі на 10,393 мільёна долараў, гэта на 97,2% менш, чым было прададзена за сакавік 2021 года, сведчаць звесткі Белстата.
З Украіны ў сакавіку было імпартавана ў Беларусь тавараў на 4,437 мільёна долараў. У параўнанні з паказчыкам імпарту ў сакавіку мінулага года сёлетні скараціўся на 96,42%.
Тавараабарот паміж дзвюма краінамі за гэты месяц склаў усяго толькі 14,83 мільёна долараў і скараціўся амаль на 97%.
Сярод асноўных экспартных пазіцый – беларуская малочная і мясная прадукцыя, алкагольныя напіткі, цукар, шакалад, дзіцячае харчаванне, бытавая хімія і многае іншае. У сакавіцкі імпарт з Украіны ўвайшлі зерне і алейныя, садавіна, агародніна, арэхі, а таксама некаторыя запчасткі для машын.
Магчыма, гэта гандлёвыя аперацыі, якія былі праведзены раней, бо з пачатку спецыяльнай аперацыі Расіі на Данбасе пастаўкі сапраўды былі прыпынены, а пункты пропуску на мяжы былі зачынены.
У чацвер, 12 мая, міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў пацвердзіў журналістам, што ў Беларусі поўнасцю прыпыніўся гандаль з Украінай. У мінулым годзе, паводле яго інфармацыі, доля беларускага экспарту ў гэтую краіну складала 11%.
Што да вынікаў першага квартала, то паводле звестак Белстата, Украіна прадала Беларусі тавараў на 230,282 мільёна долараў (зніжэнне на 26,4%), а закупіла ў беларускіх вытворцаў прадукцыі на 997,955 мільёнаў долараў і, нягледзячы на вынікі сакавіка, экспарт Беларусі ў гэтую краіну, павялічыўся на 5,9%.
Па выніках студзеня-лютага гэтага года Украіна была ў ліку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі і займала другую пазіцыю пасля Расіі. На долю Украіны прыпадала 9,6% ад усяго аб'ёму тавараабароту.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Хабараўскі край
з'яўляецца важным гандлёвым партнёрам Беларусі – Галоўчанка
Тавараабарот паміж РФ і Беларуссю
кампенсуе экспартныя страты – Грызлоў