https://bel.sputnik.by/20220520/genprakuror-u-adnosnakh-da-belarus-dze-zhorstkaya-nfarmatsyynaya-vayna-1062865393.html
Генпракурор: у адносінах да Беларусі ідзе жорсткая інфармацыйная вайна
Генпракурор: у адносінах да Беларусі ідзе жорсткая інфармацыйная вайна
Sputnik Беларусь
Жнівень 2020 года быў толькі часткай інфармацыйнай вайны супраць Беларусі, мяркуе генпракурор рэспублікі. 20.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-20T13:45+0300
2022-05-20T13:45+0300
2022-06-28T15:45+0300
генпракурор
андрэй швед
беларусь
вайна
інфармацыйная вайна
рэспубліка
грамадства
бяспека
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062861529_0:160:3072:1888_1920x0_80_0_0_7d204415068e432f061107572555f252.jpg
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Адносна Беларусі працягваецца жорсткая інфармацыйная вайна, і жнівень 2020 года – толькі адзін з яе фрагментаў, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед."У апошнія гады ў дачыненні да Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна па жорсткіх шаблонах, і яна накіравана толькі на адно – каб разбурыць усё, што было створана, ачарніць, а потым на гэтым полі вырашыць свае пытанні", - заявіў Швед.Звяртаючыся да юнай аўдыторыі ў зале, генпракурор сказаў: "Вы толькі задумайцеся, што тыя, хто знаходзіцца за акіянам, адпрацоўвалі гэтыя тэхналогіі многія гады. Колькі войн, слёз і крыві з дапамогай гэтых тэхналогіі яны прынеслі ў многія краіны свету".Адзначаючы важнасць кансалідацыі грамадства на фоне інфармацыйнай вайны, генпракурор сказаў: "Ніхто ніколі з іх аб нас з вамі не падумае, толькі мы разам і іншых варыянтаў няма і быць не можа".Ён таксама папярэдзіў, што ёсць "тыя, хто спрабуе сказіць нашу гісторыю і навязаць ілжывыя і выдуманыя каштоўнасці".Таксама генпракурор закрануў тэму спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, а таксама нагадаў, што Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа.У пачатку мінулага года генпракурор Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа. Мінск накіраваў запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе па справе. Як адзначылі ў Генпракуратуры, з расійскім бокам супрацоўніцтва ў гэтай галіне ідзе на высокім узроўні.Раней беларускае ведамства паведамляла, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш за 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e6/05/14/1062861529_171:0:2902:2048_1920x0_80_0_0_17d432e1222670f3661b50b0074ecaff.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
генпракурор, андрэй швед, беларусь, вайна, інфармацыйная вайна, рэспубліка, грамадства, бяспека
генпракурор, андрэй швед, беларусь, вайна, інфармацыйная вайна, рэспубліка, грамадства, бяспека
Генпракурор: у адносінах да Беларусі ідзе жорсткая інфармацыйная вайна
13:45 20.05.2022 (абноўлена: 15:45 28.06.2022) Жнівень 2020 года быў толькі часткай інфармацыйнай вайны супраць Беларусі, мяркуе генпракурор рэспублікі.
МІНСК, 20 мая – Sputnik. Адносна Беларусі працягваецца жорсткая інфармацыйная вайна, і жнівень 2020 года – толькі адзін з яе фрагментаў, заявіў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед.
"У апошнія гады ў дачыненні да Беларусі вядзецца інфармацыйная вайна па жорсткіх шаблонах, і яна накіравана толькі на адно – каб разбурыць усё, што было створана, ачарніць, а потым на гэтым полі вырашыць свае пытанні", - заявіў Швед.
"Жнівень 2020 года быў толькі адным з фрагментаў у інфармацыйнай барацьбе, якая была развязана адносна Беларусі", - адзначыў генпракурор Беларусі на цырымоніі падвядзення вынікаў творчага конкурсу "100 крокаў да прафесіі пракурора".
Звяртаючыся да юнай аўдыторыі ў зале, генпракурор сказаў: "Вы толькі задумайцеся, што тыя, хто знаходзіцца за акіянам, адпрацоўвалі гэтыя тэхналогіі многія гады. Колькі войн, слёз і крыві з дапамогай гэтых тэхналогіі яны прынеслі ў многія краіны свету".
Адзначаючы важнасць кансалідацыі грамадства на фоне інфармацыйнай вайны, генпракурор сказаў: "Ніхто ніколі з іх аб нас з вамі не падумае, толькі мы разам і іншых варыянтаў няма і быць не можа".
Ён таксама папярэдзіў, што ёсць "тыя, хто спрабуе сказіць нашу гісторыю і навязаць ілжывыя і выдуманыя каштоўнасці".
Таксама генпракурор закрануў тэму спроб перапісаць гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, а таксама нагадаў, што Генеральная пракуратура расследуе крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа.
У пачатку мінулага года генпракурор Беларусі ўзбудзіў крымінальную справу аб генацыдзе беларускага народа. Мінск накіраваў запыты аб прававой дапамозе па справе ў 17 краін. Шэраг дзяржаў, сярод якіх Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, адмовілі Беларусі ў прававой дапамозе па справе. Як адзначылі ў Генпракуратуры, з расійскім бокам супрацоўніцтва ў гэтай галіне ідзе на высокім узроўні.
Раней беларускае ведамства паведамляла, што ў розных краінах свету пражываюць "не менш за 400 нацыстаў, якія маюць дачыненне да злачынстваў на тэрыторыі Беларусі".
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Інфармацыйная вайна ўжо даўно перарасла ў сапраўдную – Ніколаў
Цэнтры антырасійскай прапаганды створаны ў Рызе, Таліне і Варшаве - Шайгу
Генпракурор Швед: Расія перадала Мінску
новыя дадзеныя аб генацыдзеСправа аб генацыдзе беларусаў: знойдзены сотні невядомых пахаванняў
Генпракуратура Беларусі
запытала прававую дапамогу па справе аб генацыдзе ў 17 краін