https://bel.sputnik.by/20220517/vzveytes-kostrami-u-belarus-rykhtuyutstsa-adznachyts-100-gado-pyanery--vdea-1062762451.html
"Взвейтесь кострами!": у Беларусі рыхтуюцца адзначыць 100 гадоў піянерыі – відэа
"Взвейтесь кострами!": у Беларусі рыхтуюцца адзначыць 100 гадоў піянерыі – відэа
Sputnik Беларусь
Піянерка з 44-гадовым стажам, дырэктар мінскай гімназіі №14 Марыя Гарохава не толькі выканала піянерскі гімн, але і заявіла, што да гэтага часу памятае... 17.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-17T10:25+0300
2022-05-17T10:25+0300
2022-05-17T10:36+0300
відэа
піянеры
піянерыя
беларусь
юбілей
дзеці
грамадства
відэа
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/10/1062756236_0:0:1280:720_1920x0_80_0_0_36a3154e46a5836d552b05344ca0d57b.jpg
Цяпер у Беларусі налічваецца больш за 600 тысяч юнакоў, якія ўдзельнічаюць у піянерскім руху – гэта піянеры, цімураўцы і акцябраты.Як распавяла Sputnik старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова, зараз у піянерскім руху знаходзіцца амаль 70% усіх беларускіх школьнікаў. У Беларусі кожны год тысячы дзяцей прымаюць у піянеры. Асабліва ўрачыста гэтыя цырымоніі праходзяць напярэдадні святкавання 100-годдзя піянерскага руху.Як і ў савецкія часы, напярэдадні 19 мая ў Мінску, у Палацы дзяцей і моладзі ў піянеры былі ўрачыста прыняты больш за 800 акцябрат, ім павязалі гальштукі, і яны вымавілі піянерскую клятву "Будзь гатоў! Заўжды гатоў!". Па традыцыі на піянерскія мерапрыемствы прыходзяць і піянеры са стажам.Дырэктар гімназіі №14 Мінска Марыя Гарохава, піянерка з 44-гадовым стажам, расказала не толькі пра свае эмоцыі, калі ёй павязвалі чырвоны гальштук, але і праспявала піянерскі гімн."Я ўступіла ў піянеры ў 1974 годзе. Гэты быў той дзень, калі я на грудзях адчула, што піянерскі гальштук стаў стартам у новае жыццё. Я ніколі не была пасіўным чалавекам, і сёння, праз 44 гады, памятаю ўрачыстае абяцанне – горача любіць сваю радзіму", - адзначыла яна.Марыя Гарохава ўзначальвае ўнікальную беларускамоўную гімназію і фарміруе ў дзяцей пачуццё грамадзянскай адказнасці.Былая "артэкоўка" расказала, што памятае старыя піянерскія песні са сваімі вучнямі. Паводле яе слоў, у "Артэку" яна была ў 1982 годзе, дзе пасябравала з рабятамі з розных краін, у тым ліку і з дзяўчынкай з Расіі. Артэкаўскае сяброўства дазволіла стварыць праект з гімназіяй №80 з Ніжняга Ноўгарада, які да гэтага часу працуе.19 мая ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага флага пройдзе рэспубліканскі піянерскі флэшмоб, таксама ў гэты дзень у Беларусі выберуць найлепшага піянера краіны.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьТаксама на Sputnik:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/10/1062756236_160:0:1120:720_1920x0_80_0_0_9f6e563475b55323d0ede19dd3000bc3.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
піянеры, піянерыя, беларусь, юбілей, дзеці, грамадства, видео, відэа
піянеры, піянерыя, беларусь, юбілей, дзеці, грамадства, видео, відэа
"Взвейтесь кострами!": у Беларусі рыхтуюцца адзначыць 100 гадоў піянерыі – відэа
10:25 17.05.2022 (абноўлена: 10:36 17.05.2022) Піянерка з 44-гадовым стажам, дырэктар мінскай гімназіі №14 Марыя Гарохава не толькі выканала піянерскі гімн, але і заявіла, што да гэтага часу памятае артэкаўскую змену 1982 года.
Цяпер у Беларусі налічваецца больш за 600 тысяч юнакоў, якія ўдзельнічаюць у піянерскім руху – гэта піянеры, цімураўцы і акцябраты.
Як распавяла Sputnik старшыня Цэнтральнага савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі Аляксандра Ганчарова, зараз у піянерскім руху знаходзіцца амаль 70% усіх беларускіх школьнікаў. У Беларусі кожны год тысячы дзяцей прымаюць у піянеры. Асабліва ўрачыста гэтыя цырымоніі праходзяць напярэдадні святкавання 100-годдзя піянерскага руху.
Як і ў савецкія часы, напярэдадні 19 мая ў Мінску, у Палацы дзяцей і моладзі ў піянеры былі ўрачыста прыняты больш за 800 акцябрат, ім павязалі гальштукі, і яны вымавілі піянерскую клятву "Будзь гатоў! Заўжды гатоў!". Па традыцыі на піянерскія мерапрыемствы прыходзяць і піянеры са стажам.
Дырэктар гімназіі №14 Мінска Марыя Гарохава, піянерка з 44-гадовым стажам, расказала не толькі пра свае эмоцыі, калі ёй павязвалі чырвоны гальштук, але і праспявала піянерскі гімн.
"Я ўступіла ў піянеры ў 1974 годзе. Гэты быў той дзень, калі я на грудзях адчула, што піянерскі гальштук стаў стартам у новае жыццё. Я ніколі не была пасіўным чалавекам, і сёння, праз 44 гады, памятаю ўрачыстае абяцанне – горача любіць сваю радзіму", - адзначыла яна.
Марыя Гарохава ўзначальвае ўнікальную беларускамоўную гімназію і фарміруе ў дзяцей пачуццё грамадзянскай адказнасці.
"Толькі ў піянерыі можна сфарміраваць лідарскія якасці", - як і раней упэўнена ў гэтым суразмоўца агенцтва.
Былая "артэкоўка" расказала, што памятае старыя піянерскія песні са сваімі вучнямі. Паводле яе слоў, у "Артэку" яна была ў 1982 годзе, дзе пасябравала з рабятамі з розных краін, у тым ліку і з дзяўчынкай з Расіі. Артэкаўскае сяброўства дазволіла стварыць праект з гімназіяй №80 з Ніжняга Ноўгарада, які да гэтага часу працуе.
19 мая ў Мінску на плошчы Дзяржаўнага флага пройдзе рэспубліканскі піянерскі флэшмоб, таксама ў гэты дзень у Беларусі выберуць найлепшага піянера краіны.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Дзень нараджэння "Артэка": піянерскае сяброўства, мора і сонца