Флаги России и Беларуси - Sputnik Беларусь, 1920
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Як сёння развіваецца Саюзная дзяржава? Якія рашэнні прымаюцца для паляпшэння жыцця грамадзян Беларусі і Расіі? Апошнія навіны аб супрацоўніцтве Мінска і Масквы чытайце ў матэрыялах Sputnik.

"Роскосмос" расказаў аб беларускім касманаўце і супрацоўніцтве з Мінскам

© РоскосмосМКС
МКС - Sputnik Беларусь, 1920, 14.05.2022
Падпісацца
Супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў касмічнай сферы актывізавалася пасля сустрэч двух прэзідэнтаў на касмадроме Усходні.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы космасу будзе развівацца па трох асноўных напрамках, аб гэтым заявіў кіраўнік "Роскосмосу" Дзмітрый Рагозін.
Першае – гэта падрыхтоўка беларускага касманаўта. Па словах Рагозіна, чакаецца, што спісак кандыдатаў ад беларускага боку паступіць ужо ў сярэдзіне чэрвеня. Цяпер яго падрыхтоўкай займаецца Акадэмія навук Беларусі.

"Далей ужо пачне працаваць цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў, нашы ўрачы, якія правядуць неабходны адсеў", – заявіў Рагозін у інтэрв’ю "Россия 24".

Другі напрамак – гэта стварэнне расійска-беларускай касмічнай сістэмы і трэці – удзел дзяржаўных будаўнічых кампаній з Беларусі ў будаўніцтве касмадрома Усходні.

Сустрэча на касмадроме

Рашэнне аб тым, што Расія і Беларусь будуць разам развіваць інфраструктуру ў касмічнай сферы, было прынята падчас наведвання расійскім і беларускім прэзідэнтамі касмадрома Усходні.
Уладзімір Пуцін даручыў "Роскосмосу" забяспечыць неабходную падрыхтоўку і палёт на расійскім касмічным караблі прадстаўніка Беларусі.
Гендырэктар "Роскосмосу" Дзмітрый Рагозін крыху пазней паведаміў, што Расійская Федэрацыя прыкладзе намаганні да таго, каб хутка падрыхтаваць беларускага касманаўта – палёт у касмічную прастору можа адбыцца ўжо восенню 2023 года.
Акрамя таго, пачаць працу на касмадроме Усходні павінны і беларускія будаўнікі. Прадугледжваецца, што гэта адбудзецца ўжо да канца бягучага года. Спачатку яны пачнуць "простыя" аб’екты – будуць узводзіць жыллё.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
"Наш Гагарын": у НАН расказалі аб задачах беларускага касманаўта на арбіце
Беларусь завершыць распрацоўку ўласнага спадарожніка да канца 2023 года
Касманаўтаў для палёту ў космас адабралі ў Беларусі
Палёт прадстаўніка Беларусі ў космас можа адбыцца ўжо восенню 2023 года
Космас, аўто і лазер: на старце тры новыя праграмы Саюзнай дзяржавы
Стужка навiн
0