https://bel.sputnik.by/20220514/sabalenka-praygrala-pershay-rakettsy-svetu-na-turnry--ryme-1062703991.html
Сабаленка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Рыме
Сабаленка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Рыме
Sputnik Беларусь
Беларуская спартсменка паспяхова прайшла ўсе стадыі турніру, але ў паўфінале ўступіла больш вопытнай тэнісістцы. 14.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-14T16:28+0300
2022-05-14T16:28+0300
2022-05-14T16:28+0300
арына сабаленка
спорт
тэніс
тэнісны турнір
рым
у свеце
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0e/1062701524_0:0:3072:1728_1920x0_80_0_0_ada399fed03ff1c2a84cda6597717738.jpg
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№8 у рэйтынгу WTA) у паўфінале прайграла першай ракетцы свету і выбыла з прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе Sрutnik.Да гэтага Сабаленка абыграла кітаянку Чжан Шуай (42), амерыканак Джэсіку Пегулу (11) і Аманду Анісімаву (32). У суботу яна сустрэлася з першай ракеткай свету, полькай Ігай Свёнтэк. Сустрэча прайшла дастаткова сумна для беларускі. Першая ракетка свету захапіла ініцыятыву і не пакінула ніводнага шансу на поспех.Сабаленка змагла адыграць толькі тры гейма і ўступіла – 2:6, 1:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 18 хвілін.Сабаленка знаходзілася ў топ-5 WTA з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым бягучага года яна займала другі радок рэйтынгу, але імкліва пачала здаваць пазіцыі. На гэты момант тэнісістка толькі на восьмым месцы.Яшчэ дзве беларускі – Аляксандра Сасновіч (50) і Вікторыя Азаранка (16) раней пакінулі турнір. Экс-першая ракетка свету адолела калумбійку Марыё Асорыя-Серана (58-я) і швейцарку Вікторыю Галубіч (56-я), але не змагла ў 1/8 фіналу спаборніцтваў справіцца з полькай Ігай Свёнтэк (1). Сасновіч выбыла ў 1/16 фіналу.Турнір у Рыме з прызавым фондам больш за 2,5 мільёна еўра завершыцца 15 мая.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
рым
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0e/1062701524_182:0:2913:2048_1920x0_80_0_0_a3dd5bad56bd1a650127ccba8775d6aa.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
арына сабаленка, спорт, тэніс, тэнісны турнір, рым, у свеце
арына сабаленка, спорт, тэніс, тэнісны турнір, рым, у свеце
Сабаленка прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Рыме
Беларуская спартсменка паспяхова прайшла ўсе стадыі турніру, але ў паўфінале ўступіла больш вопытнай тэнісістцы.
МІНСК, 14 мая – Sputnik. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№8 у рэйтынгу WTA) у паўфінале прайграла першай ракетцы свету і выбыла з прэстыжнага турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме, паведамляе Sрutnik.
Да гэтага Сабаленка абыграла кітаянку Чжан Шуай (42), амерыканак Джэсіку Пегулу (11) і Аманду Анісімаву (32). У суботу яна сустрэлася з першай ракеткай свету, полькай Ігай Свёнтэк. Сустрэча прайшла дастаткова сумна для беларускі. Першая ракетка свету захапіла ініцыятыву і не пакінула ніводнага шансу на поспех.
Сабаленка змагла адыграць толькі тры гейма і ўступіла – 2:6, 1:6. Матч доўжыўся 1 гадзіну 18 хвілін.
Сабаленка знаходзілася ў топ-5 WTA з 10 мая 2021 года. Яшчэ ў лютым бягучага года яна займала другі радок рэйтынгу, але імкліва пачала здаваць пазіцыі. На гэты момант тэнісістка толькі на восьмым месцы.
Яшчэ дзве беларускі – Аляксандра Сасновіч (50) і Вікторыя Азаранка (16) раней пакінулі турнір. Экс-першая ракетка свету адолела калумбійку Марыё Асорыя-Серана (58-я) і швейцарку Вікторыю Галубіч (56-я), але не змагла ў 1/8 фіналу спаборніцтваў справіцца з полькай Ігай Свёнтэк (1). Сасновіч выбыла ў 1/16 фіналу.
Турнір у Рыме з прызавым фондам больш за 2,5 мільёна еўра завершыцца 15 мая.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Сасновіч прайграла на тэнісным турніры ў Рыме
Сабаленка
ўпершыню за год пакіне топ-5 сусветнага рэйтынгу WTA