https://bel.sputnik.by/20220521/vypadka-zarazhennya-vospay-malpa-u-ras-nyama--mnstr-1062895109.html
Выпадкаў заражэння воспай малпаў у Расіі няма – міністр
Выпадкаў заражэння воспай малпаў у Расіі няма – міністр
Sputnik Беларусь
Расійскія ўрачы пры неабходнасці змогуць выявіць небяспечную інфекцыю і лячыць: па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у РФ ёсць сродкі дыягностыкі і... 21.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-21T16:56+0300
2022-05-21T16:56+0300
2022-05-21T16:56+0300
воспа малпаў
вірус
захворванне
расія
у свеце
міністэрства аховы здароўя
здароўе
грамадства
інфекцыя
міхаіл мурашка
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/55/1044795521_0:0:2963:1668_1920x0_80_0_0_6ec5dd05f7c38c47d95f33be22e532c2.jpg
МІНСК, 21 мая – Sputnik. У Расіі няма выпадкаў заражэння воспай малпаў, заявіў у суботу журналістам міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка.У выпадку выяўлення гэтай хваробы ў Расіі ніякіх праблем з пастаноўкай дыягназу быць не павінна, адзначыў ён. Паводле яго слоў, у краіне ёсць пэўныя дыягностыкумы.Лячыць вірус, калі ён з’явіцца, таксама не складзе працы, абнадзеіў міністр, усе медыкаменты для гэтага ёсць.Ён удакладніў, што ў Расіі ёсць пэўны пул імуннага насельніцтва, здольны супрацьстаяць гэтай хваробе, паколькі да 1980 года вакцынацыя супраць воспы была абавязковая. Цяпер у свеце няма спецыфічнай вакцыны ад малпавай воспы.Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла, што вірус з’явіўся ў 11 краінах, пацверджаны 80 выпадкаў заражэння, яшчэ 50 фактаў расследуюцца.Новы вірусУпершыню гэты від воспы знайшлі ў 1958 годзе ў лабараторных малпаў, а ў 1970-м хваробу выявілі ў дзіцяці з Конга. У канцы 1990-х у гэтай афрыканскай дзяржаве здарылася буйная ўспышка, пасля чаго вірус распаўсюдзіўся на тэрыторыю іншых краін, у тым ліку ЗША.Пра першыя выпадкі заражэння праз доўгі час у пачатку мая гэтага года паведамілі ў Вялікабрытаніі. Улады каралеўства адзначалі, што чалавек, у якога зарэгістравалі заражэнне, прыляцеў з Нігерыі. Неўзабаве пасля гэтага воспу знайшлі ў Італіі, Іспаніі, ЗША і іншых краінах.Сярод першых сімптомаў воспы малпаў – ліхаманка, галаўны і мышачны боль, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне. Можа з’явіцца сып, які часцей за ўсё пачынаецца на твары, а потым спускаецца на іншыя часткі цела.Гэтыя сімптомы праходзяць на працягу некалькіх тыдняў, але ў некаторых выпадках могуць прывесці да медыцынскіх ускладненняў і нават смерці. Лятальнасць ад захворвання складае менш за 10%.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/104479/55/1044795521_99:0:2830:2048_1920x0_80_0_0_4314fa1ce79b53d70b225849c17fa19a.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
воспа малпаў, вірус, захворванне, расія, у свеце, міністэрства аховы здароўя, здароўе, грамадства, інфекцыя, міхаіл мурашка, міністр
воспа малпаў, вірус, захворванне, расія, у свеце, міністэрства аховы здароўя, здароўе, грамадства, інфекцыя, міхаіл мурашка, міністр
Выпадкаў заражэння воспай малпаў у Расіі няма – міністр
Расійскія ўрачы пры неабходнасці змогуць выявіць небяспечную інфекцыю і лячыць: па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, у РФ ёсць сродкі дыягностыкі і патрэбныя медыкаменты.
МІНСК, 21 мая – Sputnik. У Расіі няма выпадкаў заражэння воспай малпаў, заявіў у суботу журналістам міністр аховы здароўя РФ Міхаіл Мурашка.
У выпадку выяўлення гэтай хваробы ў Расіі ніякіх праблем з пастаноўкай дыягназу быць не павінна, адзначыў ён. Паводле яго слоў, у краіне ёсць пэўныя дыягностыкумы.
Лячыць вірус, калі ён з’явіцца, таксама не складзе працы, абнадзеіў міністр, усе медыкаменты для гэтага ёсць.
"Медыкаментозная тэрапія, якая неабходна, яна ў медыцынскіх арганізацыях прысутнічае", - растлумачыў Мурашка.
Ён удакладніў, што ў Расіі ёсць пэўны пул імуннага насельніцтва, здольны супрацьстаяць гэтай хваробе, паколькі да 1980 года вакцынацыя супраць воспы была абавязковая. Цяпер у свеце няма спецыфічнай вакцыны ад малпавай воспы.
Раней Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведамляла, што вірус з’явіўся ў 11 краінах, пацверджаны 80 выпадкаў заражэння, яшчэ 50 фактаў расследуюцца.
Упершыню гэты від воспы знайшлі ў 1958 годзе ў лабараторных малпаў, а ў 1970-м хваробу выявілі ў дзіцяці з Конга. У канцы 1990-х у гэтай афрыканскай дзяржаве здарылася буйная ўспышка, пасля чаго вірус распаўсюдзіўся на тэрыторыю іншых краін, у тым ліку ЗША.
Пра першыя выпадкі заражэння праз доўгі час у пачатку мая гэтага года паведамілі ў Вялікабрытаніі. Улады каралеўства адзначалі, што чалавек, у якога зарэгістравалі заражэнне, прыляцеў з Нігерыі. Неўзабаве пасля гэтага воспу знайшлі ў Італіі, Іспаніі, ЗША і іншых краінах.
Сярод першых сімптомаў воспы малпаў – ліхаманка, галаўны і мышачны боль, болі ў спіне, павелічэнне лімфатычных вузлоў, дрыжыкі і знясіленне. Можа з’явіцца сып, які часцей за ўсё пачынаецца на твары, а потым спускаецца на іншыя часткі цела.
Гэтыя сімптомы праходзяць на працягу некалькіх тыдняў, але ў некаторых выпадках могуць прывесці да медыцынскіх ускладненняў і нават смерці. Лятальнасць ад захворвання складае менш за 10%.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь СААЗ назвала сусветную статыстыку
заражэння воспай малпаўАнішчанка аб біялабараторыях ЗША на Украіне: яны ўжо рыхтуюць атаку
Глабальнае
пацяпленне "абудзіць" небяспечныя вірусы, папярэдзіў нобелеўскі лаўреат