https://bel.sputnik.by/20220523/lukashenka--putsn-sustrenutstsa--sochy-shto-abmyarkuyuts-prezdenty-1062909822.html
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы: што абмяркуюць прэзідэнты
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы: што абмяркуюць прэзідэнты
Sputnik Беларусь
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стане ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў. 23.05.2022, Sputnik Беларусь
2022-05-23T08:58+0300
2022-05-23T08:58+0300
2022-05-23T08:58+0300
саюзная дзяржава беларусі і расіі
уладзімір пуцін
аляксандр лукашэнка
сустрэча
саюзная дзяржава
сочы
беларусь
расія
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749191_0:0:1200:675_1920x0_80_0_0_76849991040db5b769ce543995504c37.jpg
МІНСК, 23 мая – Sputnik. У панядзелак адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.Сёння на сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягнуць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.Пятая сустрэча з пачатку годаУ бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.Такім чынам, сёння пройдзе пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за бягучы год.Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.На тым жа месцы праз годУ мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik БеларусьЧытайце таксама:
сочы
беларусь
расія
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2022
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/07e5/05/1d/1047749191_166:0:1066:675_1920x0_80_0_0_fffb77f083e5c6c56114c87f67bf563d.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, сустрэча, саюзная дзяржава, сочы, беларусь, расія
уладзімір пуцін, аляксандр лукашэнка, сустрэча, саюзная дзяржава, сочы, беларусь, расія
Лукашэнка і Пуцін сустрэнуцца ў Сочы: што абмяркуюць прэзідэнты
Сустрэча лідараў Беларусі і Расіі стане ўжо пятай менш як за паўгода, у той час як за ўвесь 2021 год яны сустракаліся ўсяго шэсць разоў.
МІНСК, 23 мая – Sputnik. У панядзелак адбудуцца перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна, лідары дзвюх краін маюць намер абмеркаваць пытанні інтэграцыі, імпартазамяшчэння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Аб сустрэчы прэзідэнты дамовіліся на палях саміту АДКБ 16 мая ў Маскве. У той дзень яны правялі кароткую сустрэчу і, паводле звестак прэс-службы Лукашэнкі, абмеркавалі ў тым ліку сумесную працу па імпартазамяшчэнні.
Сёння на сустрэчы ў Сочы, паводле інфармацыі прэс-службы Крамля, лідары краін абмяркуюць далейшае развіццё беларуска-расійскіх адносін з акцэнтам на інтэграцыю, а таксама актуальныя тэмы міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным таксама хоча працягнуць абмеркаванне пытанняў імпартазамяшчэння.
Пятая сустрэча з пачатку года
У бягучым годзе прэзідэнты дзвюх краін сустракаюцца з зайздроснай рэгулярнасцю. Іх першая вочная сустрэча адбылася 18 лютага ў Маскве, сам афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі тады заняў два дні.
У другі раз Лукашэнка і Пуцін зноў сустрэліся ў Маскве менш чым праз месяц – 11 сакавіка.
Яшчэ праз месяц – 12 красавіка – прэзідэнты разам прыляцелі на касмадром Усходні.
Чацвёрты раз яны сустрэліся зноў у Маскве 16 мая, падчас саміту АДКБ.
Такім чынам, сёння пройдзе пятая асабістая сустрэча кіраўнікоў дзяржаў за бягучы год.
Нагадаем, што за ўвесь 2021 год лідары асабіста сустрэліся шэсць разоў: па дзве сустрэчы прайшлі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Сочы.
У мінулым годзе Лукашэнка і Пуцін таксама праводзілі сустрэчу ў Сочы – тады яна прайшла 28-29 мая. Кіраўнікі дзяржаў у першы дзень абмеркавалі шэраг актуальных на той момант пытанняў, а потым сустрэча прадоўжылася ў нефармальнай абстаноўцы. Прэзідэнты на другі дзень сустрэчы пракаціліся на яхце, кампанію ім склаў малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай.
>>> Хочаце яшчэ больш актуальных і цікавых навін – падпісвайцеся на Telegram-канал Sputnik Беларусь Лукашэнка і Пуцін
абмеркавалі інтэграцыю і сітуацыю ва Украіне
Лукашэнка: Саюзная дзяржава Беларусі і РФ
можа прыцягнуць і іншыя краіныБеларусь будзе з Расіяй у любым выпадку - Лукашэнка
Абсалютна ўнікальныя: Пяскоў распавёў пра
адносіны Пуціна і Лукашэнкі