РІКВ расказаў аб змяненнях у ЦТ-2022

© Sputnik / Виталий Тимкив / Перайсці ў медыябанкНачало сдачи ЕГЭ-2021 в регионах России
Начало сдачи ЕГЭ-2021 в регионах России - Sputnik Беларусь, 1920, 17.05.2022
Падпісацца
Рэгістрацыя на галоўны ўступны іспыт у ВНУ прадоўжыцца да 1 чэрвеня. Абітурыентам дазваляецца здаць 4 з 11 прадметаў.
МІНСК, 17 мая – Sputnik. Умовы праходжання некаторых тэстаў на ЦТ у 2022 годзе зменяцца, заявіў Sputnik дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
У будучай уступнай кампаніі па двух вучэбных прадметах павялічыцца час на праходжанне заданняў – размова ідзе аб тэсціраванні па матэматыцы і фізіцы.
Таймінг па гэтых прадметах складзе 210 хвілін замест ранейшых 180. Зроблена гэта "ў інтарэсах абітурыентаў", адзначыў кіраўнік РІКВ. Паводле яго слоў, час здачы тэстаў па іншых прадметах застанецца ранейшым. А менавіта:
па рускай, беларускай, замежных мовах і біялогіі – 120 хвілін,
па хіміі – 150 хвілін,
па гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі – 90 хвілін.

Заданні стануць складаней?

Як расказваў раней Sputnik вядомы беларускі педагог і рэпетытар Яўген Лівянт, заданні па матэматыцы і фізіцы на ЦТ-2022 стануць аб’ектыўна больш складаныя. Справа ў тым, што ў матэматыку вяртаюцца тэмы, якіх не было даволі працяглы час, - "Вытворныя" і "Бясконца спадальныя геаметрычныя прагрэсіі".
У тэсты па фізіцы вернуць "Статыку", "Пераменны ток", "Дэффект мас ядра атама", "Энергію сувязі ядра атама" і дададуць прынцыпова новы матэрыял – "Сферычныя люстэркі".
У Мінадукацыі і РІКВ у сваю чаргу запэўніваюць: з-за з’яўлення ў тэстах новых тэм і вяртання старых, заданні ўскладнены не будуць.

Калі пачнецца ЦТ-2022?

У гэтым годзе ЦТ стартуе 14 чэрвеня, першым экзаменам па традыцыі стане беларуская мова. Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне працягнецца да 1 чэрвеня. Абітурыентам дазваляюць здаць 4 з 11 прадметаў.
"Рэгістрацыя ідзе стандартна, як і ў мінулым годзе. Два дні выдзелены на рускую мову і матэматыку, таму што гэта адны з самых папулярных і масавых прадметаў", - растлумачыў Юрый Міксюк.
Прайсці ЦТ можна будзе ў 41 пункце па ўсёй краіне – як правіла, гэта ўніверсітэты і каледжы. У Мінску іх будзе 13, у Мінскай вобласці – 3, у Магілёўскай – 7, у Гомельскай – 6, у Гродзенскай – 4, у Брэсцкай – 4, у Віцебскай – 4.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь
Чытайце таксама:
Больш ільгот і без экзамену ў ВНУ: што новага ў гэтай уступнай кампаніі
Мінадукацыі назвала даты выпускных экзаменаў у школах
Беларускім студэнтам у ВНУ РФ выдзеляць больш месцаў
Мінадукацыі расказала, колькі абітурыентаў ВНУ прымуць у 2022 годзе
Сумешчаны з ЦТ выпускны экзамен можна будзе прайсці загадзя
Стужка навiн
0