https://bel.sputnik.by/20220515/z-chatsvrtaga-mestsa-na-pershae-ukrana-peramagla-na-erabachann-1062713551.html
З чацвёртага месца на першае: Украіна перамагла на "Еўрабачанні"
З чацвёртага месца на першае: Украіна перамагла на "Еўрабачанні"
Sputnik Беларусь
Букмекеры першапачаткова прадказвалі перамогу ўкраінскаму калектыву. І хаця музычнае журы паставіла на першае месца іншага выканаўцу, галасаванне гледачоў... 15.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-15T11:56+0300
2022-05-15T11:56+0300
2022-05-15T12:26+0300
украіна
еўрабачанне
культура
палітыка
у свеце
італія
турын
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0f/1062711929_0:257:3073:1985_1920x0_80_0_0_37957be5857825e10136a58cc5817023.jpg
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Пераможцам музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2022" стаў украінскі гурт Kalush Orchestra з песняй Stefania, прысвечанай маці лідара групы і ўсім украінскім маці.Фінал конкурсу прайшоў у ноч з суботы на нядзелю ў італьянскім Турыне, прамую трансляцыю падвядзення вынікаў фестывалю вёў тэлеканал Rai1.Букмекеры першапачаткова прадказвалі перамогу ўкраінскаму калектыву, які выступіў на стыку хіп-хопа і фолка. І хаця музычнае журы паставіла на першае месца іншага выканаўцу, галасаванне гледачоў вывела ў лідары прадстаўнікоў Украіны.У суме па выніках галасавання гледачоў і журы калектыў з Украіны атрымаў 631 бал, у прадстаўніка Вялікабрытаніі Сэма Райдэра (менавіта яму аддавала першае месца журы), які заняў другое месца, – 466.Канкурэнцыю ўкраінскім музыкантам склалі выканаўцы з 25 краін.Палітычны заклік ці гуманістычны жэст?Пасля выканання кампазіцыі франтмэн групы па-англійску выступіў з заклікам аказаць падтрымку Украіне.Па правілах конкурсу палітычныя заклікі са сцэны забаронены.Арганізатары "Еўрабачання" пракаменціравалі сітуацыю наступным чынам: Еўрапейскі вяшчальны саюз ахарактарызаваў яго "хутчэй як гуманістычны жэст, чым як палітычны".Без Расіі і БеларусіНагадаем, Беларусь у міжнародным конкурсе сёлета не ўдзельнічала: Еўрапейскі вяшчальны саюз яшчэ ў маі мінулага года прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі, якая адказвае за арганізацыю беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні".А ў лютым Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што ў "Еўрабачанні" ў 2022 годзе не зможа ўдзельнічаць Расія. Рашэнне, як аб’яўлялася, прынята ў сувязі з "занепакоенасцю арганізацыі" наконт "беспрэцэдэнтнага крызісу ва Украіне".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
украіна
італія
турын
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/0f/1062711929_170:0:2901:2048_1920x0_80_0_0_7b2f77bc1a4dfccc5aceb7f9278f522b.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
украіна, еўрабачанне, культура, палітыка, у свеце, італія, турын
украіна, еўрабачанне, культура, палітыка, у свеце, італія, турын
З чацвёртага месца на першае: Украіна перамагла на "Еўрабачанні"
11:56 15.05.2022 (абноўлена: 12:26 15.05.2022) Букмекеры першапачаткова прадказвалі перамогу ўкраінскаму калектыву. І хаця музычнае журы паставіла на першае месца іншага выканаўцу, галасаванне гледачоў вывела ў лідары прадстаўнікоў Украіны.
МІНСК, 15 мая – Sputnik. Пераможцам музычнага конкурсу "Еўрабачанне-2022" стаў украінскі гурт Kalush Orchestra з песняй Stefania, прысвечанай маці лідара групы і ўсім украінскім маці.
Фінал конкурсу прайшоў у ноч з суботы на нядзелю ў італьянскім Турыне, прамую трансляцыю падвядзення вынікаў фестывалю вёў тэлеканал Rai1.
Букмекеры першапачаткова прадказвалі перамогу ўкраінскаму калектыву, які выступіў на стыку хіп-хопа і фолка. І хаця музычнае журы паставіла на першае месца іншага выканаўцу, галасаванне гледачоў вывела ў лідары прадстаўнікоў Украіны.
У суме па выніках галасавання гледачоў і журы калектыў з Украіны атрымаў 631 бал, у прадстаўніка Вялікабрытаніі Сэма Райдэра (менавіта яму аддавала першае месца журы), які заняў другое месца, – 466.
Канкурэнцыю ўкраінскім музыкантам склалі выканаўцы з 25 краін.
Палітычны заклік ці гуманістычны жэст?
Пасля выканання кампазіцыі франтмэн групы па-англійску выступіў з заклікам аказаць падтрымку Украіне.
Па правілах конкурсу палітычныя заклікі са сцэны забаронены.
Арганізатары "Еўрабачання" пракаменціравалі сітуацыю наступным чынам: Еўрапейскі вяшчальны саюз ахарактарызаваў яго "хутчэй як гуманістычны жэст, чым як палітычны".
Нагадаем, Беларусь у міжнародным конкурсе сёлета не ўдзельнічала: Еўрапейскі вяшчальны саюз яшчэ ў маі мінулага года прыпыніў членства Белтэлерадыёкампаніі, якая адказвае за арганізацыю беларускай дэлегацыі на "Еўрабачанні".
А ў лютым Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што ў "Еўрабачанні" ў 2022 годзе не зможа ўдзельнічаць Расія. Рашэнне, як аб’яўлялася, прынята ў сувязі з "занепакоенасцю арганізацыі" наконт "беспрэцэдэнтнага крызісу ва Украіне".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь