Военнослужащие реактивной артиллерийской батареи РСЗО БМ-21 Град  - Sputnik Беларусь, 1920
Ваенная спецаперацыя РФ у Данбасе
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб’явіў аб правядзенні ваеннай спецаперацыі ў Данбасе. Ён выступіў са зваротам да расіян, у якім паведаміў, што ДНР і ЛНР папрасілі Расію аб дапамозе. Падрабязнасці аб спецаперацыі РФ чытайце ў матэрыялах Sputnik.

Расія адказала на адхіленне ад "Еўрабачання" выхадам з ЕВС

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкФлаг Расіі на вяршыні Астанкінскай тэлевежы
Флаг Расіі на вяршыні Астанкінскай тэлевежы - Sputnik Беларусь, 1920, 26.02.2022
Падпісацца
У суботу Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе "Еўрабачанне" ў 2022 годзе.
МІНСК, 26 лют – Sputnik. УДТРК, Першы канал і Радыёдом "Останкино" аб’явілі аб выхадзе з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU) у адказ на адхіленне Расіі ад Еўрабачання-2022.
Вяшчальнікі расцэньваюць адхіленне ад конкурсу "як недарэчнае палітычнае ахвярапрынашэнне" на музычным форуме, які заўсёды падкрэсліваў свой непалітычны статус".

"Адхіленне Расіі – апошняе, але далёка не першае з падобных рашэнняў, звязаных з Еўрабачаннем. Так у 2016 годзе перамогу атрымала песня "1944", якая з’яўляецца адкрытым палітычным маніфестам. Пры гэтым праз некалькі гадоў арганізатары конкурсу дыскваліфікавалі Беларусь ("Я навучу цябе"), спаслаўшыся якраз на палітыку", - сказана ў заяве.

Падкрэсліваецца, што гэта толькі два прыклады са мноства, калі арганізатары конкурсу "неаб’ектыўна і выбарачна" падыходзілі да тлумачэння тэрміна "палітыка". Як адзначылі ва УДТРК, Радыёдоме "Останкино" і на Першым канале, EBU выконвае волю Еўрасаюза, хаця палова членаў Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза – тэлеканалы і радыёстанцыі краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
"На жаль, ЕВС ператварыўся ў клуб, удзельнікі якога знаходзяцца ў няроўных умовах. І мы лічым для сябе немагчымым заставацца ў ім і надалей", - гаворыцца ў заяве.
Заяву вяшчальнікаў падпісалі Канстанцін Эрнст, Алег Дабрадзееў і Ірына Герасімава.

Забарона на "Еўрабачанне"

У суботу EBU заявіў, што Расія не будзе ўдзельнічаць у конкурсе "Еўрабачанне" у гэтым годзе ні з адным нумарам.
"Выканаўчы савет EBU прыняў рашэнне сёння па рэкамендацыі кіруючага органа конкурсу "Еўрабачання", на аснове правіл мерапрыемства і каштоўнасцей EBU", - гаворыцца ў заяве, размешчанай на сайце і ў сацсетках конкурсу.
Рашэнне прынята ў сувязі з "занепакоенасцю арганізацыі" наконт "беспрэцэдэнтнага крызісу на Украіне". Удзел Расіі ў ім нанясе "шкоду рэпутацыі конкурсу".

Адхіленне Беларусі ў 2021 годзе

У сакавіку 2021 года EBU не дапусціў Беларусь да конкурсу "Еўрабачанне" з-за тэксту песні "Я навучу цябе" баранавіцкага калектыву "Галасы ЗМеста". Арганізатары адзначылі, што песня "палітызаваная", яе неабходна памяняць. "Галасы" адправілі новую кампазіцыю – "Песенька", аднак саюз канчаткова адхіліў беларускі калектыў ад "Еўрабачання".
Па беларускіх тэлеканалах "Еўрабачанне-2021" не трансліравалася. Беларусь таксама не прыняла ўдзел у дзіцячым "Еўрабачанні-2021".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Сайты Sputnik Малдова запрацавалі па новых адрасах
МАК заклікаў не выкарыстоўваць флагі і гімны Расіі і Беларусі на ўсіх турнірах
Польшча закрывае неба для расійскіх самалётаў
Абстрэлы і эвакуацыя людзей: што вядома аб сітуацыі вакол ЛНР і ДНР у суботу
Кіеў адмовіўся ад перагавораў - Пяскоў
Стужка навiн
0